Шрифт:
— Зазлуе ён на цябе.
— Нічога, паладзім, — усміхнуўся Сяргей.
Камісія хадзіла доўга. Аглядалі майстэрню, правяралі машыны, гутарылі з людзьмі. Вядома, шмат што ім падабалася, але ніхто, акрамя карэспандэнтаў, не выказваў сваёй ухвалы. Маўчаў міністр, маўчалі яго падначаленыя. Рашчэня засмуціўся: «Усё загінула, усе намаганні i надзеі. Чаго ён дабіваецца, гэты Касцянок? Што яму трэба? Ненавіснік! У яго на душы кошкі шкрабуць, дык ён хоча, каб нікому радасці не было».
Рашчэня нямала пастараўся i праявіў вынаходлівасці, каб правесці камісію міма трактара, які заставаўся для паўторнага рамонту. Здавалася, намаганні яго далі поспех: камісія адыходзіла ад павеці, каля якой стаяў гэты злашчасны трактар. І раптам — зноў Касцянок:
— А вось гэту машыну затрымалі. ІІатрабуецца паўторны рамонт.
Рашчэня ад роспачы ажно застагнаў: «Зар'ілаў, сукiн сын, канчаткова».
Міністр, які дагэтуль нічога не запіснаў, дастаў i кішэні складзены ў дзве столкі вучнёўскі сшытак і нешта занатаваў.
— А цяпер у калгасы. Апранацца не будзеце? звярнуўся ён да Касцянка.
— А я не паеду. У мяне — экзамен.
— Якi экзамен?
— Група вучняў старэйшых класаў вывучала трактар i камбайн. Сёння правяраем ix веды.
— Сяргей Сцяпанавіч, а можа, адкладзём? — папрасіў Рашчэня, баючыся, што адмова Касцянка суправаджаць начальства канчаткова сапсуе ix уражанне i тады ўжо не толькі ў перадавыя не трапіш, але i сярод адсталых месца не будзе.
— Я паведаміў ужо ў школу.
— Шкада, што часу мала, — сказаў Жураўскі.
— Што ж, гэта справа цікавая, заставайцеся, — літасціва дазволіў Касцянку Мікалай Мікалаевіч з кіслай мінай на твары. Але ні ён, ні нават карэспандэнты не пацікавіліся гэтым новым i сапраўды цікавым пачынаннем. «Ну, i ліха з вамі,— падумаў Сяргей услед ім. — Без вас хлопцы спакайней сябе адчуваць будуць».
— Цяжкі чалавек твой інжынер, — ca спачуваннем сказаў Мікалай Мікалаевіч Рашчэню, калі машыны выбраліся на дарогу.
— Працаваць, відаць, не хоча, — дадаў загадчык абласнога кіраўніцтва.
Каб без гэтага дадатку, Рашчэня, магчыма, i згадзіўся б, што сапраўды цяжкі, але тут, будучы чалавекам сумленным, не мог не запярэчыць:
— Хто? Касцянок працаваць не хоча? Што вы! Залаты чалавек! Залатыя рукі! Ды ён, калі хочаце ведаць, МТС выцягнуў.
Кіраўнікі здзіўлена пераглянуліся паміж сабой: нічога зразумець нельга — той яўна «тапіў» дырэктара, а гэты, дзівак, хваліць яго.
— Проста ў яго настрой дрэнны. Гора перажыў чалавек! Пяць год, — невядома навошта Рашчэня перабольшыў,— кахаў жанчыну. Ды як кахаў! Урача нашага. A яна нядаўна за другога выйшла, за дырэктара школы.
— Пяць год? — раптам усе зацікавіліся гэтым рамантычным выпадкам, нават маўклівы шафёр. — Не можа быць!
— Клянуся вам. Усё на маіх вачах было.
— Пяць год за нос вадзіла! Фу, чорт! А што яна — прыгожая?
— У-у! Жанчына — агонь! — узрадаваўся Рашчэня, што разварушыў Мікалая Мікалаевіча, узняў настрой у загадчыка абласнога кіраўніцтва. — Але нясмелы чалавек Сяргей… Працаўнік, ведаеце, такі. Пакуль завочна акадэмію скончыў… Я яму колькі разоў гаварыў, як сыну, ён мой выхаванец: Сяргей, не цягні, прамаргаеш… І вось — калі ласка…
— Ого, бабы не любяць нясмелых! — мудра заключыў шафёр.
— А дырэктар гэты, мабыць, донжуан?
— Ды не, здаецца, таксама добры чалавек.
— Але, брат, вось якія яшчэ гісторыі здараюцца — па пяць год кахаюць, — чамусьці з жалем уздыхнуў Мікалай Мікалаевіч, успомніўшы, відаць, нешта сваё.
І ўсе па-чалавечаму зразумелі Сяргея Касцянка.
Лемяшэвіч прыйшоў у МТС разам з вучнямі. Ён не мог не пайсці, бо гэта ж яго ідэя — гурток па вывучэнню сельгасмашын. Ён абавязаны давесці пачатую справу да канца. Так, у прыватнасці, ён сказаў Наташы, калі тая выказала сваю боязь. Але, шчыра кажучы, сам ён таксама крыху баяўся: а што, калі i пры вучнях Сяргей не будзе размаўляць з ім? Што рабіць тады? Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна i ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць. A калі ўсё абыдзецца добра — гэта будзе крокам да ix прымірэння. На экзамене яны мусяць пра нешта гаварыць паміж сабой. Нельга ж маўчаць бясконца.
Сяргей сустрэў ix у двары, каля майстэрні. Выраз яго твару супакоіў Лемяшэвіча: на ім не адбілася ні злосці, ні раздражнення, звычайны твар занятага чалавека, крыху нечым заклапочаны, крыху стомлены.
Валодзя Полаз працягнуў яму руку, i ён пачаў вітацца за рукі з усімі. Між вучнямі Сяргей гэтак жа прывітаўся з Лемяшэвічам. У Міхася Кірылавіча радасна ёкнула сэрца.
— Усе? — спытаў Сяргей, аглядаючы вучпнў.
— Усе, — сказаў Лемяшэвіч. Валатоніча не будзг, паехаў з камісіяй.
— Шкада. — I Сяргей накіраваўся ў майстэршо. Слс дам за ім вучні падышлі да трактара, які пачалі разбіраць.
— Вось тут i будзем экзаменаваць. — І ён дастаў і кішэні білеты — картачкі з тоўстай паперы.
Убачыўшы білеты, вучні захваляваліся.
— Хто смелы?
Першая падышла Каця Гаманок, за ёй — Пятро Хмыз.
Сяргей паклікаў Казачэнку:
— Ідзі сюды, будзеш членам камісіі.
Сабраліся навокал рабочыя i слухалі сур'ёзна, без жартаў, ухваляючы адказы. На пытанні з білетаў амаль усе адказвалі выдатна, але на дадатковых спатыкаліся, бо ix задаваў больш за ўсіх Казачэнка, i пытанні яго былі нечаканыя, хітрыя, галоўным чынам — пра няспраўнасці. Пасля ён прызнаваўся, што ставіў ix не столькі для вучняў, колькі для рабочых майстэрні, якія прысутнічалі: паслухаюць вось так з цікавасцю, паварушаць мазгамі — назаўсёды застанецца ў памяці.