Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

З Аксінняй Хвядосаўнай ён сустрэўся на пасяджэнні праўлення калгаса i знарок сеў побач. Пасяджэнне было звычайнае, чарговае. Выносілася адно галоўнае, гаспадарчае пытанне, якое, як часта гэта бывае ў калгасах, заключала ў сабе некалькі розных пытанняў: аб уборцы бульбы, выкананні паставак бульбы i капусты, аб закупе гэтых прадуктаў, бо прысутнічаў прадстаўнік райспажыўсаюза. Па такіх пытаннях заўсёды шмат гавораць, часам даволі сурова крытыкуюць адсталых брыгадзіраў i калгаснікаў, нарыхтоўчыя арганізацыі, але вельмі рэдка прымаюць канкрэтныя рашэнні. Ды i што прымеш! Трэба выконваць — i ўсё!

Так было i гэты раз.

Пасля галоўнага пытання ішлі розныя: дзесятак «другарадных», «дробных», як ix часта лічаць, не зважаючы, што іменна гэтыя жыдцёвыя дробязі i прыцягваюць на пасяджэнні мноства людзей i часта вызначаюць узровень усёй далейшай работы: уздымаюць актыўнасць калгаснікаў ці, наадварот, глушаць яе.

Пасяджэнне было мнагалюднае. Перагляд норм на будаўнічыя работы, раздача на працадні яблык, назначэнне новага загадчыка свінафермы, радыёфікацыя Топаля — самай далёкай брыгады, плата за электраэнергію, дапамога старым, накіраванне на вучобу — усе гэтыя «дробныя» пытанні закраналі жыццё многіх людзей. Але звычайнае па свайму зместу пасяджэнне гэтае праходзіла крыху незвычайна. Здзіўляў старшыня. Рэдка хто бачыў Махнача вось такім: акуратна паголеным, у чыстай кашулі, найлепшым касцюме i наглянцаваных ботах. Ад гэтага ён выглядаў маладзейшым, падцягнутым. Нехта, убачыўшы яго, бесцырымонна i здзіўлена выгукнуў:

— Ого! Патап сёння, што жаніх!

І паводзіў ён сябе незвычайна. Калгаснікі прывыклі ўжо, што ён калі гаварыў, то глядзеў не на людзей, а некуды ў стол ці пад ногі таму, з кім размаўляў. Прамовы яго былі блытаныя i цяжкія для разумения. Ён сам выказваў амаль усе прапановы i надзвычай рэдка ставіў ix на галасаванне на пасяджэнні праўлення i нават на агульным сходзе. Калі яму пярэчылі, ён або неяк спрытна замінаў пытанне i пераходзіў да іншага, аднак пасля ўсё адно рабіў па-свойму, або адказваў: «Добра, пагутару там, — i махаў рукой некуды ў прастор, маючы на ўвазе, мабыць, райцэнтр, але паказваў ён чамусьці заўсёды ў супрацьлеглы бок, некуды на поўдзень. — Ёсць вышэй за нас». Невядома, раіўся ён дзе ці не, аднак праз пэўны час амаль заўсёды рабіў так, як прапаноўваў сам.

І раптам сёння Патап Міронавіч Махнач стаў не падобны на самога сябе. Ён з'явіўся на пасяджэнне не толькі паголеным i па-святочнаму апранутым, але нейкім жвавым, гаваркім i прыветлівым. Гаварыў больш энергічна i таму цікавей, час ад часу ўзнімаў галаву, глядзеў у вочы членам праўлення, якія сядзелі на першым радзе, разоў колькі нават уеміхнуўся, хоць усмешка была нейкай нясмелай, i часта пытаўся:

— Як таварышы думаюць, правільна я кажу?

Дайшоўшы да разгляду «дробных» пытанняў, ён прасіў:

— Таварышы, прашу, давайце прапановы. Давайце памяркуем, таварышы. Мы калектыўна павінны вырашыць… А як жа! Мы ўсе гаспадары, таварышы…

Ніколі раней ён так часта не паўтараў слова «тавары шы».

Лемяшэвіч бываў раней на сходзе i на пасяджэннях праўлення, ды i іншыя сустрэчы, пачынаючы ад першай на лузе, дазволілі яму распазнаць Махнача. Цяпер Міхась Кірылавіч сядзеў i ламаў галаву: якая прычына нечакана так перайначыла гэтага чалавека? Няўжо ранейшыя яго паводзіны ішлі не ад натуры, не ад характеру, a з'явіліся ў выніку асаблівых умоў працы i жыцця? Ці, магчыма, гэтае, сённяшняе, у ім не натуральнае, а проста — ігра, якой ён хоча дасягнуць пэўнай мэты? Але якая ў яго мэта? Навошта яму спатрэбілася паказваць сябе перад калгаснікамі лепшым, чым ён ёсць у сапраўднасці? Чаго ён хоча дамагчыся гэтым? Ці, можа, у яго нейкая свая асабістая радасць i ён такім чынам хоча падзяліцца ёю з людзьмі?

Яму адказала Аксіння. Хвядосаўна. Яна раптам цяжка ўздыхнула і, нахіліўшыся да Лемяшэвіча, зашаптала на вуха, не зважаючы на тое, што шэпт яе чуюць усе еуседзі i зацікаўлена азіраюцда.

— Слабы наш Патап. Прыйдзецца i яго выганяць, — яна сказала гэта так, быццам лес Махнача палкам залежаў ад яе адной. Лемяшэвіч здзівіўся. Не вельмі даўно, у дзень свайго прыезду ў Крыніцы, ён чуў ад яе зусім іншае пра старшыню — яна хваліла Махнача, спрачалася з дачкой, калі тая сказала, што народ не любіць яго.

Што ж здарылася паміж імі за гэтыя два месяцы? Зацікаўлены Лемяшэвіч хацеў быў прыгадаць ранейшыя яе словы, але Аксіння Хвядосаўна зашаптала зноў:

— Калі адчуваў сваю сілу, дык яшчэ трымаўся. А як жа — гаспадар i ўладар! Што яму праўленне!

A адчуў слабасць — i, бач, як закруціўся… не пазнаць. Як артыст які… «Таварышы, таварышы…» Мы ўсе таварышы, калі добра працуем… А не змог працаваць — дык які ты нам таварыш! І няма табе чаго перад народам хвастом круціць… Мы цябе наскрозь бачым…

Лемяшэвіча здзівіла прадбачлівасць гэтай жанчыны. Яна першай адгадала прычыну нечаканай ліслівасці Махнача i бадай што адгадала правільна. Вялікі pyx за ўмацаванне калгасных кадраў прымусіў гэтага чалавека, як i многіх іншых, падобных яму, упершыню крытычна глянуць на сябе, на сваю дзейнасць, на вынікі сваёй працы. Глянуў — i ўбачыў, што i ён не адпавядае тым патрабаванням, якія прад'яўлены да старшыні калгаса. Але ці ўсведамленне таго, што цяпер, страціўшы адну пасаду, нялёгка будзе атрымаць другую такую ж, ці, магчыма, нават i шчырае перакананне, што ён можа стаць лепшым, можа «падцягнуцца» да ўзроўню патрабаванняў, вымушаюць яго трымацца за месца. Лемяшэвіч успомніў расказ Сяргея Касцянка пра галоўнага механіка МТС, як той крычаў: «Я — практык!» Безумоўна, Махнач — з пароды Баранавых, толькі вытрымкі ў яго больш i тактыка іншая, больш хітрая i складаная.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win