Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— У сельскай школе ў першую чаргу павінен быць біялагічны кабінет. А вы не падумалі пра гэта, Міхась Кірылавіч.

Як бы ў пацверджанне ix слоў аб падглядвайні, раптам з модным грукатам адчыніліся дзверы, i ў настаўніцкую куляй уляцеў вучань. Ён ледзь утрымаўся на нагах i спыніўся каля Данілы Платонавіча, ухапіўшыся за стол. Ядзя пырснула, але, угледзеўшы сур'ёзныя твары іншых настаўнікаў, закрылася касынкай. Збянтэжаны, спалоханы хлапчук, вучань шостага класа, не чакаючы допыту, прытворна хліпаючы i не ўзнімаючы галавы, тлумачыў:

— Мяне п-піхну-у-лі…

— Ах, бедны, яго піхнулі! — злосна, здзекліва i ў той жа час як бы радуючыся, што знайшоў ахвяру, праспяваў Арэшкін i сурова закрычаў: — Цябе штурхнулі, бо ты падглядваў у шчыліну. Падглядваў?

— І другія падглядвалі…

— Ты за сябе гавары… за сябе!.. Ты i ў мінулым годзе хуліганіў…

— Я нічога не рабіў.— Хлапчук выцер рукавом нос.

— Ідзі… i больш не падглядвай, — умяшаўся Лемяшэвіч, якому не спадабаўся тон завуча.

Арэшкін выйшаў следам за вучнем, мабыць, жадаючы прадоўжыць расправу.

— Я б такіх выганяла са школы, — сказала Мая Любаміраўна.

— За што? — здзівілася i абурылася Вольга Калінаўна. — Ваня — добры вучань. Паэт. Вершы піша… Непаседа. Дык што з гэтага? Мы самі былі непаседамі. І нельга крычаць — хуліганіш. Нельга так!

— Дзяцей трэба любіць, — сурезна сказала Марына Астапаўна.

Кавальчук непрыемна хіхікнула, i Лемяшэвіч здзівіўся, убачыўшы, як гэтая жанчына, Марына Астапаўна, якую, здавалася, ніколі i нічым нельга збянтэжыць, раптам ледзь не заплакала — ажно непрыгожым зрабіўся яе твар.

У гэты момант за дзвярамі зноў пачуўся танклявы здзеклівы голас Арэшкіна:

— Ідзі, ідзі, галубок! Герой! Рыцар без страху i сумлення! Там ты быў смялейшы! А?

Дзверы адчыніліся, i парог пакоя нясмела i цяжка пераступіў Алёша Касцянок, бледны, з дрыжачым падбародкам. Ён глянуў на дырэктара i панурыўся.

Лемяшэвіч адчуў, што чырванее сам. Насцярожана падняўся Бушыла, павярнуўся да дзвярэй Даніла Платонавіч.

— Калі ласка, палюбуйцеся на гэтага героя, які ўчыніў у класе мамаева пабоішча! А? Як вам падабаецца? — пераможна i зларадасна пытаў Арэшкін. Зашпілі каўнер.

Алёша пачаў зашпільваць каўнер пакамечанай кашулі i ніяк не мог адшукаць гузік: пальцы яго дрыжалі.

Лемяшэвіч убачыў, як раптам няёмка адчулі сябе ўсе настаўнікі, як яны адводзяць позіркі, быццам усім ім сорамна.

— Алёша? — коратка спытаў Даніла Платонавіч.

Алёша ўзняў галаву, памкнуўся да яго.

— Даніла Платонавіч!.. Хлопцы хацелі мяне качаць… І ўсё!..

Ён сказаў гэта «ўсё» з такой шчырасцю, што адразу ўсім стала лягчэй. Даніла Платонавіч падышоў, ласкава ўзяў юнака за плечы, павярнуў да дзвярэй:

— Ідзі на ўрок, Алёша.

А сам, сярдзіта засопшы, пачаў перакладаць на стале сшыткі, як бы шукаючы нешта вельмі важнае i тэрмінова патрэбнае. Адам Бушыла, сціснуўшы кулакі, пагрозліва ступіў да Арэшкіна.

— Ты-ы… педагог! Трэба ведаць меру!

— Якую меру? Па-вашаму, няхай становяцца на галовы? Няхай ламаюць, б'юць? Так мы ўмацоўваем дысцыпліну! А? Вы самі парушаеце яе! Вы заступаецеся за сваяка! Таварыш дырэктар! Я прашу падтрымаць мяне… Гэта старая гісторыя!

Лемяшэвіч не ведаў, што сказаць, як ліквідаваць гэты канфлікт.

— Спакойна, таварышы.

Ён гэтак жа, як i Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча, але выказаць сваё абурэнне не мог. Што трэба зрабіць, сказаць, каб гэта было правільна, падырэктарску?

Даніла Платонавіч павярнуўся да Арэшкіна, пільна разглядаючы яго, ціха спытаў:

— Навошта вы сапсавалі нам настрой?

— Я? — сумеўся завуч. — Каму? Чаму я?

— Мне… Усім нам… Касцянку… Класу… У такі дзень! Алёша — не дзіця. Алёша дарослы чалавек… Зразумейце гэта!

— Дарослых таксама прывучаюць да дысцыпліны, — дзёрзка i самаўпэўнена адказаў Арэшкін.

Даніла Платонавіч уздыхнуў i адвярнуўся. Бушыла дэманстратыўна выйшаў, стукнуўшы дзвярамі.

Пара было званіць — i Вольга Калінаўна, узяўшы са стала званок, гучна зазваніла амаль над самым вухам завуча; яна ведала, што Віктар Паўлавіч цярпець не мог, калі звоняць у настаўніцкай.

* * *

У класе спрачаліся на тэму: што такое гераізм i ці з'яўляецца гераізмам рэкорд Алёшы Касцянка?

— Гераізм — гэта найвышэйшае праяўленне емеласці, адвагі,— крычаў Валодзя Полаз, сын бухгалтара калгаса. — Гераізм — гэта, калі чалавек вядзе самалёт на таран, калі закрывае сваім целам амбразуру… або калі ворагі яго катуюць, агнём паляць, а ён маўчыць, як Зоя ці маладагвардзейцы. Вось гэта гераізм!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win