Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— А я сёння прабачэння ў Арэшкі папрасіла. І на душы цяпер у мяне пагана-пагана, — сумна сказала яна.

Усе адразу змоўклі, i Лявон больш не спрачаўся. Усім стала сумна, яны не ведалі, пра што гаварыць, i хавалі позіркі, быццам былі вінаватыя адзін перад адным.

* * *

Спачатку здавалася ўсё проста — сеў i паехаў. Але калі дома нарэшце прымірыліся з яго намерам, высветлілася, што ён не мае нават пашпарта. Трэба было браць даведкі ў сельсавеце, у калгасе, у школе, што ён вучыўся ў дзесятым класе; у табелі выставяць адзнакі за паўгоддзе, i Арэшкін, напэўна, паставіць яму па фізіцы двойку.

Усе гэтыя фармальнасці, не надта прыемныя для кожнага, для Алёшы ператварыліся ў страшныя пакуты: усюды распытваюць, лезуць у душу, па вёсцы, як жабурынне па вадзе, папаўзлі слізкія i агідныя плёткі. Небарака не раз пашкадаваў аб сваім рашэнні. Можа, сапраўды было б лягчэй папрасіць прабачэння, як Каця? Але — не! Ён не мог зрабіць гэта тады i тым больш не можа цяпер. І ён цярпліва выконваў усе фармальнасці, панурыўшыся, замкнуўшыся, ні з кім не размаўляючы нават дома. Толькі ўвечары прыходзіў да Лявона i там адводзіў душу.

Валатовіч, у якога ён папрасіў даведку, спачатку выслухаў яго няўважліва, заняты нейкімі паперамі, потым, усвядоміўшы сутнасць просьбы, здзіўлена паглядзеў на яго, начапіў акуляры.

— Пачакай; пачакай. Нешта я, брат, не разумею. А школа як?

— Школу ён кінуў,— адказаў за Алёшу бухгалтар калгаса Полаз, бацька Валодзі.

— Чаму?

— Там у яго складаныя справы. Палаяўся з Арэшкіным, адмовіўся прасіць прабачэння…

— Ну-у, гэта яшчэ не прычына. А што там Лемяшэвіч думае, камсамольская арганізацыя? Не, тут трэба разабрацца, а не проста так… Што ж ты мне раней не сказаў? — папракнуў ён Полаза. — Хадзем да Лемяшэвіча, будзем разбіраць. Я — таксама педагог.

Алёша толькі ўздыхнуў.

«Пачынаецца, — падумаў ён. — Невядома, колькі яшчэ будуць прадаўжацца гэтыя пакуты», — аднак моўчкі рушыў за старшынёй.

— Глупства ты, брат, задумаў,— гаварыў той па дарозе. — Неразумна. Падумай. Цяпер лепшыя людзі з горада ў вёску едуць, а ты — у Мінск! Што ты рабіць там будзеш? А я толькі марыў, што ты ўлетку ў нас зноў будзеш убіраць. Мы б табе памочніка далі разумнara i ўвогуле арганізавалі б справу так, што ты не толькі абласны, але рэспубліканскі рэкорд паставіў бы, Праславіўся б на ўсю краіну. А ты — з Арэшкіным палаяўся… Арэшкін, паміж намі, дрэнь, але настаўнік ёсць настаўнік, нічога не зробіш, брат.

Каля школы Аляксей спыніўся i рашуча заявіў:

— У настаўніцкую я не пайду!

— А куды?

— Не ведаю. Можа, Міхась Кірылавіч дома. A ў настаўніцкую не пайду!

Валатовіч здзіўлена паглядзеў на яго.

— Але i характар у цябе!

На яго шчасце, Лемяшэвіч сапраўды быў у сваёй кватэры.

— Што гэта ў цябе робіцца? — з парога звярнуўся да яго Валатовіч. — Лепшыя вучні кідаюць школу, уцякаюць, а вам i клопату мала, i дырэктару i камсамолу. Не, так не пойдзе, прыйдзецца мне ўмяшацца ў вашы справы!

Лемяшэвіч прывітаўся за руку i ca старшынёй, i з Алёшам. Заглянуў яму ў вочы. Той адвёў позірк убок.

— Што ж ты пазбягаеш мяне? — спытаў Лемяшэвіч з ласкавым дакорам; Алёша на працягу трох дзён знікаў з дому ў час абеду, снедання i вячэры, калі прыходзіў Лемяшэвіч. — Бачыш, без мяне нельга. Сядай, будзем гутарыць.

— Растлумачце, што здарылася. Прыходзіць, просіць даведку, а чаму раптам — маўчыць, — сказаў Валатовіч, распранаючы паліто.

— Усё растлумачу, Павел Іванавіч, — паабяцаў Лемяшэвіч i звярнуўся да Алёшы, які нязграбна прысеў на край табурэта i камячыў у руках шапку: — Значыцца, канчаткова вырашыў?

Алёша кіўнуў галавой i ніжэй апусціў яе.

— І не шкада табе… сяброў, школы, бацькоў?

Алёша не стрымаўся i ўздыхнуў.

Лемяшэвіч пастаяў перад ім, думаючы, што яшчэ спытаць, пра што сказаць, i, не надумаўшы, таксама расчаравана ўздыхнуў i адышоў да стала.

Перадумаў ён за гэтыя два дні не менш, чым сам Алёша, а яшчэ больш гаварыў i раіўся з людзьмі — з настаўнікамі, з Сяргеем, Наталляй Пятроўнай, з бацькамі Алёшы, толькі вось з Паўлам Іванавічам не выпала параіцца.

Большасць калектыву сустрэла тое, што Алёша пакінуў школу, як надзвычайнае здарэнне. Усе разумелі, што гэта не абыдзецца так, што школа з-за такога факта можа «прагрымець» не толькі на ўвесь раён, але на вобласць. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, i ён адчуваў сябе вінаватым, але тапырыўся:

— A ўсё з-за таго, што… патураем, а не выхоўваем. Каханне! — Ён хмыкнуў.

— Слухайце, вам лепш памаўчаць! — асекла яго Вольга Калінаўна i звярнулася да дырэктара i Бушылы: — Алёшу трэба ўгаварыць. Сорамна нам будзе ўсім.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win