Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Мой відэлец вось. Самы надзейны.

Калі маці выцягнула з печы чыгун з бульбай i баранінай i хата напоўнілася смачным пахам смажанага мяса, Аня падхапілася, выйшла на двор. І адразу ўсе мужчыны за сталом адчулі сябе неяк няёмка, не глядзелі адзін на аднаго, робячы выгляд, што яны нічога не разумеюць. A маці проста сказала:

— Нездаровіцца Ані.

Аляксей дык пачырванеў i, адчуваючы гэта, ніжэй апусціў галаву. Аня выскоквала з-за стала, пачуўшы пах мяса, не першы раз. Калі Аляксей зразумеў прычыну, то адразу змяніў свае адносіны да сястры: упершыню пачаў яе саромедца, як чужой, i паважаць як жанчыну.

Сяргей, які з самага пачатку, як заўважыў Лемяшэвіч, выглядаў нейкім урачыстым i адначасова крыху як бы разгубленым, выкарыстаўшы гэтую паўзу, еказаў:

— Ёсць дзве навіны, — i памаўчаў, аглядаючы ўсіх па чарзе: хто як рэагуе? A рэагавалі ўсе аднолькава — адразу забыліся на Акю.

— Якія?

— Старшынёй калгаса ў нас будзе Валатовіч.

— Старшыня райвыканкома? — здзівіўся Лемяшэвіч.

— За што гэта яго так? — спытаў Сцяпан Яўменавіч без асаблівай цікавасці, выціраючы ручніком тлустыя пальцы i вусны. — Здаецца, чалавек быў нічога.

— Сам папрасіўся.

— Сам? — адразу здзівіўся i зацікавіўся бацька. — Сур'ёзна, сам? — І твар у старога асвяціўся нейкай ласкавасцю. — Сам, кажаш? Малайчына! Вось гэта, я разумею, чалавек адгукнуўся на словы партыі. А то пакуль што больш гаворкі, чым спраў. А гэта добра — Валатовіч чалавек з галавой. Вось бы яшчэ Бародку ў вашу МТС. Можа б, ён там парадак навёў.— Стары хітра прыжмурыўся на Сяргея.

— Ты, бацька, кажаш гэта так, быццам у нас поўны беспарадак.

— Колькі я чуў ад вас абяцанняў розных, i ад дырэктара, i ад сына. У грудзі сябе вы мала білі? А дагавор усё адно не выканалі. Планы складаем, спадзяёмся, а вы нам — свінню… Скажыце дзякуй Аляксею — ён вас у гэтым годзе выцягнуў…

Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар i талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам.

— А робяць у мэтаэсе з цямна да цямна, — заступілася яна за старэйшага сына.

— А толк які? — не здаваўся Сцяпан Яўменавіч, звяртаючыся чамусьці да Лемяшэвіча. — Выйдзе трактар у поле, падыме пяць гектараў якіх i стаіць у баразне. Крыўдна глядзець — такая тэхніка! — i на табе!.. Стаіць! І вось пачынаюць шукаць прычыны, адзін аднаго вінавацяць, лаюцца… А прычына ясная. Выконвалі план рамонту, гналі, каб зводачку даць… Рамантавалі ў лістападзе, а потым тэхніка гэтая да красавіка ржавела пад снегам i дажджом!.. Ды ў такіх умовах любая машына папсуецца, горш як ад работы! Селянін некалі свой плужок здорам змазваў i на вышкі хаваў. А вы — такія машыны пад снег! Гаспадары!

— Не шумі, бацька! — спакойна заўважыў Сяргей, з гонарам кіўнуўшы Лемяшэвічу: бачыш, які ў мяне стары! — Будзе i ў нас пералом. Новае начальства… Новыя адносіны…

— Якое начальства?

— Новы галоўны інжынер. Новыя механікі, два з горада прыязджаюць.

— A галоўны хто? — неяк падазрона спытаў Алёша.

— Галоўны? — Сяргей на міг сумеўся. — Галоўны я. Сёння загад прыйшоў.

— Ай-яй-яй! — закрычаў Бушыла. — І ён маўчаў. Давай лапу! Толькі біць цябе варта: такая прычына была ўзяць за губу пад бараніну, а ты маўчаў, як нявеста. Галоўны, называецца!

Міхась Кірылавіч, як сядзеў побач, у знак віншавання абняў Сяргея за плечы, проста i сардэчна спытаў:

— Прызнайся — здаволены?

— Ведаеш, як табе лепей растлумачыць? Раней адбрыкваўся б нагамі i рукамі. А цяпер, шчыра прызнаюся, здаволены.

Маці стаяла пасярод хаты, падпёршы далоняй шчаку, i з замілаваннем глядзела на сына. Бацька дастаў вялікі зашмальцаваны кісет i скручваў цыгарку — любіў стары закурыць моцнага самасаду пасля добрай вячэры ці абеду. Ен не павіншаваў сына, не паціснуў руку, толькі здаволена чмыхнуў разы два ў вусы. Потым, вылазячы з-за стала, каб прыкурыць каля прыпечка ад вугалька, сказаў:

— Значыцца, галоўны? Ну, глядзі ж, галоўны. Цяпер мы з цябе i патрабуем як з галоўнага.

Мужчыны, акрамя бацькі, усё яшчэ сядзелі за сталом, пілі чай i горача абмяркоўвалі ўсе гэтыя навіны, калі нечакана ў хату разам з Аняй увайшла Наталля Пятроўна. Весела сказала «добры вечар» i пажадала прыемнага апетыту, ніколькі не збянтэжыўшыся, што трапіла на вячэру. А хлопцы раптам усе неяк сумеліся — Сяргей больш за ўсіх, безумоўна, але i Лемяшэвіч, i Алёша, i нават скептык i жартаўнік Бушыла.

Заклапочана замітусілася маці.

— Ай, якая госця! Даўно ты ў нас, Наташа, не была.

— А чаго мне хадзіць туды, дзе ўсе здаровыя! Вунь якія дубы! — засмяялася яна, ківаючы на мужчын.

— А я дык ужо i не такая дужая. Сэрда баліць, Наташа. І Ані нездаровіцца.

Уліта Антонаўна фартухом выцерла табурэт, падсунула да стала.

— Садзіся, Наташа, чаю выпі з намі.

— Дзякую, толькі піла. — І яна хутка следам за Аняй пайшла ў светлы пакой.

Хлопцы маўчалі, кожны глядзеў у сваю шклянку. Бушыла не вытрымаў i пырснуў чаем.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win