Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Дзяўчаты, што адграбалі салому, наблізіліся i з цікавасцю пачалі прыслухоўвацца: аб чым так спрачаюцца дырэктар школы i старшыня? Хітры Махнач заўважыў гэта, паківаў галавой i прытворна ласкава сказаў:

— Ай-яй, такі вы малады, a такі гарачы, таварыш Лемяшэвіч. Нядобра… Нервы, мабыць, у вас сапсуты. Хадзем адгэтуль, а то запыліць вам касцюмчык. Бач, як ляціць, — i пайшоў ад малатарні, так нічога i не сказаўшы пра каня.

Цяжкае ўражанне зрабіла гэтая размова на Лемяшэвіча.

За гады вучобы ён крыху адарваўся ад вёскі, не меў знаёмых старшынь калгасаў, a ў раманах, якіх ён перачытаў нямала, i ў кіно старшыні былі падобны адзін да аднаго: усебакова адукаваныя, культурныя, разумныя, якія за прадай, за клопатамі пра калгасную гаспадарку не мелі часу нават паесці, паспаць, аднак заўсёды знаходзілі час прачытаць усе навінкі літаратуры, акуратна наведвалі клуб, цешыліся яго хараством — працай рук сваіх — i арганізоўвалі ўсе культурныя мерапрыемствы — ад лекцыі пра будову Сусвету да футбольнай каманды ўключна. Лемяшэвіч не быў ідэалістам i не вельмі верыў такім ружовым раманам i кіно: усялякія ёсць калгасы i ўсялякія старшыні. Але такое стаўленне старшыні калгаса да школы, да той святой установы, з якой пачынаецца свядомае жыцце мільёнаў будаўнікоў камунізму — рабочых, калгаснікаў, інжынераў, аграномаў, дзяржаўных дзеячаў, паэтаў i вучоных, — не проста абурыла Лемяшэвіча, а неяк балюча пакрыўдзіла i абразіла.

Як жа можа такі чалавек кіраваць вялізнай гаспадаркай? Асабліва моцна абураўся Лемяшэвіч, калі даведаўся, што двое дзяцей Махнача маюць вышэйшую адукацыю: сын — аграном, дачка — бухгалтар.

Акрамя гэтых пакутлівых пытанняў была яшчэ злосць на самога сябе за сваю нястрыманасць, за тое, што раскрычаўся, як істэрык: «мы вас прымусім, таварыш Махнач!», i дакрычаўся да таго, што гэты Махнач да крыўднага флегматычна, насмешліва абсек: «нервы ў вас сапсуты», нібы перад ім быў не дырэктар дзесяцігодкі, а хлапчук.

Магчыма, што іменна сорам за ўласную нястрыманасць перашкодзіў Міхасю выказаць усю сілу свайго абурэння, калі ён расказваў Шаблюку пра сутычку са старшынёй. Расказаў надзіва спакойна. Выслухаўшы пра сена, Даніла Платонавіч цяжка ўздыхнуў, i на твар яго лёг цень. Аб размове каля малатарні заўважыў:

— Што вы хацелі ад Патапа!

— Вам трэба было яму па мордзе даць… ён любіць тых, хто яго б'е, — зусім сур'ёзна, без ценю жарту, сказаў Бушыла, не адрываючыся ад работы.

Ён фарбаваў на школьным двары парты. Даніла Платонавіч сядзеў на дошках каля школьнага хлеўчука, у якім складалі паліва на зіму, i сачыў за яго працай, даваў парады, бо хоць майстар i даволі спрытна махаў пэндзалем, парты атрымліваліся паласатыя.

— Вы мяне за перакладчыка вазьміце, Міхась Кірылавіч, калі трэба будзе гутарыць з Махначом, — гарэзліва падміргнуўшы, дадаў Бушыла.

— Не блазнуй, Адам! — проста i дакорліва перапыніў яго Даніла Платонавіч i, звярнуўшыся да Лемяшэвіча, параіў:

— А вы да яго з такімі дробязямі не звяртайцеся. У вас гаспадар — Сцяпан Яўменавіч — брыгадзір. Вы яму скажыце — ён вам любога каня дасць, а за фурмана i гліны накапаць вучняў возьмем. У нас за ўсялякую дробязь прывыклі дзяржаўную капейку цягнуць. Быццам дзяржава — бяздонная бочка. А вось некалі мы рамантавалі без капейкі грошай… Грамада рамантавала…

Лемяшэвіч сеў побач ca старым, закурыў. Успомніўшы, што Даніла Платонавіч не курыць, разагнаў рукой дым.

— Я, вядома, не за тое, каб збіраць на школу… а за калектыўны клопат, за калектыўную адказнасць, — казаў далей стары настаўнік. — У нас шмат гавораць аб політэхнізацыі, аб выхаванні любві да фізічнай працы… А дзе яе прывіваць, дзе вучыць дзяцей працаваць? У школе, безумоўна. Хіба нельга добрую частку вось гэтага рамонту выканаць сіламі вучняў старэйшых класаў? І пад добрым кіраўніцтвам можна навучыць таму-сяму. Хто гэта выдумаў, што ў час канікулаў мы не маем права гэта рабіць? Ці не таму ў нас палавіна вучняў цэлае_ лета лынды б'е. «Інтэлігентамі» парабіліся. У некаторых школах на прышкольных участках працуНэць тэхнічкі, калгасніцы, a вучні сгаяць — рукі ў кішэні, як панкі, i глядзяць. Каб прывіць любоў да працы, трэба працаваць. Вунь Касцянок як працуе!.. Рэкорды ставіць… А за Раісу Снягір маці талеркі мые… А чаму б ёй не памагчы нам каля школы?

— Ого! — Бушыла зарагатаў.— Чаго вы захацелі! Вас Аксіння за дачку са свету зжыве… Прызнаюся, што я i то не адважыўся б сказаць ёй пра гэта! З'есць!

— А я скажу! — цвёрда паабяцаў Даніла Платонавіч.

7.

Наталля Пятроўна, прабыўшы некалькі дзён на нарадзе ў Мінску, вярталася дадому з нецярпеннем i трывогай: як там Леначка, ці не здарылася што на ўчастку?

Дачка сустрэла яе на шляху, за тры кіламетры ад вёскі. У маці ёкнула сэрца, калі яна ўбачыла яе з кабіны грузавіка, у святле фар. Час быў не ранні, даўно ўжо над полем спусцілася ноч, выпала раса. A дзяўчынка ў адной сукенды стаяла на паваротцы дарогі i пільна ўзіралася ў кожную машыну. Наталля Пятроўна, не дачакаўшыся, пакуль шафёр затармозіць, выскачыла з машыны.

— Леначка! Што здарылася?

Дзяўчынка з радасным крыкам «мама!» кінулася да яе, моцна абняла — зусім так, як некалі, калі была маленькая. Гэта i спалохала маці, бо Лена, вучаніца сёмага класа, даўно ўжо не выяўляла сваіх пачуццяў гэтак бурна ў прысутнасці старонніх. А з кузава машыны за імі назіралі калгасніцы, якія завозілі хлебапастаўку.

— Што здарылася, дачушка?

— Нічога, мама. Проста я засумавала па табе.

— I ўсё? — шчасліва засмяялася маці.— І зза гэтага трэба было ісці сюды ў такі позні час?

— Які позні! Што ты, мама. Толькі змерклася. А чаго мне баяцца!

Так, яна нічога не баялася, бо сама маці выхоўвала ў яе гэтую рысу характару. Але каб ведала Лена, колькі яе смелыя ўчынкі прыносяць душэўнай трывогі i страху маці — таго страху за дзіця, перад якім здаюцца нікчэмнымі i дробязнымі ўсе іншыя жахі — боязнь ночы, цемры, злых людзей, навалы, уласнай хваробы i нават уласнай смерці.

— Ну, паедзем, а то людзі чакаюць.

— Наташа! У кабін^ яе пасадзі, холадна, — клапатліва адгукнуліся з кузава жанчыны.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win