Шрифт:
Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэтую ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце i, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней.
— Вось што такое прыгажосць! Тут — твае ўласныя пачуцці на першым месцы! Калі кахаеш, не толькі сама каханая здаецца самай прыгожай — увесь свет прыгажэе, — весела заключыў Даніла Платонавіч.
Вучні спачатку ўсе разам неяк радасна ўздыхнулі, потым засмяяліся, загаманілі, пачалі жартаваць:
— Такі нос, як у Каці,— каму ён здасда прыгожым?
— Ці твой язык?
— У языка — іншая функцыя!
— Паўлік Варанец таксама піша вершы сваёй каханай. Паўлік, прачытай!
Вучні разышліся па класе, i Лемяшэвіч, каб яго не ўбачылі i — чаго добрага! — не западозрылі ў падслухоўванні, паспяшаўся выйсці з калідора.
Пасля ён доўга думаў над гэтай размовай, думаў з вялікай павагай да Данілы Платонавіча. У чым сакрэт, што з чалавекам, які ў чатыры разы, калі не больш, старэйшы за кожнага з ix, вучні ахвотна гутараць на любыя тэмы, нават на так.ія, як каханне? А вось яму, маладому педагогу, яны ні разу не задалі такога пытання, хоць, здаецца, ён робіць усё патрэбнае, каб заваяваць ix давер'е. Праўда, ён можа пахваліцца, што вучні паважаюць яго, магчыма, нават любяць, але не можа сказаць, што яны давяраюць яму гэтак жа, як давяраюць Данілу Платонавічу. Было б такое давер'е — то ў прысутнасці яго на камсамольскіх i іншых сходах гэтыя разумныя i дасціпныя юнакі i дзяўчаты, напэўна, не выступалі б так суха, афіцыйна, нецікава, як яны выступаюць. І дарэмныя яго спробы разварушыць ix, прымусіць гаварыць аб тым, што хвалюе ix больш за ўсё. Ён успамінаў шматлікія дысертацыі сваіх калег на тэму аб формах камсамольскай работы ў старэйшых класах, i яму стала крыўдна за ix, за педагагічную навуку — як яе засушылі! Як мала ў гэтым раздзеле педагогікі жывой практыкі, жыцця i як многа прапісных ісцін, афіцыйнасці i непатрэбнай параднасці!
Жыццё, практыка ставіла перад былым ці, магчыма, i будучым дысертантам тысячы самых нечаканых пытанняў, але не на ўсе давала адказы.
У Шаблюка Лемяшэвіч застаў Наталлю Пятроўну. Яна сядзела ўсё ў тым жа скураным крэсле І, трымаючы ў руцэ сподак, з дзіцячай цікаўнасцю сачыла, як з чайнай лыжачкі сцякае бурштынавы мёд. Гэта яе ўлюбёны занятак, яна не так любіла мёд есці, як удыхаць яго водар i любавацца дзівосным колерам. Убачыўшы ў дзвярах Лемяшэвіча, яна хутка паставіла на стол сподак, адсунула далей ад сябе, выпрасталася i нахмурылася. Лемяшэвіч падышоў да яе першай i падаў руку. У адказ яна нехаця i абыякава падала сваю, без поціску, без прывітання. Гэтая яе сумысная няўважлівасць сапраўды ўжо абразіла Лемяшэвіча. Ён моўчкі адвярнуўся і, хоць бачыўся ў школе, прывітаўся з Данілам Платонавічам, які сядзеў на табурэце перад грубкай i падкідаў дровы. У грубцы весела разгараліся смалякі, страляла іскрамі. Ад водсвету бледнага полымя твар старога настаўніка здаваўся васковым, на ім глыбей вырысоўваліся маршчыны.
Лемяшэвіч падсунуў другі табурэт i сеў побач.
— Здаецда, пойдзе снег. На захадзе снегавыя хмары, — сказаў ён першае, што прыйшло ў галаву: размовы часта пачынаюцда з надвор'я.
— Пойдзе, — сказаў Даніла Платонавіч. — Мае барометры паказваюць. — Ён кінуў на сапраўдны барометр, што вісеў на сцяне пад вялікім партрэтам чалавека ў вайсковым — сына яго, i на свае ногі.
Наталля Пятроўна паднялася i пачала завязваць цёплую хуетку.
— Я пайду.
Даніла Платонавіч здзіўлена паглядзеў на яе.
— Чаму?
— Я забылася… Мне трэба зайсці да адной хворай.
— Да каго?
Яна на момант сумелася, відаць, успамінаючы сваіх хворых.
— Да дзяўчынкі Івана Хмыза, у яе запаленне лёгкіх.
Даніла Платонавіч цяжка ўзняўся i стаў насупраць яе, як бы загароджваючы дарогу, дакорліва i ласкава, як гавораць малым, сказаў:
— Гэта няпраўда, Наташа.
У Лемяшэвіча балюча сціснулася сэрца ад крыўды; так бывае, калі крыўдзіць без усялякай прычыны чалавек, якога моцна паважаеш. Ён не мог больш вытрымаць, падхапіўся.
— Я ведаю — Груздовіч хоча пайсці з-за мяне! У такім выпадку я пайду. У яе большае права…
Даніла Платонавіч спыніў ix абаіх рухам рук — як спыняе дырыжор музыкантаў, якія выбіліся з аркестра.
— Завошта вы крыўдзіце мяне, старога?
— Вас? — здзівіліся яны разам.
— Сядайце, — загадаў ён. Яны стаялі. Тады ён паўтарыў больш уладна: — Сядайце! — І яны паслухмяна селі, як вучні, кожны на сваё месца.
— Вы даруйце мне, — пасля працяглай паўзы сказаў Даніла Платонавіч. — Я стары чалавек, я маю права спытаць… Скажыце мне, што вы не падзялілі? Чаму вы неўзлюбілі адно аднаго, яшчэ нават не пазнаёміўшыся як мае быць? Каб я не ведаў Наталлю Пятроўну вельмі даўно, не ведаў усяго яе жыцця, то мог бы падумаць, што вы — старыя знаёмыя і… ворагі. Пры ўсім сваім жыццёвым вопыце не магу зразумець… Харошыя людзі, інтэлігенты… робяць адну справу i раптам — такая непрыязнасць. Чаму? Я хачу, каб мае сябры былі сябрамі паміж сабой… Ёсць такі закон!
Лемяшэвіч глянуў на старога, на Наталлю Пятроўну, прыветліва ўсміхнуўся.
— Я сам не разумею, Даніла Платонавіч… Не разумею, чаму Наталля Пятроўна неўзлюбіла мяне Я з радасцю працягваю ёй руку самай шчырай дружбы. — І ён зрабіў pyx, як бы намерваючыся сапраўды працягнуць руку. Але Наталля Пятроўна нават не варухнулася, яна глядзела на свае рукі, ламаючы пальцы.
— Наташа! — дакорліва паклікаў Даніла Платонавіч.
— Мае сімпатыі ці антыпатыі не залежаць ад мяне. Вы ведаеце — я люблю людзей… Але дырэктар з першага дня дрэнна зарэкамендаваў сябе… у маіх вачах… Я не магу дараваць чалавеку, які разбурае тое, што я ствараю… Я змагаюся супроць п'янства, а вы…
— Што я?
— Вы самі ведаеце…
— Па-вашаму, я — другі Ваўковіч? П'яніца? Так? Колькі разоў вы бачылі мяне п'яиым? Адзін раз у магазіне… Але, выпіў, напіўся, чорт вазьмі, па дурноце! Дык я сам сябе пакараў за гэта!
Даніла Платонавіч с, таў паміж імі i звёў рукі, як бы жадаючы абняць ix i такім чыпам наблізіць адно да аднаго.
— Сябры мае, харошыя вы людзі, i мне крыўдна за вас. Што вы, як дзеці… Дзіўлюся, як вы не разумееце адзін аднаго. Наталля Пятроўна, ты добра ведаеш, што гэта няпраўда. Навошта ты выдумала гэта? Чатырох месяцаў даволі, каб уведаць чалавека. Міхася Кірылавіча любяць i паважаюць. І, далібог, не разумею, чаму адна ты так упарта не хочаш адмовіцца ад першага ўражання, калі нават яно было i кепскае. Чаму? Ты выдумала наіўную прычыну…