Шрифт:
— Жопка сакратара райкома i то працуе ў калгасе. А твая? Твая жонка колькі працадзён мае?
I нават у абкоме хваліўся, што яго жонка працуе ў калгасе.
…Дачка Бародкі — Ніна, студэнтка другога курса педінстытута, сядзела з нагамі на канапе i чытала нейкі даволі-такі, калі меркаваць па выгляду, папулярны раман. Арцём Захаравіч любіў дачку, ціхую, за-думлівую, прыгожую дзяўчыну, якая, здаецца, увабрала ў сябе ўсе найлепшыя рысы i ад маці i ад бацькі. Ён ласкава пахлопаў яе па плячы.
— Чытаем, дачка? Чытай, чытай, пакуль ёсць магчымасць. Я вось дык i рад бы пачытаць — ды куды там! З раніцы да ночы круцішся на раёне. Газету няма калі прагледзець.
Арцём Захаравіч заўважыў, як жонка схавала іранічную ўсмешку, i ўзлаваўся, зноў выплылі з глыбіні душы сённяшнія крыўды. Стала шкада сябе. «Працуешпрацуеш, ночы не спіш, a ўдзячнасці нават ад роднай жонкі няма».
Абедаючы, ён шукаў, да чагоб прычапіцца, каб папракнуць жонку, пакрыўдзіць — адпомсціць ёй за недарэчныя ўсмешкі. Але, як на злосць, усё было надзіва смачнае: i халаднік, i варэнікі з тварагом. Прычапіўся ён да трэцяга — да кісялю.
— Зноў гэтыя стогадовыя журавіны? Чорт ведае што такое — жнівень месяц, а яблыка свежага ніколі не з'ясі!
— Сады высеклі, таварыш кіраўнік, — сурова адказала з кухні Алена Сямёнаўна. Бародку ажио скаланула. — Насадзі сады — тады i патрабуй яблык!
Яна вярнулася ў пакой, на хаду п'ючы кісель.
— Ты гэта — што? — спытаў Арцём Захаравіч.
— A нічога. Так.
— Крытыкуеш?
— А ты ўжо лічыш, што цябе нават жонка не мае права пакрытыкаваць?
Ніна з такім захапленнем глянула на маці, што Бародка сумеўся i толькі паківаў галавой.
— Ну i дзянёк, каб ён спрах! — Ён падняўся з-за стала i ўзяў планшэтку, з якой ніколі не разлучаўся.
— Ты куды едзеш? — спытала Алена Сямёнаўпа.
— У раён.
— Я ведаю, што ў раён, але куды? Цябе часта пытаюць з абкома i ўпаўнаважаныя розныя.
І тут ён вырашыў адпомсціць ёй.
— У Крыніцы паеду, — адказаў ён, гледзячы жонцы ў вочы. Яна нават не маргнула, ні адна рыса не кранулася на яе твары. Але Арцём Захаравіч убачыў, як раптам успыхнула дачка, пачырванела да вушэй, як яна хутка падхапілася i выйшла з пакоя. Гэта яго страшна ўразіла.
«Ведае дачка, ведае Ніна», — i ўпершыню яму стала сорамна за свае паводзіны.
Жонка дакорліва i пагардліва паківала галавой. А тут яшчэ, на няшчасце, у пакой ускочыў сын Коля, шасцікласнік. Ён, відаць, пачуў апошнія еловы бацькі i адразу накінуўся з просьбай:
— Тата! Вазьмі мяне з сабой у Крыніцы. Там такое месца — i рэчка, i лес, не тое што гэты твой раённы цэнтр! Hi дрэўца, нi вады! Вазьмі, тата! Я ж табе замінаць не буду! Ты ж абяцаў.
— Hi ў якія Крыніцы ты не паедзеш! — рашуча сказала маці.
— Ну, што ты, мама, баішся гэтых Крыніц, як немаведама чаго? З'ядуць мяне там, ці што? У мяне ж там хлопцы знаёмыя ёсць. Мы на алімпіядзе пазнаёміліся.
— Адчапіся i забудзь пра свае Крыніцы!
Коля адчуў у голасе маці пагрозу i пакрыўджана адвярнуўся, толькі прабурчаў:
— Ну вось!.. Называецца, выхоўваюць дзяцей.
Арцём Захаравіч, нічога не адказаўшы, схапіў шапку i паспешліва выйшаў.
12
За тыдзень да заняткаў па рашэнню «сямейнан рады» Аляксей пакінуў працу ў МТС. Баяліся, што сам ён запярэчыць супраць такога рашэння, але Алёша выслухаў яго моўчкі i адразу згадзіўся: у сваім калгасе, дзе ён рабіў, уборка закончана, a ў другі калгас ехаць яму не хацелася. Перажываў з-за гэтай падзеі адзін Рашчэня.
Але на другі ж дзень Аляксей пашкадаваў, што не паехаў працаваць да самага першага верасня. Без працы было сумна, ды i роля героя, якую яму надалі, не падабалася. Кал i бацька, звычайна скупы на пахвалы дзецям, сказаў проста i коратка: «Малайчына, Алёша», калі Лемяшэвіч, прыйшоўшы вячэраць, моцна паціснуў яму руку i калі сястра Аня жартаўліва пацалавала ў аблуплены нос — гэта яшчэ нішто. Але калі ён заўважыў, што старэйшыя жанчыны, равесніцы яго маці, першыя вітаюцца з ім, Аляксей адчуў сябе няёмка i як бы вінаватым. Аднойчы жанчыны гуртам спынілі яго на вуліцы, ды, як на злосць, якраз супраць Раісінай хаты.
— Добры дзень, Алёша! Ну, Алёшачка, кланяемся табе ад усёй нашай бабскай арміі. Папрацаваў ты гэтае лета адзін за нас!
— Дзякуем табе, Алёша. А то, бывала, эмтээс пад бокам, машын да чорта, а мы па-ранейшаму спіны гнулі, палавіну сярпамі зжыналі. І да дажджоў зацягвалі, дабро гінула.
— А цяпер з хлебам будзем.
— Першыя ў раёне ўбралі.
Гаварылі наперабон, і, вядома, не абышлося без жартаў — такі ўжо народ гэтыя жанчыны.
— Вам бы, дзяўчаты, варта пацалаваць Алёшу па чарзе. Ого, каб мне вашы гады!