Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Каця бачыла, што Рая зноў не хоча размаўляць з ёй. Рая адышла да каровы i хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі i ісці дамоў не хацела — павярнула ў другі бок, да кустоў.

— Няхай паходзіць, рана яшчэ, — сказала Каця. І, памаўчаўшы, дадала: — А хораша як!

Сапраўды было хораша. Моцна пахла малаком, капустай i альховым лісцем. Волкая свежасць прыносіла бадзёрасць i нейкую трывалую спакойную ўрачыстасць. У кустах гарэзавалі хлапчукі, лес за ракой адгукаўся на ix крыкі i смех, i галасістае рэха кацілася па лузе назад.

Каця адкінула прэч усялякую дыпламатыю i спытала проста, патрабавальна:

— Скажы, Рая, чаму ты капрызнічаеш? Чаму ты цураешся сяброў? Чаму адмовілася ад хору?

— Не хачу я!

— Не, ты скажы!

Рая загарнула кніжку i, прыціскаючы яе да грудзей, сказала:

— А хто ты такая, што я павінна спавядацца перад табой?

— Мы так доўга сябравалі,— з сумнай задуменнасцю сказала Каця. — А цяпер ты не любіш мяне.

Рая жорстка i злосна бліснула вачамі.

— Я цябе ненавіджу, калі ты хочаш ведаць, не тое што…

Каця адхіснулася, быццам яе ўдарылі, i намерылася закрыцца рукой, але рука яе павісла ў паветры.

— Мяне? Завошта? — прашаптала яна спалохана.

Раіса, мабыць, зразумела, што сказала лішняе, i злосліы

бляск пагас у яе вачах.

— Адчапіся ты, Кацька, ад мяне, — абыякава сказала яна, — Ты проста жыцця не даеш людзям сваімі допытамі.

— Не, ты скажы, завошта ты ненавідзіш мяне?

— Якая ты нудная, з табой i пажартаваць нельга.

Каця сумелася: а можа, гэта сапраўды жарт? Яна з надзеяй чакала, што сяброўка зараз радасна засмяецца, можа, нават, як раней, кінецца на шыю i прызнаецца, што яна проста здорава сыграла выдуманую ролю ёй; як будучай актрысе, гэта патрэбна. Але нічога гэтага не здарылася. Так не жартуюць. Яна сказала праўду!

Рая нахілілася, падняла з долу дубец i пагнала карову. Каця, схамянуўшыся, пайшла за ёй следам.

— Я ведаю, за што ты злуеш на мяне, жорстка сказала яна: слова «ненавідзіш» ёй цяжка было вымавіць. — Ты думаеш, я кахаю Алёшу, i праз гэта шалееш. Ты ганарыстая, як тая шляхцянка сябровіцкая…

— Што-о? — Рая павярнулася i зняважліва засмяялася. — І кахай сабе на здароўе. А мне ён патрэбны, як сабаку кій, твой мурзаты Алёша! Шчасце зиайшла Алёшу!

Каця даравала б, калі абразілі б яе, але абразу Алёшу, знявагу яго — нікому дараваць не магла. Задыхаючыся, бо праз сілу стрымлівала гнеў, яна загаварыла павольна, з паўзамі, але шыбала словы, нібы цяжкія камяні, проста ў твар разгубленай Раісе:

— Ты-ы… ты прыкідваешся паненкай… І гэта так агідна! Так агідна!.. Тфу! Плявацца хочацца… Ты ж камсамолка! — потым усё-такі не вытрымала i крыкнула: — А пра Алёшу… Мы не дазволім гаварыць табе так пра Алёшу!.. «Мурзаты». Ты — чыстаплюйка!.. беларучка! Ён кахае цябе… Сапраўднай, вялікай чыстай любоўю… — Г'олас яе задрыжаў ад слёз, але Каця перамагла сваю слабасць. — Алёша — сапраўдны чалавек. А ты, ты заводзіш шурымуры з гэтым старым смаўжом… толькі праз тое, што ён умее трынкаць на гэтым тваім паламаным раялі, з якога клапы выпаўзаюць. Ты павінна выгнаць яго з хаты! Ён не мае права жыць у вас!

Paica, не гаворачы ні слова, сцебанула дубцом карову, тая спачатку спынілася i ca здзіўленнем i дакорам аглянулася, потым баданула зямлю, ударыла сябе хвастом i пабегла. Раіса пабегла следам за ёй.

17

У той жа вечар Лемяшэвіч гутарыў з Аксінняй Хвядосаўнай аб яе дачцэ. Гутарыў невыпадкова: такі намер з'явіўся ў яго даўно, пасля таго, калі ён добра прыгледзеўся да дзесятага класа, да ўзаемаадносін паміж вучнямі; на ix, на выпускнікоў, людзей ужо амаль сталых, накіраваў ён сваю галоўную ўвагу.

Паставіўшы сабе цвёрдую задачу — зрабіць школу найлепшай, узорнай ва ўсіх адносінах, ён наладжваў усю вучэбную i выхаваўчую работу так, як патрабавала педагагічная навука, падказвалі яму ўласнае чуццё i вопыт старэйшых настаўнікоў, у першую чаргу — Данілы Платонавіча. Ён правяраў гэтую навуку на жывой практыцы, правяраў тэорыю, вывучэнню якой аддаў столькі часу, сілы i здароўя. Ён раптам адчуў, што па сутнасці толькі зараз пачаў сапраўдную творчую працу над сваей дысертацыяй, хоць не пісаў ніводнага радка, i гэта акрыляла i натхняла яго, як заўсёды натхняе i радуе сапраўдная творчасць. Акрамя агульнавядомых мерапрыемстваў у школе, якія, аднак, раней, як ён даведаўся, праводзіліся вельмі фармальна — для справаздачы, Міхась Кірылавіч правёў вялікі бацькоўскі сход, на якім зрабіў даклад аб выхаванні вучняў у сям'і i школе. Раней бацькоўскія сходы склікаліся два разы ў год, не больш, каб аб'явіць вынікі, i збіралася на ix дваццаць — трыццаць чалавек. Лемяшэвічу ўдалося сабраць разоў у сем больш, i гэта яго ўзрадавала, ён лічыў гэта першым поспехам.

Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры i дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. Каб падтрымліваць i развіваць гэтую сувязь, Лемяшэвіч абавязаў настаўнікаў часцей наведваць хаты вучняў i гутарыць з бацькамі. І сам гэта рабіў даволі часта. Яго акрыляла нечакана адкрытае ў сабе ўменне весці размову з людзьмі на любую тэму. Раней, у горадзе, ён заўсёды пакутаваў ад таго, што не ў сваім, студэнцкім, асяроддзі ён губляўся, рабіўся нязграбным, маўклівым, a калі што i пачынаў гаварыць, дык — здавалася яму — неўпапад. Увогуле ён адкрываў у сабе шмат такіх якасцей, якіх раней не заўважаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win