Шрифт:
Але, як на злосць, у прасторнай прыёмнай сядзела чалавек сем жанчын. Ён прывітаўся кіўком галавы i сціпла сеў каля самых дзвярэй, у думках лаючы сябе — навошта ён зайшоў сюды? Цяпер няёмка было адразу выходзіць, але i чакаць — чаго чакаць? За дзвярамі, што вялі ў кабінет урача, чуўся суровы голас Наталлі Пятроўны: яна выгаварвала нейкаму хвораму за парушэнне рэжыму.
Адна з жанчын, яго суседка i равесніца, насмешліва паглядзела на Сяргея з-пад насунутай да самых вачэй хусткі. Другая, старэйшая, сказала яму:
— Ідзі, Сцяпанавіч, першы, калі выйдзе Рыгор… Ты — чалавек рабочы.
Сяргей падхапіўся.
— Не, нічога. Я пасля… Дзякую. Я толькі хацеў ад галавы папрасіць, — і як бы ў пацверджанне, што ў яго сапраўды баліць галава, ён дакрануўся да лба. — Але гэта глупства… Я пасля, — i хутка выйшаў.
У калідоры пачуў, як, засмяяўшыся, сказала суседка:
— Ад галавы яму трэба! Ад сэрца яму трэба, а не ад галавы!
16
Лемяшэвіча здзіўляла i абурала, што ў такой вялікай вёсцы побач з МТС так заняпала культурная работа — ні лекторы я, ні гурткоў мастацкай самадзейнасці — нічога не было. У калгасным клубе, дзе ў вокнах не хапала палавіны шыбаў i па зале гуляў вецер, толькі дэманстраваліся кінафільмы, ды i то не часта i бяспланава. За клуб гэты ніхто не адказваў. А хата-чытальня знаходзілася пры сельсавеце, у маленькім пакойчыку, i выконвала толькі адну функцыю: чалавек, які ёю загадваў, больш-менш акуратна выдаваў кніжкі з бібліятэкі, якая, дзякуючы любві Раўнапольца да літаратуры, была нядрэнна ўкамплектавана.
У школе працаваў адзін агранамічны гурток Вольгі Калінаўны, не надта шматлікі — дзяўчаткі шостага — восьмага класаў. Вучні дзевятага i дзесятага класаў у гуртку не ўдзельнічалі: ix мары былі ўжо далёка — у інстытутах, i ўсе гурткі ім здаваліся дзіцячай забавай. Лемяшэвіч разгадаў гэты настрой i адразу ж, у пачатку навучальнага года, пачаў дамагацца, каб выхаваўчая работа была цікавай i плённай. На адно з пасяджэнняў педсавета ён запрасіў старшынь сельсавета i калгаса, Полаза i Сяргея Касцянка. Махнач не з'явіўся, ходь i абяцаў прыйсці.
Настаўнікі ахвотна падтрымалі прапанову аб стварэнні гуртка, удзельнікі якога не толькі знаёміліся б з будовай матораў, але i вучыліся б вадзіць аўтамабіль, трактар, камбайн. Асабліва прыхільна сустрэлі згоду Сяргея Касцянка кіраваць такім гуртком.
Але калі Лемяшэвіч перайшоў да размовы пра драматычны, харавы, літаратурны i іншыя гурткі, то не мог не заўважыць, як змяніліся выразы на тварах некаторых настаўнікаў: хто адвярнуўся i зашаптаўся з суседам, хто пазяхнуў, Віктар Паўлавіч іранічна ўсміхнуўся, a Кавальчукі спалохана пераглянуліся — каб толькі дырэктару не ўздумалася нагружаць ix! Лемяшэвіч вырашыў зрабіць хітры ход, каб разварушыць калег, — узядь на сябе кіраўніцтва драматычным гуртком. Але яго апярэдзіў Даніла Платонавіч.
— А драматычны дайце, — сказаў ён, — старому аматару…
— Каму? — не зразумеў Лемяшэвіч.
— Як — каму? Мне. Успомню маладосдь. «Грозу» пастаўлю. І не будзеце ў крыўдзе. Даю слова. — Стары нават крыху сумеўся і, абвёўшы ўсіх позіркам, дадаў: — «Гроза» — мая любімая рэч. Я ў ёй усе мужчынскія ролі іграў. Першую — Барыса Грыгоравіча, гадоў гэтак, ведаеце, назад пяцьдзесят пяць, у настаўніцкай семінарыі… Апошнюю — Кулігіна, перад вайной… Таксама школьным калектывам ставілі. Адам помніць, — кіўнуў ён у бок Бушылы.
Вольга Калінаўна i Ядзя глянулі на старога з захапленнем, Арэшкін — насмешліва. Лемяшэвіч, безумоўна, не меў намеру нагружадь такой работай старэйшага настаўніка. Хапае маладых. Але цяпер узрадаваўся — гэта лепш, чым любы яго, дырэктара, ход, падагрэе энтузіязм калектыву.
— Згода, Даніла Платонавіч! У памочнікі вам — Бушылу… І будзем спаборнічаць! Я буду кіраваць калгасным драмгуртком. Ну, а што датычыцца харавога, то, я думаю, усе карты ў рукі Віктару Паўлавічу. Так?
— Я? — здзіўлена спытаў Арэшкін, выцягнуўшы доўгую шыю i тыркнуўшы сябе пальцам у грудзі, роблена засмяяўся: — Хм… Які з мяне спявак!
— Вы ж самі хваліліся, што ў вас музыкальный здольнасці.
— Але, — сумеўся ён. — Аднак, Міхась Кірылавіч, мая загружанасць. Зразумейце… Я не маю вольнай хвіліны. І ўрэшце, я проста не магу. Я — завуч школы!
— Не можаце? — перапытаў Лемяшэвіч i пачакаў, што скажа Арэшкін яшчэ, але той маўчаў і, мабыць, знарок цёр далонямі шчокі, лоб, закрываючы такім чынам вочы. — Не можаце? Ну што ж, не можаце — не трэба! Незаменных людзей у нас няма.
Арэшкін адразу скінуў з сябе маску абыякавасці, апусціў рукі i перасмыкнуў левым плячом. Ён разлічваў, што яго будуць прасіць, меў намер, крыху «паламаўшыся», набіўшы сабе цану, урэшце згадзіцца быць «музыкальным кансультантам» пры ўмове, што арганізатарам будзе нехта іншы. Ён не чакаў такога павароту І, адчуваючы няёмкасць свайго становішча, паспяшаўся даць згоду: