Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— г Таму вы, акрамя яе, i не знайшлі больш нікога гліну нагамі мясіць? Цяпер разумею! Дык не пойдзе яна! Не пойдзе! — крыкнула жанчына.

У гэты міг згасла святло, i цемра неяк адразу супакоша Данілу Нлатонавіча: ён ведаў, што спрачацца з гэтай упартай i самаўпэўненай жанчынай безнадзейна, i зноў спакойна сказаў:

— Я гаварыў з Раяй… яна згадзілася. А яна не маленькая, дазволь ёй самой за сябе думаць…

— А я сказала: не пойдзе! — зноў крыкнула Аксіння Хвядосаўна.

У прыцемку мільганула белая хустка. Грукнулі дзверы.

8

Лемяшэвічу ніяк не ўдавалася блізка пазнаёміцца з чалавекам, з якім яму асабліва хацелася зблізіцца i пасябраваць з першага ж дня свайго прыезду ў Крыніцы — з урачом Марозавай-Груздовіч. Ён на кожным кроку чуў яе імя. Калгасніцы проста называлі яе Наташай, мясцовая інтэлігенцыя — Наталляй Пятроўнай, а для тых, хто меў звычку называць людзей па прозвішчу, яна была або Груздовіч, або — Марозава. Але ўсе адзываліся аб ёй з аднолькавай павагай. Выключэннем быў хіба Сяргей Касцянок: ён ні разу не загаварыў пра Наталлю Пятроўну.

Лемяшэвіч ведаў, чаму ён маўчыць. Пра трохгадовае каханне Сяргея расказвалі ўсе; адны — з іроніяй, другія — шкадуючы яго i любоўна асуджаючы Наталлю Пятроўну.

Усё гэта i раснальвала цікаўнасць Міхася Кірылавіча, прагнага да знаёмсгваў i да сустрэч з новымі людзьмі. Але пазнаёміцца з урачом усё не выпадала. Першы раз яны сустрэліся на ганку сельсавета, i яна ў адказ на яго прывітанне моўчкі кіўнула галавой. На другі дзень, выдумаўшы, што яму баліць галава, ён пайшоў у бальніцу, але ў прыёмнай была чарга, i яму стала няёмка, што ён, здаровы чалавек, з-за сваёй прыхамаці прымусіць нейкага хворага чакаць, пакуль ён не пазнаёміцца. А потым яна паехала на нейкую нараду. Другая сустрэча была незвычайная i зноў-такі не прывяла да знаёмства. Лемяшэвіч узяў звычку штораніцы хадзіць на рэчку купацца, не зважаючы на надвор'е. Раніца выдалася хмурная, ветраная, i вада была ўжо даволі халодная. Ён ведаў, што на гэтым шырокім плёсе звычайна купаюцца жанчыны, але быў упэўнены, што _ў такі ранні час ні адна жывая душа сюды не з'явіцца. Ён праплыў да другога берага, павярнуўся і… убачыў яе, Наталлю Пятроўну, з дачкой. Яны стаялі побач, з аднолькавымі ручнікамі на плячах, у аднолькавых стракатых халатах, толькі ў дзяўчынкі паверх была надзета яшчэ цёплая кофтачка, a маці трымала ў руках невялікі чамаданчык.

— Вы захапілі чужую тэрыторыю, малады чалавек! — сказала яна сур'ёзна, без усмешкі.

Лемяшэвіч збянтэжыўся i, не маючы, што адказаць, паабяцаў:

— Я мігам ачышчу яе. Прабачце.

Яны адышлі ўбок, за кусты. Лемяшэвіч. чуў, як дачка сказала:

— Гэта новы дырэктар, мама.

Маці чамусьці засмяялася, нешта адказваючы.

Ён хутка выскачыў з вады, схапіў сваю вопратку i шпарка пабег па беразе да «мужчынскага пляжа», што быў метраў за трыста-чатырыста далей, уверх па цячэнню.

Апранаючыся там, ён бачыў, як яны рабілі гімнастыку. Сама Наталля Пятроўна зрабіла некалькі вольных рухаў, але дзяўчынка выканала ўвесь складаны комплекс, знаёмы Лемяшэвічу.

Маці кіравала яе гімнастыкай: глядзела на гадзіннік, калі тая бегала, лічыла «раз-два!», падтрымлівала, калі дачка рабіла найбольш складаныя практыкаванні.

Потым яны купаліся.

A Лемяшэвіч сядзеў на беразе, курыў i, ужо не бачачы ix, не пакідаў думаць пра Наталлю Пятроўну. Праўда, ён як мае быць яшчэ i не разгледзеў яе, i асабліва нічым яна не захапіла яго: звычайная жанчына сярэдняга росту, з танклявым тварам, з простымі русымі валасамі, гладка прычэсанымі i скручанымі на патыліцы ў куксу. Калі i было ў яе што-небудзь знешне прывабнае — дык гэта постаць, па-дзявочаму стройная i па-дзявочаму маладая, без усялякай адзнакі пражытых трыццаці трох год. Але пра жыццё яе Міхась Кірылавіч уведаў амаль усё.

…Працаваў да вайны ў Крыніцкай школе малады настаўнік Іван Груздовіч. У летнія канікулы саракавога года да яго прыехала дзяўчына, студэнтка трэцяга курса медыцынскага інстытута. Груздовіч з захапленнем i гонарам знаёміў яе са сваімі сябрамі-настаўнікамі:

— Мая нявеста.

Яна сарамліва апускала вочы, чырванела да слёз, нясмела паціскала рукі людзям, якія крытычна аглядвалі яе з галавы да ног, ледзь чутна шаптала сваё імя:

— Наташа.

Замужнія настаўніцы i калгасніцы асуджалі яе:

— Бессаромная. Яшчэ ніякая не жонка, а прыехала, як да мужа, i жыве цэлае лета. А недзе ж i бацька ёсць, i маці, i, кажуць, паважаныя людзі, партыйныя работнікі… I, напэўна, нічога не ведаюць. Псуецца моладзь.

Але ў адзін з апошніх дзён канікул Груздовіч i Наташа з'явіліся ў рельсавеце. Старшыня сельсавета Антон Раўнаполец, які ў той час быў сакратаром, i цяпер помніць (Лемяшэвіч чуў i гэта), як нябога Наталля Пятроўна збянтэжылася i не ведала, на чыё прозвішча запісвацца, i запісалася на сваё i мужава i як потым ні ў кога з маладажонаў не знайшлося трох рублёў, каб заплаціць пошліну.

На зімовых канікулах Наташа была куды больш смелая… Ледзь не штодзень прыходзіла ў настаўніцкую, смяялася i жартавала разам з усімі, нават папрасіла ў дырэктара дазволу схадзіць на ўрок свайго мужа. Тады ж зімой згулялі i вяселле: на кватэры ў Груздовіча зрабілі вечарынку, на якой прысутнічала ўся вясковая інтэлігенцыя i на якой было многа гарэлкі i віна i вельмі малазакускі, з-за чаго маладая гаспадыня пасля доўга перажывала.

А праз некалькі месяцаў студэнтка МарозаваГруздовіч ішла з Мінска па Магілёўскай шашы на ўсход разам з тысячамі гэтакіх жа бежанцаў, як i яна. Няшчадна паліла чэрвеньскае сонца, раз-пораз прыходзілася кідацца з шашы ў стаптанае жыта, у хмызняк І, прыціснуўшыся да зямлі, слухаць, як са страшным свістам праносяцца над спіной «месершміты», дробна ляскаюць у вышыні кулямёты, а з бакоў глуха рвуцца бомбы. Яна ляжала, слухала частыя ўдары сэрца, штуршкі дзіцяці пад сэрцам i думала пра мужа. Дзе ён зараз, у гэтыя жудасныя дні, калі ўсё навокал гарыць i рушыцца? Што з ім?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win