Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Мне здаецца, я вінавата. Я ведала, што яму горш… Я не павінна была пакідаць яго.

— Нічога ты не зрабіла б.

— Ён быў мне за бацьку роднага.

Рая ўсе слёзы выплакала ўчора Яна не спала ўсю ноч, страшэнна ўражаная смерцю, i цяпер нервы яе напружаны. Яна не зводзіць ліхаманкавага позірку сухіх вачэй з васковага твару нябожчыка: як страшна смерць змяніла гэтае знаёмае, блізкае аблічча. Не, у труне чужы чалавек, незнаемы; той Даніла Платонавіч, які яшчэ ўчора з раніцы гутарыў з ёй, — той застаўся ў сэрцы яе i ў сэрцах усіх, хто плача, слухаючы словы прамоўцы.

Гавораць Жураўскі, Лемяшэвіч, стары незнаемы чалавек. Спрабуе нешта сказаць i плача яе маці, Аксіння Хвядосаўна. Зноў гаворыць Лемяшэвіч.

Жалобная музыка…

Рая ўзяла вянок i стала за старым настаўнікам — другам нябожчыка, што выйшаў наперад з чырвонай падушачкай. За ёй сталі сяброўкі з такімі ж вянкамі.

Сяргей Касцянок, Бушыла, Кавальчук, Раўнаполец паднялі труну на плечы. Народ расступіўся — i яна павол! паплыла з двара школы на вуліцу, у апошні шлях. Павольна рухалася працэсія, сотні ног узнімалі пыл, станавілася цяжка дыхаць.

Але ў працэсіі ўжо лягчэй. Тут амаль заўсёды людзі як бы забываюць пра смерць i ўзнаўляюць размовы пра жыццё, пра надзённыя справы, недарма мудра кажуць: жывы думае пра жывое.

— Зноў парыць. Зноў навальніца будзе.

— Але, дожджык не мінае.

— Няхай, сама што жыта наліваецца.

— Ужо ўзялося ў сілу.

— Усё адно не пашкодзіць.

— На сенажаці шкодзіць. Мы ўчора толькі пакосы павярнулі, а ён як прышпарыць!

— Маглі згрэбці да гэтага часу. Дождж у другой палавіне дня быў.

— А яны пакуль выспаліся пасля абеду…

— Павел Іванавіч, проса на Топалі не праполана. А проса добрае…

— Усё расце, як на дражджах, а людзей не хапае, Раман Карпавіч. Вось прашу гэтага ўпартага чалавека: перакінь сенакасілкі з «Партызана», там людзей больш.

— Не будзь індывідуалістам, у цябе i так палавіна тэхнікі МТС.

Міма прайшла Наталля Пятроўна: яна i тут урач — трэба глядзець, можа здарыцца, што хто-небудзь самлее.

Яна паслухала размову мужчын i кінула папрок:

— Больш у Вас i часу няма пагаварыць пра справы.

Мужчыны збянтэжана змоўклі.

На хвіліну спыніліся перад хатай: патрабавалі жанчыны, каб нябожчык развітаўся з родным домам, з садам i пчоламі.

У гэты момант з'явіўся Алёша Касцянок. Яго адразу ўбачылі ўсе: ён выйшаў з двара насупраць, відаць, ішоў цераз гароды, каб скараціць шлях, хутка падышоў да труны, разгублена спыніўся. Потым сарваў з галавы сваю запыленую кепку i энергічна выцер ёй вочы.

І тады зноў заплакалі дзяўчаты-вучаніцы. І ўпершыню за гэты дзень заплакала Рая, але ад слёз гэтых ёй адразу стала лягчэй, быццам яны залілі той нездаровы агонь, што разгараўся ў душы, страцілі гарачы бляск вочы i сталі звычайнымі, як ва ўсіх, — чырвонымі, заплаканымі.

Алёша сунуў кепку ў кішэню i моўчкі папрасіў брата ўступіць яму месца несці труну.

42

Праз некалькі дзён Алёша ад'язджаў у сваю МТС. За два дні да яго ад'езду Аня нарадзіла сына. Ён зайшоў у пакой, дзе яна ляжала, без збянтэжанасці, па-даросламу просты i стрыманы, бадзёра кіўнуў ёй.

— Ну, трымайся, сястра!

Асцярожна дакрануўся пальцамі да чырвоненькай шчочкі спавітага маленькага чалавека, радасна засмяяўся.

— Будзе здаровы, цёзка!

На двары яго чакалі сябры — Лявон i Валодзя. Маці ўжо ўручыла ім, аднаму — невялікі чамадан, другому — даволі ёмісты рэчавы мяшок, усё — для Алёшы, хоць сын два дні пераконваў яе, што нічога яму не трэба, усё ў яго ёсць там, у Рагачах. Але маці ёсць маці, яна заўсёды клапоціцца, каб дзеці яе, пайшоўшы ў людзі, ні ў чым не адчувалі патрэбы.

Алёша пацалаваў расчуленую маці.

— Глядзі, сынок, у дарозе асцярожна. Ежа на дарогу ў чамадане.

— Ды я к вечару дома буду, мама.

— Дома, — Маці заплакала.

Хлопцы намерваліся правесці сябра да шляху, дзе ён сядзе на аўтобус, што ходзіць паміж раённым i абласным цэнтрамі. Яны накіраваліся на вуліцу, але Алёша спыніў ix i прапанаваў пайсці цераз гароды, а там — па сцежцы паўз крыніцу.

— Мне хочацца прайсці там, хлопцы. Я люблю гэтыя мясціны.

— Нам усё роўна, мы нікуды не спяшаемся. Хадзем хоць на Задуб'е.

Калі мінулі гароды i выйшлі насупроць школы на сцежку, што вяла паўз ручай у поле, да бярозавага гайка, Алёша спыніўся, азірнуўся на школу. Пастаялі моўчкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 123
  • 124
  • 125
  • 126
  • 127
  • 128
  • 129
  • 130

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win