Шрифт:
— За што — «за»? — спытаў Жданко.
— За перавод Лемяшэвіча ў Лігінякі!
Бародка сам узняў руку i чакаў, пільна сочачы за кожным з членаў бюро, кідаючы ім позіркі, у якіх былі i чаканне, i загад, i стоены гнеў. Hi адной рукі больш не паднялося. Члены бюро не глядзелі на яго. Яны сядзелі, унурыўшы галовы, быццам саромеліся, i займаліся хто чым: другі сакратар Птушкін, на якога асабліва пільна глядзеў Бародка, хутка распісваўся на чыстым аркушы паперы, употаи пазіраючы на друпх — ці галасуе хто яшчэ? Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі. Валатовіч, праціраючы акуляры, дакорліва ківаў галавой. І толькі Кляўкоў, дэманстратыўна глянуўшы на гадзіннік, сказаў:
— Я галасую супраць.
Пасля яго слоў Бародка хутка апусціў сваю руку i схаваў яе пад стол.
— Так, — знешне спакойна сказаў ён i звярнуўся да Лемяшэвіча: — Можаце ісці… i працуйце пакуль што…
Лемяшэвіч узняўся, накіраваўся да дзвярэй, але на парозе спыніўся i, усміхаючыся, спытаў:
— Чаму — «пакуль што»?
Бародка не адказаў, ён стаяў i хутка перабіраў на стале паперы, як бы спяшаючыся некуды. Лемяшэвіч чакаў адказу. Пракурор паўтарыў яго пытанне:
— Сапраўды, чаму — «пакуль што»?
Бародка ціха паўтарыў:
— Ідзіце… працуйце…
A калі Лемяшэвіч выйшаў, Бародка шумна ўдыхнуў поўныя грудзі паветра. Ямубыло цяжка: упершыню за ўсю яго шматгадовую работу члены бюро не падтрымалі яго, першага сакратара. І як не падтрымалі! Здаралася i раней, што часам спрачаліся, не пагаджаліся, галасавалі супраць два-тры чалавекі. Але так… каб усе адхілілі… так не было! І самае крыўднае, што гэта не якое-небудзь блытанае, складанае гаспадарчае пытанне, а дробязь — перавод аднаго чалавека. Ён забыўся на сапраўдныя матывы, якія прымусілі яго патрабаваць пе-раводу Лемяшэвіча. Цяпер, у злосці, ён цвёрда быў перакананы, што сапраўды так трэба дзеля справы, што яго рашэнне адзіна правільнае i разумнае. І таму пазіцыя членаў бюро страшэнна яго абурала.
Нехта заглянуў у дзверы, ён крыкнуў:
— Пачакайце!
Сашчапіўшы рукі за спіной, ён прайшоўся па пакоі i спыніўся ў канцы стала, каля крэсла, на якім толькі што сядзеў Лемяшэвіч.
Цяпер ужо ўсе глядзелі на яго: Птушкін насцярожана, з трывогай, Кляўкоў — з вясёлымі агеньчыкамі смеху ў ясных, па-дзявочаму прыгожых, вачах, Жданко сумна. Але ён ужо не глядзеў ні на кога з ix, позірк яго быў утароплены ў размаляваную карту раёна, што вісела над яго сталом.
— Так, таварышы… Так, — сказаў ён з доўгімі паўзамі i як бы з жалем за ўсё, што здарылася, i раптам злосна спытаў: — Як жа будзем працаваць далей, га?
Ніхто не адказаў.
— Як можна працаваць, калі ў бюро такі разлад?.. Анархія!.. Калі прапановам першага сакратара — нуль увагі?! Я пытаюся, як будзем працаваць? Як я магу кіраваць раёнам, калі члены бюро…
— Арцём Захаравіч! — зноў-такі спакойна i далікатна перапыніў яго Валатовіч. — Кожны з нас, у тым ліку i ты, можа памыляцца… Думка калектыву — яна заўсёды самая правільная! І калі бюро не згадзілася з табой…
— Не! — крыкнуў Бародка, як гаўкнуў, i закашляўся. — Гэта дэманстрацыя! Змова! І ўсё гэта — твая справа, таварыш Валатовіч! Я ведаю! І я гэта так не пакіну!.. Я пастаўлю на сваё месца i гэтага… дырэктара i яшчэ каго-небудзь…
— Ну, ведаеш. — Валатовіч энергічным рухам адсунуў ад сябе попельніЦу, паперы. — Не аднаму табе вядома, чаму ты хочаш выжыць Лемяшэвіча з Крыніц. Вось так… І не крычы, калі ласка. Не палохай. Вядзі пасяджэнне. Людзі чакаюць.
Лемяшэвіч, задаволены перамогай, лічыў, што паколькі члены бюро запярэчылі супроць яго пераводу, Бародка больш не адважыцца ўзнімаць гэтае пытанне i ён, Лемяшэвіч, можа працаваць спакойна. Але роўна праз тры дні прыйшоў загад аблана аб пераводзе яго ў Ліпнякі. Міхась Кірылавіч здзівіўся не загаду, a аператыўнасці, з якой дзейнічаў Бародка. Каб ён сам прасіўся пераводу, справа, напэўна, вырашалася б месяцамі. А тут нават пісьмо дастаўлена з абласнога цэнтра за адзін дзень, чаго ніколі не было. Ён узлаваўся. «Ах, ты так!.. Ты паказваеш сваю сілу? Дык i я пакажу сваю волю! Пабачым, хто — каго. Цяпер я не адступлю! Не!» — у яго з'явілася цвёрдая рашучасць змагацца да канца. Нікому ў школе не сказаўшы пра загад, ён на другі ж дзень паехаў у аблана.
Загадчык, тоўсты флегматычны чалавек у добрым бастонавым касцюме i старэнькім зашмальцаваным гальштуку (Лемяшэвіча заўсёды здзіўляла такая неахайнасць: заплоціць чалавек тысячу рублёў за касцюм i не можа знайсці сем рублёў на гальштук!), выслухаўшы, зморана заплюшчыў вочы, як бы кажучы гэтым: «Ох, абрыдлі вы мне з сваімі скаргамі».
Потым распЛюшчыў вочы, з цікавасцю глянуў на Лемяшэвіча, нібы ўспомніўшы нешта, i шчыра прызнаўся:
— Нічога, брат, не магу зрабіць. Ты думаеш — што, сам я гэта выдумаў? Думает: сядзіць гэткі тоўсты бюракрат, няма яму чаго рабітіь, дык ён мяркуе, каго б куды перамясціць… Так?.. Не?.. Веру… Ты не думает… Другія думаюць… Не, брат, не сам я гэта выдумаў… Падказалі…
— Хто?
Загадчык аблана пазяхнуў, i вочы яго зноў патухлі i прыплюшчыліся.
— Не мае значэння — хто.
— Але ж вы загадчык аблана.
— Дык што з гэтага?
— Чорт ведае што! Вось што! Ніхто ў нас нічога сам не вырашае. Усім падказваюць. Хто гэта мудры такі, што за ўсіх думае, хацеў бы я ведаць? Для вас, відаць, нейкі інструктар абкома…
Загадчык выпрастаўся, надзьмуўся, вочы яго сталі калючымі, няветлівымі.
— Вось вы якi! Недарма вы ні з кім не ўжываецеся!