Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Аксіння Хвядосаўна, я хацеў пагутарыць з вамі наконт вашай дачкі.

— Дачкі? — адразу ўстрывожылася яна. — А што з ёй?

— Ды нічога асаблівага… Але, ведаеце, нам, педагогам, заўсёды не падабаюцца паводзіны, якія не ўласцівы вучню. Напрыклад, яна катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у харавым гуртку.

— А-а, — i гэтае «а-а» прагучала, як: «Усяго? Пра глупства размову заводзіш, дырэктар». Але яна зрабіла выгляд, што здзівілася: — Што ж гэта яна, такая спявачка? Добра, я скажу ёй.

— Але справа не толькі ў гуртку… Як вам сказаць? — Лемяшэвіч доўга рыхтаваўся да гэтай размовы, аднак цяпер адчуваў, што ўсё адно нялёгка коратка i выразна, простымі словамі, выказаць свае думкі, словы лезлі нейкія кніжныя, казённый. — Нам не падабаецца, што яна пазбягае сваіх аднакласнікаў, ставіць сябе над калектывам…

— А чаго ёй пазбягаць? Я яе ўвесь час бачу з дзяўчатамі. Рэдка адна бывае… Мы лгодзі простыя — калгаснікі.

— A ўсё-такі згадзіцеся, што яна сябе паводзіць не так, як раней…

— А адкуль вам ведаць, якая мая дачка была раней? Вы ў нас нядаўна. — Размова раздражняла Аксінню Хвядосаўну, i ў голасе пачуліся ноткі непрыязнасці.

Яны спыніліся каля яе хаты. Электрастанцыя ўсё яшчэ працавала — механікі ведалі, што пасяджэнне ніколі не канчаецца рана, i з вокнаў амаль кожнай хаты, бо амаль у кожную хату вярталіся з пасяджэння, лілося яркае святло.

Свяцілася i акно бакоўкі завуча. Безумоўна, Арэшкін не спаў, i Міхась Кірылавіч стараўся гаварыць як мага цішэй. Але Аксіння Хвядосаўна, мабыць, знарок адказвала на поўны голас.

— Добра, я нядаўна. Але давайце пагутарым шчыра… Рая ўжо дарослая дзяўчына, прытым дзяўчына з фантазіяй, з багатымі марамі… У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць у сваім асяроддзі, сярод равеснікаў.— Ён зноў адчуў, што гаворыць блытана, непаслядоўна, i засердаваў на сябе. — Словам, каб карацей. Навошта вам у хаце гэты… наш завуч? Яго штодзённы ўплыў…

— А-а, — але гэта было ўжо зусім іншае «а-а», злоснае, лагрозлівае. — Вам завуч на мазоль наступіў…

— Ды не, завуч — чорт з ім! Я клапачуся аб Раі…

— А вы не клапаціцеся… Я сама паклапачуся пра сваю дачку… — сказала яна гучна, але, здавалася, лагодна, i раптам злосна зашаптала, нахіліўшыся да яго: — І нікому не дазволю падазраваць яе ў такім… яна дзіця… Як вам не сорамна!

— Я ні ў чым не падазраю, Аксіння Хвядосаўна… Я гавару пра выхаванне… Сам факт яе залішне простых штодзённых адносін з настаўнікам… адрывае яе ад калектыву…

— Дрэнны ў вас калектыў! Няма ў вас калектыву! Вы разбурылі яго… А цяпер хочаце зваліць з хворай галавы на здаровую… Вы на сябе паглядзіце… Вы ўсіх настаўнікаў супраць сябе настроілі.

Яна намагалася гаварыць знешне спакойна, але знарок моцна. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, i яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай i грубаватай жанчыне. Акрамя таго, яго моцна ўразіла ўласная памылка, значна больш, чым яе беспадстаўныя абвінавачванні. Ён пайшоў на гэтую размову таму, што быў перакананы, асабліва пасля сённяшняга пасяджэння, што яна разумная, прынцыповая жанчына. І раптам… Калі справа дайшла да таго, што ёй, безумоўна, даражэй за ўсё на свеце, куды знік яе практычны розум, яе прынцыповасць! Вось i разумей людзей! Ён маўчаў.

— Я, таварыш дырэктар, пражыла на свеце — дзякую Богу… І сама ўмею разбірацца ў людзях. Дык пачуйце ад старой калгасніцы… што Віктар Паўлавіч, якога вы немаведама за што незалюбілі, сапраўдны чалавек i настаўнік. Ba ўсякім разе, не вам раўня… А вы недавучыліся i цяпер лезеце ў чужыя душы, як той поп. А я з маладосці не люблю папоў.

Міхась Кірылавіч азірнуўся i ў паласе святла ў кветніку ўбачыў доўгі цень Арэшкіна. Яму стала смешна.

— Сапраўдныя чалавекі не падслухоўваюць чужых размоў,— сказаў ён, ашаламіўшы сваім нечаканым смехам Аксінню Хвядосаўну, а потым здзівіў яе яшчэ больш, калі развітаўся вельмі дружалюбна: — Добрай ночы, дарагая Аксіння Хвядосаўна! Усяго найлепшага вам!

18

Гэта была восень вялікага руху, восень разумнага перамяшчэння кадраў — з кабінетаў устаноў, з цэхаў заводаў у майстэрні МТС, у калгасы, бліжэй да зямлі. Тысячы людзей пакідалі абжытыя месцы i ехалі туды, куды клікала партыя. Гарачая была пара ў рабоце гарадскіх i сельскіх партыйных камітэтаў!

Бародка зразумеў усю грандыёзнасць вялікай перабудовы i спачатку ўзрадаваўся, але не тым вынікам, якія прынясе гэтая перабудова, а самой магчымасці «папрацаваць на ўвесь размах», «штурмануць» i такім чынам паказаць сябе. Але выявілася, што гэта не кампанія па размяшчэншо пазыкі ці па падпісцы на газеты i што штурмам тут не многа дасягнеш. Тут мала памагала яго кіпучая дзейнасць, няспынная язда па калгасах. Каб умацаваць МТС i калгасы лепшымі кадрамі, патрабавалася нешта іншае — інакшы кірунак думак, інакшы стыль работы з людзьмі. Ён ухапіўся за адзін спосаб: настойліва патрабаваў ад абласных арганізацый прысылкі спецыялістаў. Раз-пораз ездзіў у абком сам. І вось аднойчы Малашанка, да якога ён заходзіў папросту, як да старога друга, выказаў яму не па-сяброўску, a даволі афіцыйна:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win