Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Прыемна ісці па беразе i спакойна, без намаганняў, без асаблівага выбару месца, адкуль кінуць, — нідзе нічога не перашкаджала, — кідаць i кідаць блясну, сачыць з абрывістага берага, як «іграе» яна ў вадзе, як часам за ёй ідуць акунькі. Ужо сама работа са спінінгам давала тут сапраўднае паляўпічае здавальненне. A калі Лемяшэвіч падчапіў першага невялічкага шчупачка, белага, прыгожага, не падобнага да сваіх чорных азёрных братоў, Аляксей бег паглядзець на яго метраў за дзвесце.

Да паўдня рыбакі адышлі ўніз па цячэншо кіламетраў дзесяць i зусім нечакана ў адной прыгожай мясціне сустрэлі Бародку. Ён сядзеў на беразе пад дубам у адных трусах i курыў; збоку віднеліся ўторкнутыя ў зямлю дзве вуды. Чырвона-зялёныя паплаўкі павольна гойдаліся на вадзе.

Бародка першы ўгледзеў ix i падняўся насустрач, пакінуўшы вуды.

— О! Каго бачу! Удалыя рыбакі! Хваліцеся, што злавілі! — і, заглянуўшы ў торбы, дзе ляжалі ў траве шчупакі i акуні, ажно нахмурыўся, нібы расчараваўся ix багатым уловам. — Уга!..

— А мы яшчэ большую частку ў касдоў нашых пакінулі,— раптам зусім па-дзіцячаму пахваліўся Аляксей.

— Ну? Тады вам трэба даць трохі на юшку, а то з нашага ўлову юшка будзе рэдкая. Не пярэчыце? Хочаце разам паабедаць?

Аляксей паглядзеў на дырэктара: як той? Адмовіцца было няёмка. Акрамя таго, Лемяшэвіч бачыў, з якой цікавасцю i захапленнем глядзіць юнак на сакратара райкома. Аляксей знаходзіўся ў тым камсамольскім узросце, калі старэйшы таварыш, камуніст i асабліва партыйны кіраўнік, здаецца чалавекам незвычайным, ідэалам, у якога хочацца ўсё пераймаць. Культ асобы, бездакорны аўтарытэт аднаго чалавека, вельмі легка прывіваецца ў асяроддзі вось такіх сціплых, працавітых i шчырых, як Аляксей Касцянок, маладых людзей. І таму Аляксей, якога год ці два назад яшчэ выганялі з сельсавета i калгаснай канцылярыі, калі прыязджала раённае начальства, лічыў за гонар паабедаць разам з першым сакратаром, ды яшчэ ў такім экзатычным месцы, на лузе.

— З радасцю прымаем ваша запрашэнне, Арцём Захаравіч, — адказаў Лемяшэвіч знешне сур'ёзна, але ад Бародкі не схавалася тонкая іронія ў яго словах.

Сакратар коса глянуў на дырэктара i штосьці хацеў сказаць, але перашкодзіў Аляксей:

— У нас i цыбуля, i сала, i бульба — усё ёсць, — зноўтакі з дзіцячай шчырасцю i непасрэднасцю выказаў ён сваё жаданне абедаць разам, i гэтая шчырасць пакарыла Бародку. Ён ласкава ўсміхнуўся:

— Гэты харч i ў нас ёсць, рыбкі мала. Аднак бліжэй да справы. — І ён гукнуў у бок кустоў: — Хлопцы! Толя, Коля! Сюды!

З-за кустоў выглянуў хлопчык год дванаццаці.

— Што там, тата?

— Абед! — І Бародка зноў гукнуў больш голасна, склаўшы далоні рупарам: — Пё-отр Андрэ-е-ві-ч!

Аднекуль здалёк прыляцеў кароткі адказ: «О-го-го!»

Падышлі да машын, што стаялі на ўзлеску пад дубамі. Каля патухшага агеньчыка бестурботна i смачна, раскінуўшы рукі, спаў шафёр абкомаўскай машыны. Бародка ў такія паездкі шафёра не браў, вадзіў машыну сам. Ён жартаўліва разбудзіў хлопца сігналам.

— Давай, Іван, агонь i рыхтуй кацялок. Улоў!

Падбеглі хлапчукі-аднагодкі, аднаго росту, адзін рухавы i смелы — з твару падобны на Бародку, другі — чарнявы, больш ціхі i сарамяжлівы. Арцём Захаравіч, закасаўшы рукавы, умела i спрытна стаў чысціць шчупакоў i акунёў. Аляксей з такім жа спрытам раскладваў агонь. Хлапчукі захапляліся ўловам, важачы ў руках шчупакоў:

— Ух, які звяруга! А зубы, глядзі, якія! А чаму ён чорны такі?

— Не ўмываўся, мабыць, — пажартаваў Бародка.

Хлапчукі весела рагаталі. Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быць падобным на гэтых несур'ёзных блазнюкоў.

Да агню падышоў высокі паважны мужчына ў шаўковай кашулі, белых парусінавых штанах, з новенькім спінінгам. Было шмат агульнага ў Бародкі i ў гэтага: i ў росце, i ў паважнасці, i ў тварах, аднолькава чыста выгаленых, поўных, па-мужчынску прыгожых.

— Злавіў? — спытаў насмешліва Бародка, разразаючы шчупака на кавалкі.— Рыбак-дзівак! А мы вось, калі ласка…

— На дзяржзнакі?

— Ды не… Вось, — Бародка паказаў на Лемяшэвіча i Аляксея, — лавілі на такія ж прылады, як i ў цябе. Знаёмцеся — дырэктар Крыніцкай школы Лемяшэвіч, сакратар абкома — Малашанка, Пётр Андрэевіч, а гэта — Алёша Касцянок…

Сакратар абкома, моцна паціснуўшы руку Лемяшэвічу, Алёшу працягнуў руку з той абыякавасцю, з якой часта дарослыя вітаюцца з дзецьмі.

Бародка рабіў выгляд, што цалкам заняты юшкай, але ад яго пільнага вока нічога не схавалася. Ён убачыў, як пачырванеў i разгубіўся ад такога прывітання Алёша, i адпомсціў за яго: як бы між іншым сказаў пасля працяглай паўзы, калі Малашанка ўжо сеў на зямлю побач з Лемяшэвічам:

— …той самы Алёша Касцянок, які пабіў шмат год хваленага Старасельца. Вось якія ў нас героі, Пётр Андрэевіч!

Сакратар абкома крута павярнуўся да Алёшы, недаверліва спытаў:

— Камбайнер Касцянок? — i, убачыўшы сарамлівую, вінаватую усмешку юнака, зноў працягнуў руку i на гэты раз ціснуў Алёшаву руку доўга i моцна.

— Вось як i ты! Малайчына! Рад. Рад пазнаёміцца. Значыцца, з камбайна на рыбу?

Алёша зусім збянтэжыўся ад такой увагі да яго асобы.

— A паслязаўтра — за парту. Ён жа вучань дзесятага класа, — сказаў Лемяшэвіч.

— Ведаю, ведаю. Далібог — малайчына. Радасна глядзець на такую моладзь!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win