Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— А яго такі ледзь не ажанілі…— пажартаваў Адам.

— Сядайце i раскажыце мне ўсё. А то пра вас легенды ходзяць.

— Якія легенды? — не на жарт устрывожыўся Лемяшэвіч, баючыся, што яму прыпісалі нейкія ўяўныя заслугі.— Легенда заўсёды плод фантазіі, Дар'я Сцяпанаўна. А мне i расказвац'ь няма чаго. Працаваў i рабіў памылкі, як любы смяротны…

— Расказвайце пра памылкі. Ад мяне вы не адкруціцеся. Я вас прымушу расказваць. Ці не я вас сагітавала сюды? Ай, мама, пірог! — глянула яна на гадзіннік i кінулася да печы. — Прабачце, пірог згарыць…

Лемяшэвіч з цікавасцю назіраў за Дашай, як яна ўвіхаецца каля печы, i ў гэты момант чамусьці ўявіў сваю халасцяцкую кватэру, у якой пры ўсіх яго намаганнях i дапамозе сяброў усё-такі няма такой утульнасці, як у хаце, дзе ёсць гаспадыня, i яму стала сумна; ён адчуў сябе адзінокім i няўладжаным у жыцці. «Не, трэба ажаніцца», — падумаў ён, але ад рашучасці такой не стала весялей: адразу ўспомнілася Наталля Пятроўна. У глыбокім задуменні ён глядзеў на Жураўскую, a бачыў яе, Наташу. Чым далей, тым больш i больш завалодвае ім пачуццё, адначасова радаснае i пакутлівае. Цяпер ён напэўна ведаў, што гэта — не простае захапленне, якое часам з'яўлялася раней, a сапраўднае каханне, шчырае i глыбокае, у якое ён раней не асабліва i верыў, думаў, што яно існуе толькі ў кнігах. Ён адчуваў, што доўга так не можа цягнуцца, што ён павінен нешта рабіць. Але што? Што ён можа сказаць, на што можа спадзявацца? А як пасля паглядзець у вочы Сяргею, гэтаму крыштальна чыстаму, падзіцячаму даверліваму чалавеку? «Хутчэй бы яны пажаніліся, — не раз думаў ён доўгімі бяссоннымі начамі.— Тады знікла б усякая надзея i — кропка. Ці мала на свеце добрых жанчын!»

Уліта Антонаўна занесла на стол гарачы пірог, які rieрадала ёй Даша, накрыла ручніком, як накрывала паляніцы хлеба, выняўшы ix з печы i абмыўшы румяную скарынку вадой.

— Кірылавіч, — вывела яна з задумення Лемяшэвіча, — а Алёша не прыязджаў у Мінск, — i праслязілася.

— Як не прыязджаў? A пісьмо?

— У пісьме ён пісаў, што жыве ў Дашы, прывет перадаваў, а яны ў вочы яго не бачылі.

— Гэта вы яго навучылі такой скромнасці? — спытала Даша ў Лемяшэвіча.

— Гонару ў яго многа, а не скромнасці,— сказаў бацька з парога, несучы вялікую міску салёных рыжыкаў.

— Я дараваць не магу ўсім вам, што адпусцілі яго, — уздыхнула Даша. — Хіба можна — з дзесятага класа!

— Нічога, не загіне! — супакоіў жанчын бацька. — Я меншы на Урал у заробкі ездзіў. Больш самастойнасці набудзе.

Прыйшлі Жураўскі i Валатовіч, прамёрзлыя, заснежаныя, але здаволеныя адзін адным, вясёлыя, i ўсё гаварылі пра калгасныя справы. Прыйшоў Даніла Платонавіч. Жураўскі шчыра абняў яго. Стары ўпотай выцер слязу i сам абняў Дашу.

— Радуюся за вас, мае сябры. Дзякую вам.

— Завошта, Даніла Платонавіч? — здзівілася Даша.

— Як завошта? Пісьмы мне добрыя пісала, за кнігі. І за тое, што вярнуліся. Не гаварыце, што гэта проста i легка. Але так трэба людзям, Рамане.

Стары стаяў пасярод хаты i гаварыў сур'ёзна i крыху ўрачыста. Жураўскі, адчуваючы няёмкасць ад такой сустрэчы, жартаваў:

— Вы мяне не агітуйце, Даніла Платонавіч. Я сам сябе сагітаваў.

— Вось за гэта i дзякуй. А хочаш крытыкі — калі ласка, скажу… Мала яшчэ вопытных людзей ідзе ў вёску з ахвотай. А каго прымушаюць — у такога работніка я не веру, толку не будзе з такога.

— Ды ўжо ж! Які толк, калі з-пад кія! — адазваўся Сцяпан Яўменавіч, расстаўляючы вакол сталоў крэслы i табурэты. — Але прашу да стала. Сяргея чакаць не будзем. Сямёра аднаго не чакаюць.

Сяргей не хацеў зрываць заняткі з вучнямі i прыйшоў позна, за што яго прымусілі выпіць «штрафную». Яшчэ пазне'й прыйшла Наталля Пятроўна. На дварэ разгулялася лютаўская завіруха, засвістала за акном, завыла ў коміне. Урач увалілася ў хату снежнай бабай. Дзверы ў кухню былі адчынены, яе ўбачылі i прывітальна зашумелі. Даша пабегла i горача абняла сяброўку. Сяргей памагаў ёй распрануцца, i твар яго ззяў радасцю. Лемяшэвіч зайздросціў сябру: ён, Лемяшэвіч, не мае маральнага права так сустрэць яе. Ды i нельга яму паказваць свае пачуцці. Навошта? Няхай нішто не засмучае шчасця Сяргея. Наталля Пятроўна ішла да стала, абняўшы Дашу.

— Як я рада, што ты прыехала. Каб ты ведала, як я рада.

— А я цябе лаяць буду.

— Лай, я ведаю, што мяне варта лаяць. Ты паможаш мне.

Яны селі насупраць Лемяшэвіча. Сяргей сеў у другім канцы стала, каля Валатовіча. Наталлі Пятроўне налілі віна.

— Я з Задуб'я ехала на санях. Дарогу перамяло. Я гарэлкі вып'ю. — Яна падняла маленькі кілішак. — За нашага сакратара. — Яна сказала «нашага» з той добрай цеплынёй, якую могуць надаваць звычайным словам толькі жанчыны.

Яна не дапіла свой кілішак, i яе ніхто не прымушаў, як Сяргея. Лемяшэвіч не зводзіў з яе вачэй. Яиа адчувала яго позіркі, чырванела i нервавалася, хоць у душы ёй было прыемна i радасна, што ён так глядзіць на яе.

Лемяшэвіч быў з тых нямногіх людзей, у якіх пасля чаркі рэдка развязваецца язык i з'яўляецца красамоўнасць, а часцей наадварот — наступае маўклівасць i нязграбнасць. Адчуўшы, што залішне любуецца Наталляй Пятроўнай, i спалохаўшыся, што на гэта ўрэшце могуць звярнуць увагу, ён памкнуўся прыняць удзел у агульнай размове, але ўсё гаварыў неўпапад i зноў мімаволі пазіраў на яе — ці не смяецца яна часам з яго? Не, Наталля Пятроўна шагіталася з Дашай.

Жураўскі сказаў тост за жанчын, яму апладзіравалі. Лемяшэвіч працягнуў чарку да Наталлі Пятроўны i падтрымаў тост:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win