Шрифт:
Пра партыйна-палітычную работу Бародка прачытаў паспешліва, не зусім выразна, без пафасу, з якім пачы наўся даклад, а таму сумна i нецікава. Але, дайшоўшы да гандлю, ён зноў адарваўся ад тэксту i добра-такі, хоць не так ужо жорстка i знішчальна, «прапясочыў» старшыню райспажыўсаюза i некаторых старшынь сельпо, i гэта прынялі пад апладысменты. Пра дасягненні ў галіне народнай асветы прачытаў, пра недахопы ж пачаў гаварыць, зноў выйшаўшы з-за трыбуны. Прыкладаў у дакладзе бы ло некалькі, але ён некаторыя прапусціў, каб «выкраіць» час для прыкладу, які не паспеў трапіць у напісаны даклад, але які быў занатаваны чырвоным алоўкам на палях етаронкі двума словамі з чатырма клічнікамі «Крыніцкая СШ!!!!».
— Аб нізкай дысцыпліне, дрэннай выхаваўчай рабоце ў школах сведчыць выпадак у Крыніцкай дзесяцігодцы… Увогуле, павінен вам сказаць, не шанцуе нам з гэтай школай: Лемяшэвіч — пяты дырэктар пасля вайны. Мы ўзрадаваліся, калі ён прыехаў. Былы партызан, камуніст, кандыдат навук…
Лемяшэвіч штурхнуў свайго суседа Полаза. А яго самога ззаду нечакана штурхнуў дырэктар школы ў райцэнтры.
— Зараз ён табе в'ыдасць на ўсю катушку.
Лемяшэвіч не баяўся крытыкі, тым больш што адразу зразумеў — крытыка будзе нееправядлівая. Але яго ўзлавала, што Бародка яўна здзекуедца: ён добра ведаў, што Лемяшэвіч ніякі не кандыдат. А потым гэта «не шанцуе» — выраз з фельетона, «пяты дырэктар»… Выходзіць, што i ён такі ж, як яго папярэднік. Лемяшэвіч адчуў, што два чалавекі з прэзідыума шукаюць яго позіркамі — Малашанка i Валатовіч. Ён размінуўся з позіркам Малашанкі i па-сяброўску ўсміхнуўся Валатовічу.
— …Таварыш Лемяшэвіч увееь час не зусім скромна, я павінен сказаць, імкнуўся давесці, што ў яго школе ўзорная дысцыпліна, узорная выхаваўчая работа. Але пакінем яго думку пры ім. Звернемся да фактаў, жывых фактаў… А яны вельмі свежыя… Літаральна на гэтым тыдні вучні старэйшага, дзесятага класа двойчы дэманстратыўна сарвалі ўрокі, абразілі настаўніка… І што вы думаеце? Факты гэтыя атрымалі належную ацэнку з боку дырэктара, педкалектыву? Не! Таварыш Лемяшэвіч замест таго, каб зрабіць належныя вывады, даць адпор хуліганам i парушальнікам, па сутнасці пачаў абараняць ix. Бачыце, ён убачыў у гэтым нейкія «педагагічныя» праблемы, заняўся аналізам псіхалогіі вучняў… Магчыма, гэта на карысць дысертацыі Лемяшэвіча, але не на карысць школе, выхаваўчай рабоце. Гэта маралізацыя i псіхалагізацыя прывяла ўрэшце да таго, што адзін вучань дзесятага класа кінуў школу i паехаў у Мінск да сваякоў… Не думайце, што факт гэты працвярозіў вучонага дырэктара. Не! Ён сам благаславіў. ад'езд вучня, выдаў неабходныя дакументы i арганізаваў урачысгыя провады, сарваўшы яшчэ адзін урок… Вось вам i выхаваўчая работа! Дарэчы, гэта вучань, які, пры належным выхаванні, мог бы застацца ў МТС. Гэта — Аляксей Касцянок, які ў мінулым годзе працаваў камбайнерам. І працаваў нядрэнна!
— Выдатна працаваў,— сказаў Малашанка.
— Але, пакуль не было вучоных выхавацеляў,— груба пажартаваў Бародка. — А мы ставім задачу, каб у нас пасля школы моладзь заставалася ў калгасах, у МТС. Не так трэба выхоўваць, таварыш Лемяшэвіч, каб яна заставалася! Менш трэба «педагагічных» вопытаў, а больш практычнай работы! Выхаванне моладзі ў духу камунізму — цяжкі, але вялікі i пачэсны наш абавязак… Мы не можам забываць пра гэта ні на адну хвіліну! Цяпер Лемяшэвіч, відаць, каб апраўдаць сябе, пачаў вайну супроць беспартыйнага завуча, абвінавачваючы яго ва ўсіх грахах смяротных. Райана трэба вельмі сур'ёзна разабрацца ў гэтай справе…
«Хто інфармаваў Бародку? — думаў увесь час Лемяшэвіч. — Загадчык райана Зыль не мог так інфармаваць. Прыходчанка? Таксама, відаць, не… Значыцца, сам Арэшкін скардзіўся, — сумненне знікла пасля апошніх слоў сакратара. — Вядома, сам…»
I Лемяшэвічу было дзіўна i незразумела, чаму Бародка, усё-такі разумны чалавек, выдае ў адказным дакладзе за ісціну тое, што расказаў яму адзін пакрыўджаны. «Зноў без праверкі, без гутаркі з другімі людзьмі… Дзе ж яго аб'ектыўнасць? Калі ён i іншых так крытыкаваў — кепска яму будзе!»
Тым часам Бародка на ўздыме, з пафасам скончыў свой даклад. Ён, безумоўна, чакаў грому апладысментаў, як звычайна, таму i затрымаўся каля трыбуны, але пачуліся асобныя, нясмелыя ці як бы ў насмешку, воплескі — запляскала колькі чалавек у адным, потым у другім кутку. Бародку гэта ашаламіла. Ён не разумеў, што здарылася, бо цвёрда быў перакананы, што даклад яго ідэйны i баявы. Дзе ж памылка? Ён раптам адчуў зморанасць і, пакінуўшы папку з дакладам на трыбуне, хутка сеў.
— Ёсць прапанова: пытанні задаваць у гйсьмовай форме, — сказаў Птушкін. — А зараз абвяшчаецца…
— У мяне вуснае пытанне! — прагучаў раптам моцны голас з залы. Узняўся высокі малады чалавек у сінім бастонавым касцюме. Яго мала хто ведаў; не ведалі яго ні Лемяшэвіч, ні Цолаз, ні ix суседзі па лаве; потым высветлілася, што гэта новы механік Зарэчнай МТС Кавалёў, які раней працаваў механікам у абкомаўскім гаражы.
— У мяне пытанне. Завошта таварыш Бародка атрымаў вымову на бюро абкома?
Спакойна спытаў i спакойна сеў. Зала ўраз прыціхла, тыя, што хацелі выходзіць, застылі на месцы.
Разгублены, Птушкін павярнуўся да Малашанкі, але сакратар абкома не звяртаў на яго ўвагі, a пільна ўглядаўся ў залу, у твары людзей. Тады Птушкін сурова спытаў:
— А якое гэта мае дачыненне да даклада?
— A хіба гэта тайна… ад канферэнцыі? — у сваю чаргу спытаў Кавалёў.
Адчуваючы няёмкасць становішча i няздатнасць Птушкіна замяць гэтую непрыемнасць, Бародка ўмяшаўся сам:
— Я адкажу таварышу… — ён не помніў яго прозвішча, — калі буду адказваць на ўсе іншыя пытанні…