Шрифт:
— Не, брат, нялёгка мне скакаць, як падбітаму зайцу. Меў бы я ногі! А так, — Полаз уздыхнуў.
— А што… гэта — ідэя, — паглядаючы на Лемяшэвіча, задумліва прамовіў Валатовіч. — Гэта ідэя.
— Што — ідэя?
— Цябе на сакратара.
— Бародка будзе супраць.
— Гэта ты дарэмна, — сказаў Валатовіч. — Бародка ведае, што такое партийная дэмакратыя.
Доўга яны яшчэ гутарылі ў той вечар: абмеркавалі i свае, калгасныя, справы, i агульнараённыя, i агульнадзяржаўныя, i міжнароднае становішча.
Разышліся, калі электрастанцыя спыніла працу i пагасла святло.
21
Лемяшэвіча радавалі тыя дзелавыя, шчырыя i адначасова сяброўскія адносіны, якія мацнелі паміж ім i мясцовымі кіраўнікамі, работнікамі МТС, а таксама паміж ім i калгаснікамі. Асабліва прыемнымі сталі гэтыя адносіны пасля таго, як на чале калгаса стаў Валатовіч. Цяпер Лемяшэвіч наведваў канцылярыю штодзень, прысутнічаў на ўсіх пасяджэннях, сходах i ведаў усё, што робіцца ў калгасе. І з людзьмі знаёміўся бліжэй, пазнаваў усе тайны складаных вясковых узаемаадносін. Так, напрыклад, ён даведаўся, што Снегірыха з незапомных часоў не любіць Касцянкоў, хоць знешне заўсёды прыветлівая з кожным з ix. А чаму не любіць — ніхто растлумачыць не мог. Але, даведаўшыся аб гэтым, ён падумаў, што адносіны Снегірыхі да Касцянкоў, напэўна, уплываюць на адносіны Раісы да Аляксея.
Ён з вялікай цікавасцю i сур'ёзнасцю сачыў за пачуццямі Алёшы, за яго каханнем, i яму ўсё больш не падабаліся паводзіны Раісы.
Наогул, у школе ў яго заставалася значна больш нявырашанага i незразумелага, чым у грамадскай працы. Асабліва не задавальняла яго становішча ў педкалектыве. Знешне быццам усё i добра, як належыць: усе працуюць добрасумленна, не паклёпнічаюць адзін на аднаго, не займаюцца дробязнымі сваркамі; адным словам, як бы сказалі інспектары, — вучэбна-выхаваўчы працэс арганізаваны правільна. Але Міхась Кірылавіч інтуітыўна адчуваў, што адзінага калектыву, у высокім разуменні гэтага слова, няма, што ўсе яго спробы з'яднаць, здружыць настаўнікаў так, як здружыўся сам ён з Валатовічам, з Полазам, разбіваюдца аб нейкае патаемнае супрацьдзеянне. Нехта ці нешта перашкаджала гэтай еднасці i маналітнасці, больш таго, здавалася, што нават знутры раз'ядала, падточвала тое, што яму ўдавалася стварыць. Ён не быў упэўнены, што гэта — нехта, хутчэй схіляўся да таго, што гэта — нешта. Але што?
Лемяшэвіч, праўда, ведаў, што не надта любіць яго Арэшкін i што чалавек гэты здольны пры выпадку ўбрыкнуць знянацку. Але i яго Лемяшэвіч не мог падазраваць у нейкіх махінацыях. Па-першае, ён не верыў, што Арэшкін, які вельмі рэдка да каго-небудзь з калег заходзіць на кватэру i амаль ні з кім не дружыць блізка, здольны праводзіць такую работу. Па-другое, навошта гэта яму? Ён добра ведае, што дырэктарам такой школы яго ніколі не прызначаць, а завучам яму жывецца спакайней i нават з матэрыяльнага боку больш выгодна. Ставіць нейкую далёкую мэту ён наўрад ці здольны — баязлівец. Лемяшэвіч пераканаўся ў гэтым.
Пасля выпадку з гурткамі Арэшкін пачаў працаваць i ў школе больш акуратна, i ў грамадскай рабоце актывізаваўся. Увогуле, Лемяшэвіч не мог сказаць, што ў яго дрэнны завуч. З недахопамі? Але ў каго ix няма недахопаў, чалавечых слабасцей? Лемяшэвіч не мог толькі дараваць яму кватаранцтва ў Снегірыхі i неўзабаве пасля размовы з самой Аксінняй Хвядосаўнай пагутарыў на гэтую тэму i з ім. Лемяшэвіч сказаў яму прыкладна тое ж, што i Снегірысе, — аб адарванасці Раісы ад калектыву, дадаў яшчэ — аб каханні Алёшы, аб тым, што ў хлопца ў такім узросце могуць узнікнуць самыя непажаданыя фантазіі i таму было б лепш, каб ён, Віктар Паўлавіч, rieрабраўся на новую кватэру. Мала хіба добрых хат у вёсцы?
Лемяшэвіч гаварыў спакойна i вельмі тактоўна, як педагог з педагогам. Але Арэшкін раптам збялеў, нервова перасмыкнуўся, аслабіў гальштук i, заікаючыся ад хваля вання, спытаў:
— А вы… вы не адчуваеце, Міхась Кірылавіч, што абражаеце мяне?.. Я дзесяць год працую, i ніхто не папракнуў мяне… А вы… такое падазрэнне… Такое бруднае падазрэнне! — Ён закрыў у адчаі твар рукамі i застагнаў: — Божа мой! Завошта?
Лемяшэвіч не паверыў у шчырасць яго роспачы i засердаваў:
— Пакіньце, Віктар Паўлавіч, гэты фарс. Ніхто вас не падазрае ні ў чым. Глупства. Але вы як педагог маглі б падумаць пра пачуцці вучня.
— Вучня! Я павінен залежаць ад капрызаў, ад глупстваў кожнага вучня? — Ён адняў ад твару рукі i гаварыў раздражнёна. — Дайце мне кватэру — i я з радасцю буду жыць адзін. Не можаце? А? Дык дазвольце мне самому выбіраць, у каго мне кватараваць, каб было дёпла, чыста, утульна… Я дзесяць год кватарую, i амаль усюды был i вучні. Каму стала ад гэтага дрэнна? А? Тысячи вясковых настаўнікаў кватаруюць у сваіх вучняў…
— Мы не разумеем адзін аднаго, — пачынаў страчваць цярпенне Лемяшэвіч.
— Але, я сапраўды не разумею вас. Не разумею вашай павышанай цікавасці да захапленняў… глупстваў дзяцей. Няхай вучацца i не займаюцца глупствам! Гэта не даводзіць да дабра.
— Аляксей — не дзіця, Paica — таксама. У гэтым ваша памылка, i ў гэтым наша прынцыповая нязгода. Ведаеце, давайце пагутарым на гэтую тэму на педсавеце… Паспрачаемся, успомнім Макаранку, — мірна прапанаваў Лемяшэвіч.
Арэшкін адразу пасля гэтых слоў змяніўся — ні абразы, ні спалоху. Адразу загаварыў, як роўны з роўным, як завуч з дырэктарам, — сур'сзна, настойліва:
— Не раю я вам, Міхась Кірылавіч, рабіць гэта. У нас? Што вы! Не зразумеюць, разнясуць па вёсцы. Назаўтра ўсе вучні будуць ведаць… Перакруцяць усё… І кепска будзе тым вучням, каго мы ўпамянём у гэтай сувязі. Засмяюць… Паверце майму вопыту. А?