Шрифт:
— Якія пісьмы? — устрапянуўся Арэшкін.
— За якія вы папракалі Касцянка. Гаварылі, што вельмі красамоўныя пісьмы, i гэтак далей…
Арэшкін сумеўся.
— Я? Я не чытаў пісем… Я ведаў…
Але ў гэты момант пачуўся спалоханы выгук Ядвігі Казіміраўны:
— Я!..
Усе аглянуліся на яе. Яна сядзела бледная, змарнелая i быццам задыхалася, нібы ў пакоі не хапала паветра, i неяк па-дзіцячаму прыціскала далоні да грудзей.
— Я чытала… Рая паказала мне… Я расказала Віктару Паўлавічу… Я…
Ёй, вядома, паверылі i зноў не звярнулі асаблівай увагі на яе незвычайную ўсхваляванасць. Усе адчулі раптоўную палёгку, быццам у цемру, дзе яны знаходзіліся, глянула сонца. Дагэтуль настаўнікі адчувалі сябе непрыемна, бо ва ўсіх з'явілася адна i тая ж цяжкая думка, якую нават ніхто не адважваўся выказаць: Арэшкін у такіх адносінах з вучаніцай, што яна сама паказвала яму пісьмы. Ніхто не падумаў, што завуч мог красці ix.
Цяпер усё рабілася простым, зразумелым i не магло выклікаць асаблівых нараканняў. Цяпер, відаць, i размова пайшла б зусім іншым шляхам. Але раптам чамусьці страшэнна ўзбунтаваўся сам Арэшкін. Ён падхапіўся, замахаў рукамі, закрычаў, пырскаючы слінай:
— Гэта што — допыт? А? Суд? У што вы ператварылі пасяджэнне педсавета, таварыш дырэктар? Я буду скардзіцца! Вы знайшлі выпадак, каб адпомсціць мне… Я завуч школы. Я не магу пасля ўсяго гэтага выконваць… Вы растапталі мой аўтарытэт!
Нечаканы крык яго ўсіх здзівіў. Лемяшэвіч спачатку нават разгубіўся, а пасля таксама ўзлаваўся i сурова запрасіў да парадку.
— Помсціць мне вам няма за што, Віктар Паўлавіч. Судзіць мы вас не збіраліся… Вы самі патрабавалі пасяджэння… Ну, а мы, калектыў, па-сяброўску паказалі вам на некаторыя вашы памылкі. Шчыра i прыицыпова. Ці не так, таварышы? З жаданнем памагчы вам. А вось наконт завуча вы, бадай, праўду кажаце… Я сам думаў ара гэта. Сапраўды, можа, лепш, каб вас на гэтай пасадзе замяніў нехта іншы, больш аўтарытэтны i ў настаўнікаў, i ў вучняў. Як вы думаеце?
Арэшкін адразу абмяк i голасам надзвычай стомленага чалавека сказаў:
— Ах, вось як! Цяпер я разумею… Для гэтага i арганізавана ўся камедыя… А? Але не вы мяне ставілі, Міхась Кірылавіч…
— Ну, пра гэта мы пагутарым пасля. А што датычыцца вучняў — мы не апраўдваем ix учынкі. Вучні паступілі няправільна, i яны папросяць у вас прабачэння. З імі я сам буду гутарыць!
28
Алёша знік. Дома, даведаўшыся пра выпадак у школе, занепакоіліся. Маці — у слёзы. Сцяпан Яўменавіч асек яе:
— Не вый, чэрці не схопяць!
Але ўвечары i "ён прыкметна ўстрывожыўся.
— Бач, натуру паказвае! Папругі даўно не каштаваў!
На другі дзень атрымалі запіеку ад стрыечнага брата
Алёшы, як i служыў кіламетраў за пятнаццаць ад Крыніц лесніком. Ён пісаў, што Алёша прыйшоў засмучаны i злосны i заявіў, што ў школу больш не пойдзе, а чаму — не расказвае. Дома супакоіліся. Але калі Алёша не вярнуўся i на трэці дзень, у лес паехалі Сяргей i Лемяшэвіч.
Дзень быў хмарны i марозны — адзін з тых зімовых дзён, якія пачынаюцца чароўнымі раніцамі: устаеш, выходзіш на двор i не можаш адарваць позірку ад дрэў — такімі казачна цудоўнымі, фантастычна прыгожымі робіць ix іней. Паветра ў такі дзень як бы застывае, не шалахнецца ніводная галінка, a інею робіцца ўсё больш. Крышталі асядаюць адзін на адзін i вырастаюць у дзівосныя кветкі, дрэвы як бы зацвітаюць срэбна-алюмініевай бліскучай квеценню. Усё прыгажэе ў такія дні: хаты, калодзежы, пуні, нават чорная, закапцелая маленькая лазенька на гародзе ў Касцянкоў ператвараецца ў казачную хатку. A заўсёды цёмныя над снягамі саенякі на ўзгорках робяцца бела-шызымі. Але асабліва ўрачыста выглядае вялікі лес!
Ляжалі ў санях на пахучым сене, па-сяброўску гутарылі, непрыкметна пераходзячы з тэмы на тэму. Сяргей зрэдку тузаў лейцы, дмокаў:
— Но-о, варушыся!
Маленькі, але шпаркі конік адразу пераходзіў на рысь, з-пад капытоў яго ў твары ляцелі кавалачкі лёду i снежны пыл. Праехалі калгасны дубняк, што пачынаўся адразу за рэчкай, заснежанае поле, дарога на якім была няроўная, ухабістая, вёску Задуб'е і, нарэшце, даехалі да вялікага лесу, які па старой звычцы ўсё называл,' «казённым». Лес пачынаўся цудоўным сасновым борам. Сосны — адна ў адну, тоўстыя, роўныя, з белым i ад інею шапкамі, якія зліваліся з такім жа белым небам.
Урачыстая цішыня зімовага дня, на якую ў пол i не звярталі ўвагі, тут, у лесе, адразу адчулася ва ўсім сваім харастве: яна заварожвала, прымушала маўчаць і напружана слухаць яе, выклікала дзіўны настрой — нейкую ціхую-ціхую, задумлівую радасць.
Леснічоўка стаяла ў глыбіні лесу на паляне, з аднаго боку якой раслі стройныя вольхі — там працякаў ручай, з другога — рэдкія дубы, а пад імі — густы арэшнік, густы нават цяпер, зімой. Не надта ўезджаная дарога вужакай вілася паміж укрытага інеем арэшніку i нечакана выводзіла к калодзежу, журавель якога хаваўся за галлём ліпы. Тады толькі на вочы трапляла i сама хата пад другой высокай ліпай i хляўчук убаку, каля самага арэшніку. Пасярод паляны стаялі два стажкі сена; адзін з ix быў так абскубаны знізу, што нагадваў грыб, i нельга было не здзівіцца, як ён трымаецца яшчэ, не паваліцца ад першага подыху ветру. Насустрач гасцям кінуўся сабака i ажно захліпаўся ад лютасці, баючыся, аднак, набліжацца. На ганак выйшла ляснічыха — маладая прыгожая жанчына. Яна пазнала сваіх i шчыра ўзрадавалася, схапіла сабаку за ашыйнік, зацягнула да хлява i прывязала там.
— Заходзьце, заходзьце, а каня я сама распрагу i дагледжу. Ты ж акалеў, вунь пальцы якія, — смеючыся, казала яна Сяргею.
Надзвычай увішная, яна ў адзін момант распрагла каня, не даўшы мужчынам апомніцца, завяла яго ў хлеў. Першае, што Лемяшэвіч убачыў у хаце, гэта дзве пары цікаўных дзіцячых вачэй, якія бліснулі з печы, з-за коміна.
Дзеці хаваліся, пакуль у хату не зайшлі маці i Сяргей. Да Сяргея яны адразу кінуліся — два хлапчукі, ім было на выгляд гадоў па шэсць-сем. Лемяшэвіч спачатку падумаў, што блізняты.