Шрифт:
— Блазнюкі!.. Крытыкі саплівыя! — злосва шаптаў ён, мабыць, забыўшыся, што адзін з гэтых «блазнюкоў» гадоў на дзесяць старэйшы за яго. — Змовіліся? Месца хочацца заняць, таварыш Валатовіч? Не з вашым спрытам! Не з вашым талентам! Толькі дзякуючы мне ты трымаўся на месцы, стары мяшок! Я працаваў i за сябе i за цябе! Я цягнуў раён! Наватар знайшоўся! Кіраўнікі!.. «Не так кіравалі»? Вырашыў сыграць на перабудове? Перабудуемся без цябе!
Крыху супакоіўшыся, ён спыніўся каля стала, каб закурыць, але ўсе папиросы былі скамечаны, i ад гэтага зноў выбухнула злосць. Ён махнуў кулаком з заціснутымі ў ім папяросамі.
— Ды я захачу — след ваш прастыне ў маім раёне! — І зусім скамечаны пачак паляцеў у куток. А наогул — напляваць мне на вас!
Ён быў упэўнены ў сваей сіле, у сваім аўтарытэце перад масамі i перад вышэйшымі кіруючымі органам!. Ён ведаў: яго цэняць у абкоме — вопытны, настойлівы, аператыўны работнік. A загадчыкі аддзелаў абкома і аблвыканкома нават крыху баяліся яго. «Бародка? З ім лепш не звязвайся, а то ён цябе на чарговай канферэнцыі так разнясе, што млосна стане».
I ён «разносіў» каго трэба, нават часам дабіраўся да сакратароў абкома (толькі не да паршага, безумоўна), да міністраў, i за ім усталявалася слава прынцыповага чалавека. Сакратары райкома, нездаволеныя кім-небудзь з абласных работнікаў, звычайна прасілі Бародку: «Арцём Захаравіч, аднаму табе па сіле зваліць гэтага дуба. Рубані!»
Яму двойчы прапаноўвалі павышэнне — загадчыкам аддзела абкома i апошні раз — намеснікам старшыні аблвыканкома — ён адмовіўся.
— Галоўнае звяно — раён, i прашу пакінуць мяне ў раёне. He кабінетны я работнік, — казаў ён у ЦК. Не згадзіцца з гэтым не маглі. Хто мог адмовіць у жадапні застацца ў раёне? Чалавек адмаўляедда ад павышэння, ад значна болыДага заробку i іншых матэрыяльных выгод, ад пераезду ў горад, каб працаваць у далёкім раёне, у гушчы народа, — што ж можна сказаць пра яго, акрамя пахвалы? A ў сапраўднасці Арцём Захаравіч проста не мог пайсці ні ў якія намеснікі — не ў яго характеры гэта, не мог ён штодзень быць на вачах у начальства. Ей адчуваў, што можа праявіць усе свае здольнасці арганізатара i кіраўніка толькі ў ролі «першай асобы».
Тфу! Чорт! Ніколі ён не думаў так — «першая асоба». Гэта — выдумка Валатовіча! Але, урэшце, не абраза. Першая дык першая! А чаму i не? Ён адзін цягне раён, ён адзін умее вырашыць пытанні, i людзі ў першую чаргу звяртаюцца да яго. Нават гэты… дырэктар, крытык гэты няшчасны, як i толькі што з'явіўся ў раёне, ужо ведае, да каго пайсці, каб атрымаць грошы; не пайшоў да Валатовіча, a звярнуўся перш за ўсё да яго, Бародкі
«Чорт мяне пацягнуў за язык сказаць яму пра п'янства… Ну, выпіў — i ліха з ім! Хто не п'е!.. Але каб не чапляўся ён да Марыны! А то, бач, які ход прыдумаў — падсяліць сям'ю. Не, трэба было яго паставіць на месца… І пастаўлю! — стукнуў ён кулаком па стале. — І Валатовічу пакажу яго месца! Хопіць ліберальнічаць».
Зазваніў тэлефон. Бародка зусім забыўся, што прасіў выклікаць абком, i на нейкі момант разгубіўся з кім i пра што гаварыць?.. Але тут жа знайшоў выйсце: папрасіў звязаць яго з другім сакратаром.
— Пётр Андрэевіч! Вітаю i віншую! З чым? А як жа. Перада мной зводка па рэспубліцы. Скончылася? Ну, усётакі прыемна. Як там суседзі? Усціменка абагнаў? Нічога, я вырашыў яму ўступіць — няхай пацешыцца хоць раз. Сам кажаш, скончылася спаборніцтва за тэрміны. Га? Затое сеюць у мяне — дай бог. Ужо дваццаць працэнтаў плана… У сухую зямлю? Нічога. У мяне ногі ныюць — будзе дождж… Баюся? Але, баюся. Хоць у мяне на пол i амаль што i няма нічога, але ж шкада i тону якую страціць… ураджай жа мераем у свірне… Пётр Андрэевіч! Дамаўляліся мы, дамаўляліся з табой усё лета ўспомніць былое —-на рыбку… Што? Ці не твае словы — не будзем дзялягамі? Апошнія цёплыя дні. Слухай, калі да нядзелі не раздажджыцца — прыязджай у Глухаўку, а я на ноч выеду, падрыхтую… Сетку, а можа, певадок… Ну, бяры свой спінінг… Я больш паважаю дзедаўскія спосабы. Надзейней… Толіка, вядома, захапі, а я Колю вазьму, няхай перад заняткамі пацешацца. Дамовіліся? Глядзі ж, у суботу пазваню, напомню… Што? Як справы наогул? Ды так, жыву, ваюю… Слухай, я неяк гаварыў ужо… Старшыню райвыканкома мне мацнейшага б… Заданы — вунь якія!.. Не зжыліся, кажаш? Не, наадварот, — рагатнуў Бародка. — Сямейнасць развялі, душа ў душу… Ён чытае кніжкі i няньчыць унукаў, а я працую. Ды не, i не думаў скардзідда… Выцягну, безумоўна! У мяне плечы шырокія. Не, акрамя жартаў, падумайце там, калі ласка…
Скончыўшы размову, ён задаволена пацёр рукі, хваляванне, якое ён перажыў з-за размоў з Валатовічам i Лемяшэвічам, здалося нікчэмным i смешным. І каб давесці ім, што ён ніколькі не зважае на ix недарэчную крытыку, што не баіцца ні за якія свае ўчынкі, ён вырашыў сёння ж паехаць у Крыніцы, i не позна ўначы, a ўдзень заехаць да Марыны.
Ён выйшаў з райкома знешне спакойны, вясёлы, але жонка яго, Алена Сямёнаўна, па нейкіх адной ёй вядомых прыкметах убачыла, што мужу нехта сапсаваў настрой. На яе па-сялянску простым, загарэлым, абветраным i заўчасна пастарэлым твары прамільгнула ўсмешка. Яна ніколі не ведала пачуцця злараднасці, але ў апошні час неяк мімаволі ў яе з'яўлялася здавальненне, калі знаходзіўся чалавек, які гэтаму «грому раёна», як назвала яе мужа адна жанчына, псаваў настрой. Наогул, i сама яна ставілася да мужа з нейкай затоенай насмешлівасцю, як ставяцца дарослыя да юнака, які раптам пачаў уяўляць сябе «пупам зямлі». Ніхто лепш за яе не ведаў гэтага чалавека: яна пражыла з ім дваццаць год. Пятнаццаць з ix, ці нават больш, яна кахала яго шчыра i аддана i лічыла найлепшым чалавекам у свеце, разумным, мужным, валявым.
Потым яна даведалася, што ён ездзіць да другой. Балюча перажыла яна сваё вялікае жаночае гора: за колькі дзён у яе з'явіліся сівыя валасы на скронях, а на твары, пад ласкавымі карымі вачамі — зморшчыкі. У злосці, калі яны аднойчы даволі шумна пагутарылі — так шумна, што Алена Сямёнаўна ўпершыню i нечакана для сябе шпурнула ў мужа талерку, ён закрычаў, што не кахае яе i не жадае больш жыць з ёй. Але ў ix былі дзеці — сын i дачка, i дзеля ix яна прымірылася, а ён, напэўна, яшчэ спалохаўся партыйнага спагнання. Урэшце Алена Сямёнаўна так звыклася ca сваім становішчам — да чаго ні прывыкае чалавек! — што асабліва i не перажывала ўжо. Толькі часам пасля таго, як ён быў ласкавы (а яна — простая i слабая жанчына, ёй хацелася гэтай ласкі), яна плакала i пакутавала, абражаная ў сваіх найлепшых пачуццях жонкi i маці.
У маленстве Алена Сямёнаўна скончыла толькі чатыры класы, з такой адукацыяй i браў яе старшыня сельсавета Арцём Бародка, які i сам у той час быў ненамнога больш пісьменны. За гады замужжа яна, праўда, шмат чытала, але прафесіі не набыла: нарадзілася трое дзяцей (сярэдні хлопчык памёр у вайиу), апанавалі клопаты па гаспадарцы. Праўда, у эвакуацыі на Урале яна працавала загадчыцай дзіцячых ясляў. Тут, у раёне, ёй не хацелася ісці на адказную працу, але ёй хацелася працаваць, быць з людзьмі, i яна пайшла ў мясцовы калгас, у агародную брыгаду. Бародка спачатку запярэчыў, але хутка зразумеў, што гэта выгодна i для яго. Ён не раз пасля казыраў гэтым перад старшынямі калгасаў i сельсаветаў: