Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Які ж гэта рамонт? Да якога часу мы будзем трымаць у такім стане нашы школы i клубы? Не першыя ж гэта пасляваенныя гады! Таварышы! Хопіць прыбядняцца! Школа — культурны цэнтр на сяле, i яна павінна быць узорам для ўсіх іншых устаноў… А ад таго, што яна вось гэткі «ўзор», паглядзіце, у якім стане калгасны клуб! Ганьба i сорам! І гэта ў вёсцы, дзе ёсць электрычнасць, радыё!.. Або я зламаю ўласную галаву, або зламаю такія адносіны…

Ён выказаўся знарок гэтак злосна, рашуча: пры аглядзе прысутнічаў старшыня райвыканкома Валатовіч, ціхі, непрыкметны чалавек. Ён i тут трымаўся непрыкметна: хадзіў ззаду, разглядваў усё ўважліва i доўга. І раптам, на здзіўленне аднаго Лемяшэвіча, старшыня райвыканкома падтрымаў новага дырэктара. Ён пачаў гаварыць, адкалупваючы ў калідоры ад сцяны зацвярдзелыя нацёкі нейкай едкай карычневай фарбы:

— У Чэхава недзе сказана… Не помню, у якой рэчы, — ціха сказаў Валатовіч, i ўсс спыніліся i павярнуліся да яго, бо ўсіх зацікавіла, пра што сказана ў Чэхава: няўжо пра гэтыя сцены? — Даслоўна не помню, але прыкладна… Пра настрой студэнтаў… Настрой гэты залежыць ад навакольных абсгавін, i таму студэнт на кожным кроку, дзе ён вучыцца, павінен бачыць толькі высокае, прыгожае, моцнае… Не дай Божа бачыць яму разбітыя шыбы, паламаныя дзверы i вось гэткія сцены. — Ён тыркнуў пальцам у сцяну. — Гэта аб студэнтах, a калі перанесці на вучняў, на дзяцей… Як i настрой будзе ў ix? Таварышы педагогі!..

У Лемяшэвіча з'явілася жаданне адказаць на гэта: а дзе вы былі раней, гаспадар раёна? Чаму вы дагэтуль не бачылі? Але Валатовіч глядзеў такімі добрымі вачамі, як бы чакаў падтрымкі, што ў Лемяшэвіча не хапіла рашучасці адказаць дзёрзка; ёсць людзі, з якімі нельга быць дзёрзкім ці грубым.

Прадстаўнік аблана, старшыня камісіі, развёў рукамі:

— Калі гаспадар раёна такой думкі, то — калі ласка — рамантуйце, воля ваша, грошы вашы… Абы ўсё было гатова да навучальнага года.

— Ох, грошы, грошы! — уздыхнуў Валатовіч. — Грошай няма. Але нічога, таварыш Лемяшэвіч, ламайце i рабіце як трэба. Падгрымаем!

З таго дня Лемяшэвіч круціўся, як тая вавёрка ў коле. Многа разоў давялося з'ездзіць у райцэнтр, за дваццаць пяць кіламетраў, каб атрымаць грошы. Ніколі ён не думау, што нават такая простая рэч запатрабуе гэтулькі часу i намаганняў. То ён не заставаў Валатовіча, то не было загадчыка райфа, то банк не прыняу подпісаў. Не лягчэй было i на месцы. Арэшкін пакрыўдзіўся, што зганілі працу яго рук, расцаніў гэта як падкоп пад яго аўтарытэт i на шчырую просьбу Лемяшэвіча памагчы падрыхтаваць школу як мае быць адказаў:

— Дарагі Міхась Кірылавіч, я тры гады не адпачываў… Я працаваў, як вол… Канстытуцыя дае мне права на адпачынак. Дазвольце выкарыстаць гэтае права.

«Адпачывай, абібок! — падумаў Лемяшэвіч. — 1 Ператаміўся ты, гультай гэтакі! Зробім i без цябе».

Арэшкін, мабыць, знарок штодзень праходзіў міма школы чысценькі, прылізаны, абпыреканы моцнымі духамі, пах якіх адчуваўся за дваццаць крокаў. Хадзіў не адзін — з Раісай i маладой настаўніцай Ядзяй Шачкоўскай, рагатухай, бестурботнай істотай, якая ўсюды ўмела паводзіць сябе як дома. Што датычыць Шачкоўскай, то Лемяшэвіч нічога не меў: няхай ходзіць, з кім хоча. Але розум i сэрца яго пачалі пратэставаць супраць узаемаадносін завуча з Раісай. Гэта быў інтуітыўны пратэст, не падмацаваны ніякімі педагагічнымі формуламі. А Лемяшэвічу хацелася знайсці гэтыя формулы, пісаныя ці няпісаныя, якія б маглі даць яму права патрабаваць ад Арэшкіна іншых адносін з вучаніцай. Праўда, яму зусім не хацелася на самым пачатку псаваць свае адносіны з завучам.

Больш энергічна пратэставаў супроць пагулянак Арэшкіна Бушыла. Ён кожны раз надзяляў завуча такімі эпітэтамі, што Лемяшэвічу прыходзілася спыняць красамоўства маладога настаўніка.

Бушыла добраахвотна стаў найбольш актыўным памочнікам у падрыхтоўцы школы да навучальнага года, хоць афіцыйна таксама лічыўся ў адпачынку. Другім такім памочнікам, спакойным, мудрым i вопытным, аказаўся Даніла Платонавіч.

* * *

Па-рознаму Лемяшэвіч, прыехаўшы ў Крыніцы, знаёміўся з людзьмі — з настаўнікамі, калгаснікамі, работнікамі МТС. Але, бадай, самае цікавае было знаёмства з Шаблюком. Разам з Арэшкіным, па яго прапанове, яны зайшлі да Данілы Платонавіча.

— Пабачыце, да чаго даходзіць настаўнік, калі ён доўга сядзіць на адным месцы, — з іроніяй заўважыў Арэшкін.

— Пабачым, сказаў Лемяшэвіч: за тры дні ён пачуў пра старога настаўніка столькі добрага, што цяпер не верыў завучу.

Хата ў Шаблюка старая i амаль што самая вялікая ў вёсцы — з трыма шырокімі вокнамі на вуліцу, без аканіц, без разьбы на карнізах, але добра дагледжаная: ва ўсім адчувалася гаспадарскае вока i руплівыя рукі. Перад хатай не было кветніка, a раслі два маладыя, як браты, падобныя адзін на аднаго, клёны з выглянцаванымі камлямі.

Кветнік быў у двары, але не пад вокнамі, як звычайна, а воддаль; па ім, цераз увесь двор, цягнулася густой градой чаромха, якая звешвала сваё галлё цераз невысокі паркан у суседні двор. Бліжэй да цэнтра двара, у кветніку, каля агароджы з штыкецін, раслі розныя кветкі i травы, але пераважалі мята i рэзеда. Каля пабеленага хлеўчука ўзвышалася над усёй вёскай старая ліпа, пакрываючы сваім ценем палавіну прасторнага двара. Магчыма, што прастор двару надавала незвычайная чысціня навокал: нідзе не валялася ні парушынкі, усюды падмецена, пасыпана чыстым пяском. Пад паветкай стаялі канапка, варштат, ляжалі акуратна складзеныя габляваныя дошкі i на сцяне віселі розныя сталярскія інструменты: пілкі, гэблі, цыркулі, стамескі. І пахла ў гэтым двары не хлявом, не жывёлай, — хоць недзе ў катуху i рохкала стомлена свіння, — а мятай, свежай сасной i ліпавай квеценню.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win