Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Дзядзька Сяргей! Сяргей!

У кішэнях у Сяргея былі не толькі цукеркі, але i цацкі — пісталет з пістонамі i завадны аўтамабіль. Дзеці былі ў захапленні.

— Не сумуеце вы тут? — спытаў Лемяшэвіч у гаспадыні, аглядаючы ўтульную, чыстую хату.

— Не-э. Прывыклі. Мы ўжо сёмы год тут. Пятро, як прыйшоў з арміі, ажаніўся — i ў лес.

— З калгаса?

Яна зразумела сэнс пытання i пачала як бы апраўдвацца:

— У яго бацька дваццаць год лесніком служыў, ён у лесе вырас.

— Гавары тут мне, — умяшаўся Сяргей, — Пятру твайму гадоў восем было, калі бацька кінуў леснікаваць, i зараз — у калгасе. Вырас!

Тады яна сказала больш дзёрзка:

— А што яму ў калгасе рабіць? Валам хвасгы круціць? На машыны ён няздатны…

Сяргей з горкай усмешкай кіўнуў Лемяшэвічу:

— Вось яна, логіка! Дарэчы, Люба скончыла дзевяць класаў i была камсамолкай.

Люба засаромелася і, схапіўшы з палічкі бліскучы рог, выскачыла з хаты. І адразу ад калодзежа ва ўсе чатыры бакі лесу паляцелі меладычныя гукі паляўнічага рога, які як бы вымаўляў: «Да-до-му-му! Да-до-му-му!»

— Бачыш, як клічуць лесніка? Улічы, што робяць гэта толькі ў выключных выпадках. Значыцца, мы — госці важныя, — пажартаваў Сяргей.

Сапраўды, неўзабаве прыйшлі Пятро i Аляксей i прынеслі забітага зайца.

Аляксей толькі на момант сумеўся на парозе, але тут жа, прыставіўшы да печы стрэльбу, смела падышоў i прывітаўся гэтак жа, як i ляснік: моцна паціснуў рукі брату i дырэктару. І гэты поціск насцярожыў Лемяшэвіча: занадта многа было ў ім сталасці, незалежнасці.

Па дарозе яны дамовіліся з Сяргеем размаўляць з уцекачом з усёй суровасцю i прабраць яго як мае быць за ўсе ўчынкі.

Пакуль гаспадыня нешта смажыла ў наспех распаленай грубцы, а гаспадар свежаваў зайца, яны пачалі размову з Алёшам. Пачаў Сяргей.

— Ты што ж гэта думаеш сабе? — сурова спытаў ён.

— А што? — Алёша сядзеў на ўслоне каля печы i зусім па-дамашняму пераабуваўся: разуваў лесніковы валёнкі. у якіх хадзіў на паляванне, i абуваў свае боты.

— Як — што? Дома маці захварэла з-за цябе; Hi слова, ні паўслова, чорт ведае куды знік… У школе самы адказны час, канец паўгоддзя… А ён на зайцоў палюе!

Алёша апусціў вочы, але сказаў цвёрда:

— У школу я больш не пайду!

— Як гэта — не пайду! А куды ты пойдзеш? — абурыўся Сяргей.

Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот налез, падцягнуў халявы, выпрастаўся i спакойна пацвердзіў:

— Сказаў, не пайду — не пайду!

— Ты што, звар'яцеў? Ты думаеш, што кажаш?

— Думаю, не бойся.

Сяргей толькі рукамі развёў: падзівіцеся на яго!

Лемяшэвіч зразумеў, што справа больш складаная, чым яны ўяўлялі, i пачаў размову ў іншым тоне.

— Слушай, Алёша, ты не маленькі ўжо, i давай гаварыць па-сур'ёзнаму. Табе засталося паўгода — i ты атрымаеш сярэднюю адукацыю, атэстат сталасці. Няма патрэбы табе тлумачыць, што гэта значыць у тваім жыцці, ты ўмееш глядзець на жыццё рэальна i сур'ёзна. Нарэшце я ўпэўнены, што ты разумееш — кідаць школу з-за нейкай дробязнай крыўды… ну, няхай нават абразы — гэта больш чым неразумна. Ты прабач мяне, але цябе проста назавуць дурнем пасля гэтага…

— Ну, i няхай…

— Не, пачакай. Ты не вырашай так проста. Ты падумай як мае быць. Я разумею твае пачуцці. Мы ўсе былі маладыя i гарачыя…

Алёша стаяў, як належыць вучню перад настаўнікам, — апусціўшы галаву. Гэта падбадзёрыла Лемяшэвіча.

— …І непрыемнасці ў нас былі. У вайну колькі мы перажылі! Але каб з-за нейкай асабістай крыўды рабіць глупства — не, прабач… Акрамя таго, я табе скажу шчыра… Настаўніцкі калектыў якраз узяў пад абарону цябе i крытыкаваў Віктара Паўлавіча… Дык чаго ты хочаш яшчэ? Самае страшнае ў жыцці — гэта асуджэнне калектыву, калі ад цябе адварочваецца калектыў, у якім ты жыў, працаваў… Тады ўцякай куды вочы глядзяць. А не паладзіць з адным чалавекам i кідаць праз гэта школу… Вельмі неразумна! Не забывай, што ты камсамолец, што ты нясеш адказнасць перад арганізацыяй.

Лемяшэвіч змоўк, чакаючы, што адкажа Алёша. Той стаяў моўчкі. Маўчанне зацягвалася. Сяргей не вытрымаў i паспрабаваў лагодна пажартаваць:

— Дай шло?

Алёша скрануўся, прайшоў у парог, узяў етрэльбу і, выціраючы яе суконкай, зноў упарта паўтарыў:

— У школу я не пайду!

Сяргей ажно падскочыў.

— То ідзі к чорту лысаму!.. З ім дырэктар школы размаўляе як з чалавекам, а ён — што папугай: не пайду, не пайду! Ты можаш адказваць па-чалавечаму, калі з табой размаўляюць?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win