Шрифт:
— Сяргей Сцяпанавіч, дарагі мой, цераз гадзінудругую прыедзе камісія…
— Ды што вы мне з гэтай камісіяй! Тыдзень нармальнай работы няма з-за яе! Як быццам робім для камісіі…
— Але навошта нам падстаўляць сябе пад удар, калі мы сумленна працавалі? Ну, атрымалася памылка… Выправім…
У гэты момант да канторы пад'ехалі машыны. Рашчэня глянуў у акно, убачыў Жураўскага, які першы вылазіў з машыны, падхапіўся, вылаяў інфарматараў з раёна, якія падвялі яго, і, папраўляючы на хаду талстоўку, пабег сустракаць камісію. Знаёміліся з Касцянком i Баранавым шэсць чалавек: міністр Мікалай Мікалаевіч, дэмакрат са знешняга выгляду i ў адносінах з людзьмі — просты, вясёлы; інжынер міністэрства, супрацьлегласць свайму начальніку — маўклівы чалавек; загадчык абласнога кіраўніцтва, карэспандэнты дзвюх газет i дырэктар перадавой у вобласці Салтанаўскай МТС.
— Рад за цябе, рад, стары, малайчына, — гаварыў Рашчэню міністр, гады якога выдавала шчотка коратка падстрыжаных сівых валос. Рашчэня ад такой пахвалы збянтэжыўся, як дзяўчына. — Нямнога ўтрымалася вас, ветэранаў… Вось Зухава да цябе прывёз… Ён крычыць, што нікому не аддасць пераходнага сцяга.
— I не аддам! — упэўнена сказаў Зухаў, прыдзірліва аглядаючы кабінет i праз адчыненае акно — сядзібу МТС. Ён супакоіўся, калі ўбачыў, што першае ўражанне ад станцыі не на карысць крынічанам. Яго станцыя колькі год трымае першынство, ёй, як перадавой, адпускалі больш сродкаў, i таму кантора, майстэрні, павеці выглядаюць у яго лепш.
— А мы паглядзім, паглядзім, — лагодна ўсміхнуўся Мікалай Мікалаевіч. — Пакуль што вядома адно: рамантавалі яны лепш за цябе, Зухаў, увесь час перавыконвалі графік.
— А якасць?
— За якасць можаце быць спакойныя! — заўважыў Жураўскі, весела кіўнуўшы Сяргею. Гэта як бы падбадзёрыла галоўнага інжынера. Ён выйшаў наперад з кутка, дзе стаяў, уступіўшы крэсла гасцям.
— За якасць можаце не турбавацца, — паўтарыў Сяргей, звярнуўшыся да Мікалая Мікалаевіча. А наогул, таварыш міністр, рана куранят лічым… Нe цяпер правяраць трэба, калі трактары ў поле выходзяць. Калі пермуд да — вось калі…
— Праверым i тады, — заўважыў загадчык абласпоі л кіраўніцтва, нездаволены такой дзёрзкасцю інжынера. Але праверым i цяпер. Вы што — супроць кантролю?
— Чаму супроць? Я буду ўдзячны, калі вы пакажаце нам памылкі, недахопы…
Спалоханы, Рашчэня прайшоў паўз Сяргея i наступіў яму на нагу: маўчы! Сакратар райкома па зоне тузаў за рукаў. Члены камісіі пераглядваліся: дзівак-чалавек!
— …Але ж вы прыехалі нас перадавікамі рабіць… Машыну карэспандэнтаў прывезлі… Што ж, людзі сапраўды працавалі добра, ix варта адзначыць… Але не ўмеюць у нас хваліць, вось чаго баюся я… Як не ўмеюць часам i крытыкаваць. Крытыкуюць — на знішчэнне. Хваляць — узахлёб. Я ж ведаю, даволі вам сказаць — МТС перадавая, як напішуць немаведама чаго… «Сваіх поспехаў МТС дабілася дзякуючы высокаму ўзроўню палітыкамасавай работы». А гэта няпраўда! Няхай злуюць на мяне сакратары, але слаба ў нас вядзецца партыйная работа, асабліва ў калгасах. A напішуць, што ўсё добра, — i мы самі паверым у гэта, паверым, што мы — лепшыя… Супакоімся… І другія павераць, захочуць вопыт пераняць…
— Што ты мітынгуеш? — абурана перапыніў яго сакратар па зоне. — Ты думаеш, адзін ты працуеш! Адзін ты ўсё зрабіў!
— Не перашкаджайце, — сказаў Жураўскі ca смехам у голасе. — Дайце чалавеку выказацца…
Міністр кінуў на сакратара нездаволены позірк. Яму таксама хацелася, каб яшчэ адна МТС была ў ліку перадавых, каб пра яе пісалі, гаварылі ў дакладах, а тут знайшоўся нейкі дзівак-самакрытык.
Зухаў зрабіў выгляд, што яго не цікавіць гэтая размова, што гэта — унутраная справа, а ён — госць, але хітра матаў усё на вус, разглядаючы праз акно краявід.
Адзін з карэспандэнтаў пачаў нешта занатоўваць у блакнот, з цікавасцю пазіраючы на Касцянка.
— …Напішуць, што ў перадавікоў — усё ідэальна. А інакш — якія ж перадавікі, калі ў МТС няма сталоўкі, не хапае месц у інтэрнаце, няма клуба. Кадры цякуць… Нам прыйшлося наймаць хату, каб арганізаваць сталоўку, а гэта — за кіламетр ад сядзібы…
Рашчэня, адчуваючы небяспеку, не вытрымаў, замітусіўся.
— Мікалай Мікалаевіч, Касцянок не ў настроі. Мы тут перад вашым прыездам паспрачаліся з-за дробязі.
— Не з-за дробязі, а з-за трактара.
— Ага, помета дырэктару, — пажартаваў міністр. — Вы кім працуеце, малады чалавек?
Сяргей не адказаў — дзесяць мінут назад яны знаёміліся, i ён называў сваю пасаду.
— Галоўным інжынерам, — падказаў нехта.
— Галоўным інжынерам? — як бы здзівіўся Мікалай Мікалаевіч i адразу змяніў тон. — Ну, што ж, тады паказвайце свае ўладанні. Але ведайце, гэта небяспечна — не жадаць быць перадавым.
— Вы няправільна зразумелі мяне. Я жадаю не менш другіх, але — сапраўдным…
— Ага, вось гэта шчыра: пакуль што перадавікі несапраўдныя!
У дзвярах Рашчэня ў роспачы прашаптаў:
— Ну, што ты нарабіў! Эх, Сяргей Сцяпанавіч!
А на двары, калі абыходзілі гразь, размешаную гусеніцамі, Сяргея затрымаў Жураўскі, узяў за локаць.
— Ты чаго разышоўся?
— А куды мы спяшаемся, Раман Карпавіч? Мы не сталі на ногі, не замацавалі першы невялічкі поспех, не ведаем, як будзе ў полі… Нямнога яшчэ зрабілі ў калгасах. А нас пачнуць праслаўляць. Навошта? Сапсуюць людзей, i ў першую чаргу гэтага славалюбівага старога, — кіўнуў ён на Рашчэню.