Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Ну, ідзі ты, Лявон.

Але ў сярэдзіне ўрока ён сеў каля стала, нахіліўся над журналам.

— Ну, хто яшчэ знаўца фізікі? Давайце, не саромейцеся, — i вёў пальцам па спісе. — Так… так… Касцянок! Ага, у цябе двойка, — быццам ён забыўся на яе. — Давай, давай… Твае заступнікі даводзілі мне, што ты самы вялікі знаўца фізікі. Фарадэй!

Алёша затрымаўся на паўдарозе да дошкі —яго перасмыкнула ад гэтых слоў. Ён нікому не скардзіўся i ніякіх заступнікаў не шукаў! Чаго ён чапляецца!

«Калі пачне прыдзірацца, не буду адказваць», — цвёрда вырашыў ён.

Ён стаў каля дошкі, крыху ніжэйшы за настаўніка, у ботах, у цёплых зашмальцаваных штанах i ў светлым каверкотавым пінжаку з кароткімі рукавамі — пінжак быў Сяргееў. Яго крыху пацямнелыя за восень i зіму валасы рассыпаліся на два бакі i падалі на лоб. Ён адкінуў ix энергічным рухам галавы i бадзёра глянуў на Раю. Яна пачырванела. A Віктар Паўлавіч як бы знарок выпрабоўваў вучня: доўга не задаваў пытання i пранікліва аглядаў з галавы да ног, ад чаго Алёша таксама пачаў чырванець i хвалявацца. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях.

Усім папярэднім Арэшкін даваў задачы на раздзел, які толькі што скончылі вывучаць. Алёша таксама ўзяў крэйду i анучку, рыхтуючыся рашаць задачу.

Але яму Віктар Паўлавіч задаў пытанне, а не задачу. Алёша адказаў. Другое пытанне — з папярэдняга раздзела: трэба было напісаць складаную формулу. Алёша задумаўся — не паўтараў, забылася. З вучняў нехта зашаптаў, жадаючы падказаць.

Віктар Паўлавіч сурова глянуў на клас. Куды зніклі яго лагоднасць, весялосць! Нарэшце Алёша ўсё-такі ўспомніў формулу. Тады Віктар Паўлавіч спытаў з раздзела, які праходзілі ў самым пачатку года. Клас варухнуўся, зашамацелі лісты падручніка — мала хто гэта помніў.

Алёша збялеў, з правай рукі яго на падлогу пасыпалася патрушчаная крэйда.

— Ну-с, знаўца фізікі, калі ласка… — цадзіў праз зубы Арэшкін, закінуўшы назад рукі, абапёршыся імі аб падаконнік i выцягнуўшыся на дыбачках. — Клас чакае!

Алёща маўчаў.

— Так… Не вельмі красамоўна… Не вельмі. А вось пісьмы ты пішаш вельмі красамоўныя. Хе-хе. — Арэшкін глянуў на клас, чакаючы агульнага смеху, але твары вучняў былі што каменныя. — Там такое красамоўства ў цябе, што дзіву даешся, адкуль словы бяруцца. А? Але, да кахання ты больш здольны, чым да фізікі. Больш-больш…

Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка i кусала рог хусткі.

Тады Алёша з размаху пляснуў аб падлогу мокрую анучку i рушыў да дзвярэй.

І разам з гэтым на ўвесь клас зазвінеў голас Каці:

— Якое вы маеце права! Мы пратэстуем! Як вам не сорамна чытаць чужыя пісьмы!

Ашаломлены ўчынкам Алёшы i яшчэ больш гэтым не^ чаканым выкрыкам, Арэшкін на момант разгубіўся: збялелы стаяў ля акна i лыпаў вачамі. Потым схамянуўся, з размаху ўдарыў журиалам па стале.

— Вось вы як! Змовіліся сарваць урок? А? Так i запішам: Касцянок i Гаманок сарвалі ўрок!

Атрымалася трайная рыфма, але заўважыў гэта адзін Валодзя Полаз i шэптам паўтарыў суседу па парце.

Арэшкін шыбнуў журнал на падлогу i выскачыў з класа.

На момант усталявалася цішыня. Потым Лявон Цялуша, як звычайна, тэатральна ўзняў рукі.

— Усёправільна, сябры мае, аднак апраўдання нам не будзе: мы — вучні. Рыхтуйцеся да непрыемнасцей, — сур'ёзна папярэдзіў ён. Клас маўчаў, разумеючы ўсю сур'ёзнасць здарэння.

— А мне i не трэба ніякага апраўдання! — узрушана крыкнула Каця i раптам накінулася на Раю: — А ты… Да якога часу ты будзеш здзекавацца з чалавека? Як табе не сорамна паказваць чужыя пісьмы? Каму ты ix даеш!

Рая нечакана ўстала, быццам перад ёй была не аднакласніца Каця, а грозная настаўніца, з-пад апушчаных прыгожых веек па бледных шчоках яе пакаціліся буйныя слёзы. Яна ціха прашаптала:

— Я… я нікому пісем не давала…

Каб Рая пачала апраўдвацца ці сварыцца, Каця напэўна нагаварыла б ёй шмат чаго, але ад такой дзіцячай пакорлівасці яна разгубілася. Ёй раптам стала шкада былую сяброўку, i яна прыціхла.

У калідоры пачуліся таропкія крокі.

— Шш-ша! Дырэктар!

Міхась Кірылавіч зайшоў нахмураны. Пільна агледзеў клас i спытаў сурова, але даверліва, звяртаючыся да вучняў, як да калектыву зусім дарослых людзей:

— Што здарылася, таварышы?

Клас маўчаў.

— Што ў вас адбылося? — паўтарыў ён пытанне i сеў, як бы даючы зразумець, што намераны цярпліва чакаць, пакуль яны шчыра не раскажуць пра ўсё.

Тады ўсхапілася Каця і, заікаючыся ад хвалявання, расказала ўсё па парадку, перадала амаль дакладна i словы Віктара Паўлавіча i свае ўласныя. Памаўчаўшы, д ад ал а:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win