Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Ты даруй мне, Алёша. Я была дурная. Не ўмела разумець людзей.

— А цяпер навучылася? — Ён хацеў гаварыць з ёй сурова i непрымірыма, але сэрца яго мякчэла ад Раінага шчырага прызнання.

— Я не ведаю, навучылася ці не навучылася, але я ведаю, што я… што я… паважаю цябе…

Пры ўсёй яе смеласці — яна нават адважылася сустрэцца з ім сярод дня! — у яе не хапіла рашучасці сказаць больш пэўна. Але i гэтага было даволі. Алёша ажно прыпыніўся i засоп ад хвалявання. Каб утаіць сваю збянтэжанасць, ён пачаў захапляцца збажыной:

— Ах, якое жыта! Люба глядзець! Такое прыемна i ўбіраць.

Тады Рая нясмела папрасіла:

— Алёша, а ты вяртайся ў сваю МТС.

Ён падумаў i адказаў сур'ёзна:

— Не, Рая, нельга лётаць з аднаго калектыву ў другі. Я там — намеснік брыгадзіра трактарнай брыгады. Мяне паважаюць. У нас камсамольская брыгада. Добрыя хлопцы ўсе. A ў час уборкі я буду працаваць на камбайне, за мной ужо i камбайн замацавалі. Новы… Усе спадзяюцца, што я зноў, як летась, буду перадавіком. Там доўга не ведалі, што я — гэта я, той самы Касцянок. А потым неяк даведаліся. І вось аднойчы ўвечары прыйшлі да мяне ў інтэрнат i дырэктар i сакратар па зоне… Ажно няёмка, ведаеш, было. Цяпер яны такія характарыстыкі далі мне на завочнае аддзяленне Горацкай акадэміі! Бачыш, мне лягчэй, чым вам… Я працую па спецыяльнасці… Такім перавага на завочным…

— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыСтыя воды вечна жывыя крыніцы.

І953-І956 гг.

  • 1
  • ...
  • 125
  • 126
  • 127
  • 128
  • 129
  • 130

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win