Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Чаго ты мяне агітуеш?

— Я? — Раман Карпавіч глянуў на яе з трывогай i радасцю.

— Што я, не бачу?! Угаворваеш, як дзяўчынку. Мне проста крыўдна. Успомні, у сорак першым мы не думалі i не вырашалі, дзе нам будзе лепш ці горш i якую пасаду ты будзеш займаць — камандзіра ці радавога… Мы з табой першыя пайшлі ў лес. І калі так трэба сёння… Ты ж сам згадзіўся, хіба я не бачу. Дык навошта табе ўгаворваць мяне? Пасаромеўся б!

У радасным парыве ён не абняў яе, а моцна, да болю, сціснуў рукі. A калі яна войкнула, ён падзьмухаў ёй на пальцы, як маленькай, i пацалаваў ix. Дзеці з радасным смехам кінуліся да бацькоў. Колькі хвілін яны з напружаннем сачылі за ix паводзінамі, хаваючыся за дзвярамі. Ім здавалася, што бацькі маюць намер пасварыцца, i яны перажывалі з-за гэтага, асабліва плакса Таня.

32

Да вечара аглядаў Жураўскі МТС i калгас, аглядаў, як гаспадар, што вярнуўся пасля доўгай камандзіроўкі. Усё яму знаёма тут да драбніц — усё, што застаецца нязменным праз многія гады — палі, гai, луг, рэчка. Але шмат што змянілася за шэсць год: выраслі новыя будынкі — фермы, гаражы, майстэрні. Ён амаль штогод прыязджаў у Крыніцы адпачыць, але тады неяк не заўважаліся ўсе гэтыя змены. Выходзіць, каб усё бачыць, трэба глядзець не вокам дачніка, а вокам гаспадара.

Нагадаўся пачатак яго сакратарскай дзейнасці адразу ж пасля прыходу Савецкай Арміі, калі яны, партызаны, вярнуліся на родныя папялішчы. Што яны мелі тады? У гэтых Крыніцах, якія, дарэчы, былі спалены напалавіну, не засталося ніводнага кароўніка, канюшні, ды i кароў не засталося ніводнай, а коней — дзесяткі два калек, якіх выбракавалі з арміі. На пасаду старшынь траплялі выпадковыя людзі, якіх штогод прыходзілася мяняць. А цяпер? Няхай яшчэ не самая лепшая МТС, няхай яшчэ i калгас толькі сярэдні… Але якія магчымасці, якія перспектывы! Ёсць дзе разгарнуцца, ёсць з кім працаваць! Якія людзі выраслі! У МТС — Сяргей за галоўнага інжынера, той Сяргей, якога ён, Жураўскі, помніць хлапчуком i некалі, калі яшчэ працаваў сакратаром райкома камсамола, прымаў у камсамол. A ў калгасе які стары! Прафесар!

Ён мала ведаў Валатовіча i дагэтуль сустракаўся усяго адзін раз: прыязджаў неяк улетку, не застаў Бародку i звярнуўся да старшыні райвыканкома — папрасіў машыну дабрацца да Крыніц. Валатовіч яго ведаў больш, бо яму расказвалі аб былым сакратару, i ён сам не раз бачыў i слухаў Жураўскага на рэспубліканскіх нарадах. Цяпер, пабыўшы некалькі гадзін разам, спачатку — у МТС, потым — у канторы праўлення i на фермах, яны належным чынам ацанілі адзін аднаго.

Ужо вечарэла. Яны доўга затрымаліся на ферме, глядзелі, як дояць кароў. Валатовіч тоЛькі што набыў першыя даільныя апараты, але працавалі яны чамусьці кепска. Маладзенькая заатэхнік, якая ўжо тры дні вучыла даярак карыстацца імі, баялася прызнацца ў сваім няўменні, ледзь не плакала ад роспачы. Раман Карпавіч i старшыня памагалі ёй знайсці прычыну кепскай работы апаратаў.

Валатовічу хацелася яшчэ паказаць сакратару свінарнік, дзе вельмі паспяхова працавала механізаваная кармакухня. Але свінарнік знаходзіўся ў Задуб'і, за тры кіламетры, а на дварэ пачыналася завіруха.

Жураўскі жартаўліва запярэчыў:

— Злітуйцеся, Павел Іванавіч. Тым больш што я, па праўдзе кажучы, у госці прыехаў да цесця. Жонка там чакае, сваякі… Хадзем лепей пагрэемся.

У хаце Сцяпана Касцянка было як на свята: вымыта, вычышчана, прыбрана. Печ дыхала гарачынёй i такімі пахамі смажаніны, ад якіх ураз разгараўся апетыт. У светлай палавіне Даша накрывала сталы, накрывала з густам, па-гарадскому, і ўсе ў хаце падпарадкоўваліся ёй. А яна сама любавалася працай рук сваіх i тут жа папракала разгубленых бацькоў:

— Што вы, як да вяселля, рыхтуецеся! Проста паабедаць — i ўсё.

Але i Сцяпан Яўменавіч, i Уліта Антонаўна, i сама Даша ведалі, што будзе не проста абед, бо людзей прыйдзе нямала, нават калі i не запрашаць: адны захочуць пабачыць Рамана Карпавіча, другія — Дашу.

Адам прыйшоў ca школы, пацягнуў носам смачнае паветра, убачыў Дашу з закасанымі рукавамі i, замест прывітання, пажартаваў:

— Прыёмчык наладжваеш у гонар новага сакратара, Дар'я Сцяпанаўна?

Маці, відаць, пачулася нешта абразлівае ў яго словах, i яна пажадала:

— Ціпун табе на язык, Адамка.

Касцянкі радаваліся звароту зяця i дачкі ў родны раён. Уліта Антонаўна, праўда, спачатку тайком спытала ў Дашы:

— Дашачка, а не паніжэнне гэта Раману?

Але Сцяпан Яўменавіч разважаў проста i па-сялянску мудра:

— Даўно пара так. А то ўсё Патапаў вылучалі. Не, Патапы калгасы не падымуць. Цяпер трэба людзі вучоныя. Вось гэта рэч іншая! Валатовіча — у калгас, Жураўскага — у раён. Дарэмна Бародку адпусцілі. З яго таксама старшыня быў бы…

Але яшчэ больш узрадаваў прыезд Жураўскіх Jleмяшэвіча. Ён i сам не разумеў прычыны гэтай сваёй узнёслай радасці, але хадзіў апошнія дні, як імяніннік, з нецярпеннем чакаючы новага сакратара, нібы той вёз асабіста для яго новае жыццё i вялікае шчасце. Ён не вытрымаў i прыйшоў да Касцянкоў раней за ўсіх. Убачыў Дашу — збянтэжыўся, як закаханы. А яна доўга i моцна ціснула яму руку, весела смяялася.

— Ага, сорамна вам? Ніводнага пісьма — падумаць!

— Пісаў адно.

— І ён называе гэта пісьмом i апраўдваецца: пісаў. Як прыехаў — напісаў, падзякаваў, i на гэтым канец дружбе. Я думала, вы ажаніліся тут.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win