Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:
* * *

Малашанка. ў сваім нядоўгім выступленні (дэлегаты чакалі, што сакратар абкома, як многія прадстаўнікі з цэнтра, будзе гаварыць гадзіны дзве, а ён заняў толькі паўгадзіны) падтрымаў Бародку. Ён зрабіў нямала слушных заўваг аб рабоце райкома, але даў зразумець, што абком рэкамендуе Бародку першым сакратаром.

— Я не сумняваюся, добра ведаючы таварыша Бародку, што ён зробіць з гэтай канферэнцыі, з вашай прынцыповай крытыкі правільныя вывады, — сказаў Малашанка дэлегатам, якім належала праз гадзіну-дзве выбіраць раённы камітэт.

Бародка, якога супакоіла i падбадзёрыла прамова сакратара абкома, у заключным слове паабяцаў сапраўды «зрабіць усе вывады». Аднак свой страх перад галасаваннем ён выявіў на нарадзе прадстаўнікоў дэлегацый, на якой папярэдне абмяркоўвалі кандидатуры ў склад райкома. Нечакана Полаз, загрымеўшы мыліцамі, прапанаваў уключыць у спіс Лемяшэвіча.

Знешні спакой здрадзіў Бародку, ён амаль скочыў на самы край сцэны, нахіліўся над Полазам, які сядзеў у першым радзе.

— Замест каго? — Ён працягнуў руку ca спісам i трос ім над галавой Полаза. — Не. Вы скажыце, каго выкрасліць! Каго? Нам патрэбна сорак пяць, у нас ёсць сорак пяць. Каго выкрасліць?

— Нікога не трэба выкрэсліваць. Галасаванне пакажа. Я прапаную сваю кандыдатуру — Лемяшэвіча, i, калі трэба, дакажу, што ён дастойны, што вы ні кажыце пра яго.

— Вы не разводзьце анархізму ca сваім Лемяшэвічам!

— А вы пастаўце на галасаванне! — спакойна i ўпарта патрабаваў Полаз.

Гэтая яго смеласць i ўпартасць — такой смеласці ніхто яшчэ не выяўляў — страшэнна спалохала i абурыла Бародку. Ён пачынаў страчваць уладу над сваімі пачуццямі. Баючыся,' што Бародка наробіць глупства, i разумеючы яго страх перад лішнім чалавекам у спісе для тайнага галасавання, Малашанка выступіў на дапамогу,

— Пачакайце. Таварыш Полаз павінен зразумець… Ад вас — Валатовіч, два чалавекі з МТС. Лемяшэвіч, безумоўна, дастойны член райкома. Але ж нельга, таварышы, каб з адных Крыніц была палавіна складу райкома…

Довад быў даволі пераканальны, яго адразу ўсе падтрымалі.

— З нашага калгаса ніводнага няма.

— У нас з сельсавета няма, i мы маўчым!

Полаз абвёў усіх хітрым позіркам i зняў сваю прапанову.

І галасаванне паказала…

Старшыня падліковай камісіі — галоўны бухгалтар банка Цырульнікаў — нізенькі, тоўсты, заўсёды жыццярадасны чалавек (яго на кожнай канферэнцыі выбіралі ў падліковую каміеію), гэты раз выйшаў на трыбуну без сваёй вясёлай усмешкі, нейкі разгублены i нават як бы крыху спалоханы. Зала адразу ўтаймавалася i насцярожылася, адчуваючы, што адбылося нешта незвычайнае.

Голас Цырульнікава быў хрыпаты, пакуль ён чытаў пратакол нумар адзін — аб размеркаванні абавязкаў паміж членамі камісіі.

— Выпі вады! — крыкнулі яму. Ён паслухмяна выпіў поўную шклянку вады.

— …Аніпка: за — сто трыддаць сем, супроць — пяць. Багданаў: за — сто сорак два, супроць — нуль. Бародка… — Цырульнікаў як бы задыхнуўся i баязліва глянуў у бок прэзідыума, — за — шэсцьдзесят чатыры, супроць — семдзесят восем…

Ён зрабіў паўзу. У зале нехта ахнуў, нехта засмяяўся.

Бародка цяжка ўстаў, панура глянуў некуды ў заднія рады, дзе было цемнавата i дымна, глуха сказаў:

— Ну, дзякую…

І, неяк па-старэчаму ссутуліўшыся, пайшоў за сцэну.

Малашанка паклікаў:

— Арцём Захаравіч!

Бародка не аглянуўся.

30

Ён спыніўся на знаёмым ганку, запарошаным снегам, — ганак выходзіў проста на вуліцу. Навокал было цёмна, ціха i пуста: ішла другая палавіна ночы. Веска спала. Спаў i гэты дом. Толькі вецер тонка звінеў голымі, абледзянелымі галінамі старой вярбы, што расла пад акном, кідаў жмені сухога снегу, гнаў снежныя пасмы па вуліцы, намятаючы сумёты каля парканаў i калодзежаў.

Чалавек, якому пераваліла за сорак, адчуў раптам, што моцна хвалюецца, сэрца стукае так, што ўдары яго балюча аддаюцца ў скронях. Хвалюецца, як юнак, які прыйшоў на першае спатканне ў жыцці. Не, гэта іншае хваляванне: у ім пераважае пачуццё страху, які апаноўвае перад канчатковым прысудам. Ён не адважыўся пастукаць з той рашучасцю, з якой ён стукаў у гэтыя дзверы шмат разоў раней. Ён сапраўды не быў тут больш двух месяцаў, i яму, пасля ўсяго, што здарылася сёння на канферэнцыі, рабілася страшна ад думкі, што i тут яго могуць сустрэць не так, як ён жадаў бы.

Ён пальчаткай абмёў снег з ботаў, выцер хусцінкай мокры твар, увесь час аглядваючыся — хаця б ніхто, запознены, не ішоў i не ўбачыў яго на гэтым ганку!

Нарэшце ён пастукаў, i ад гэтага нясмелага стуку яшчэ мацней закалацілася яго сэрца. Ляпнулі дзверы з хаты ў сенцы, i голас, старэчы, зусім незнаемы, спытаў:

— Хто там?

Бародка ўздрыгнуў: што яшчэ за навіна? Адкуль узялася тут старая? Ён не адказаў, i голас зноў паўтарыў:

— Хто там?

«Магчыма, Марына ўзяла нейкую старую, каб не жыць адной. Боязна адной».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • 110
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win