Rubaji
вернуться

Chajam Amar

Шрифт:
* * *
Устань, скунежаны, настала ранне! На лютні грай, смакуй віно кахання. Бо доўга тут яшчэ не быў ніхто, А тым, што адышлі, няма вяртання.
* * *
Як прыйдзе па вясне кумір адтуль, дзе гурый грай, І мне падасць віна туды, дзе нівы самы край, Як бы ні лаялі пасля за гэты словы людзі,— Сабака лепшы за мяне, калі я ўспомню рай!
* * *
Кажуць, п’яніц у пекле зглынае агонь, Гэта жылка маны б’ецца постраху ў скронь, Як каханкі і п’яныя пекла заселяць, Заўтра ж рай будзе голы, як тая далонь.
* * *
Прыгожую чару, аздобу сталоў, Разбілі і кінулі моўчкі далоў. Шануйся, не стань на чарэп’е без жалю, Бо чара рабілася з чараў галоў.
* * *
Нам віно і каханка, вам — кумірня і храм, Пекла мы абжываем, рай гатовенькі — вам. Дык віна наша вечная ў чым? Адкажы мне! — Так Мастак на скрыжалях лёс павызначыў сам.
* * *
Іх шмат, хто па дарогах дзён пайшоў за небаспад, Хто з іх вярнуўся, каб сказаў пра ўсё яго пагляд? На скрыжаванні прагнасці і немачы шануйся, Не пакідай нічога, бо не вернешся назад.
* * *
О небасхіл! Хто ў злосці за цябе люцей? Несправядлівасць цэніш ты, як ліхадзей. Калі б, Зямля, твае рассекчы грудзі, ў іх бы Знайшлося шмат каштоўных камянёў — людзей.
* * *
Хаям! Нашто так бедаваць з-за грэху? Малы, вялікі — гэта варта смеху! Як грэху не было б, навошта дараванне? Выходзіць, дараванню грэх на ўцеху.
* * *
Перш чым цябе глыне няшчадны вір, Скажы віна прынесці, о кумір. Не золата ты, дурань бесклапотны, Навошта з-за цябе трывожыць жвір.
* * *
Будзь вясёлы, прывыкай да страт, Зор яшчэ на небе ўзыдзе шмат. І цагліны з праху твайго рупна Пакладуць у сцены іншых хат.
* * *
Небасхіл — толькі пояс на знясіленым целе, А Джэй хун — толькі след нашых слёз, што цяплелі, Пекла — толькі іскрынка ўздыхаў нашае марнаты, Рай — імгненне адно нашай мулкай пасцелі.
* * *
І я ў ганчарню завітаў, як на базар. Маўклівы ўбачыў там і гаваркі тавар, Дзве тысячы збаноў, і закрычаў адзін з іх: «Дзе пакупнік? Дзе прадавец? І дзе ганчар?»
* * *
Кароны і вянцы з іх гулам я прадаю, Чалму за флейту з гукам чулым я прадаю, Ружанец — войска пасланцоў нябёсаў За піялу віна агулам я прадаю.
* * *
О кон! Ты гвалт узносіш над усім, Там, дзе прыгнёт і здзек, жывеш ты ў доме тым. Сумленным дорыш боль, нягоднікам — раскошу. Няздатны, ты аслеп ці звар’яцеў зусім?
* * *
І ад усіх людзей ахоўвай тайну храма, І ад усіх зладзюг, іх дух не ўпусціць брама, Што творыш з боскімі стварэннямі, зірні, І ад усіх людзей чакай таго ж таксама.
* * *
Зайшоў сп’яна ў вінарню ўчора я ўначы, Там збан трымаў схмялелы старац на плячы. Спытаў я: «Ці табе, Тварэц, не сорам?» А ён: «Бог літасцівы, пі віно й маўчы!»
* * *
Лазы дзявоцкую цнатлівасць не крані, Лі кроў, сячы пакайных сэрцаў карані. Залі зямлю крывёй дзвюх тысяч крывадушных, Ды ні глытка віна на дол а ні ліні.
* * *
Як душы скінуць цела апранаху, Прах іншых пойдзе на магілы ў страху. А потым цэглу іншым для магіл Таксама з нашага сфармуюць праху.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win