Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Пеця! Шампанскага, ліха на яго! — Апошні выраз ён пераняў ад Полаза. — А што? Для чаго яно ляжыць тут і пыліцца? Каб людзі пілі! А хто павінен піць? Мы павінны піць! Для нас яго рабілі!

Старшыня сельсавета заліваўся смехам i падміргваў Полазу; больш спрактыкаваныя, яны не ап'янелі гэтак i цЯпер цешыліся, што ім удалося так «разварушыць» новага дырэктара.

Стрэліў у столь корак, з шыпеннем ударыў пенны фантан нагрэтага віна, i, пакуль яны падстаўлялі шклянкі, палавіна дарагога пітва выцекла на прылавак i Лемяшэвічу на штаны.

— А-а, чорт! Няма чаго i піць! Давай яшчэ адну, Пеця! — узлаваўся ён.

Другую бутэльку адкаркаваў Полаз i не разліў ні кроплі. Але толькі яны паднялі шклянкі i пажадалі адзін аднаму самых вялікіх радасцяў жыцця i пакляліся ў вечнай дружбе, як у дзверы застукалі больш энергічна i настойліва, чым стукаў Лемяшэвіч. Але цяпер яйы былі ў такім стане, калі ніхто ўжо не мог ix спалохаць — ні Бародка, ні сварлівая жонка Раўнапольца, якое той баяўся больш за ўсё на свеце. Старшыня смела i нават пагрозліва спытаў:

— Хто там?

— Адчыніце! — голас жаночы, патрабавальиы.

— Груздовіч! — прашаптаў Полаз i, паставіўшы шклянку, сам пакульгаў адчыняць.

Наталля Пятроўна стала на парозе, як бы жадаючы загарадзіць выхад, кінула хуткі позірк адразу на ўсіх прысутных у краме i на шклянкі жаўтаватай вадкасці, на паверхні якой лопаліся пузыркі газу, i ў вачах яе бліснуў гнеўны агеньчык. Але Лемяшэвіч, дзівак, не ўбачыў гэтага агеньчыка і, падняўшы шклянку, накіраваўся да яе.

— Наталля Пятроўна! Рады вас вітаць! Даўно мару пазнаёміцца з вамі бліжэй!

Яна так глянула на яго, што, нават i п'яны, ён сумеўся, змоўк, збянтэжана замармытаў нейкія прабачэнні. Яна пагардліва адвярнулася i ўсхвалявана загаварыла да Полаза:

— Андрэй Мікалаевіч! Што ж гэта такое? У мяне — хворая, Марфа Лупач, цяжкі прыступ, тэрмінова трэба ў райбальніду, а Патап ваш — ні машыны, ні канн… Мінімуму не выпрацавала — значыцца, памірай, так выходзіць… Што за чалавек, Божа мой! Скажыце яму, што ён адказваць будзе, калі што здарыцца! Я яму ніколі не дарую! — І раптам, нечакана панізіўшы голас амаль да шэпту, дадала: — Як вам не сорамна, Андрэй Мікалаевіч!

Ён пакорліва нахіліў галаву, ціха прамовіў:

— Ты наша сумленне, Наташа. Даруй. Не асудзі. А гэтага… — узлаваўся ён, — гэтую жывёліну я зараз кіем па спіне! — i, павя. рнуўшыся, каб адшукаць свой кій, хіснуўся, схапіўся рукой за дзверы.

— Кіем па спіне! Эх, вы… — зняважліва працягнула Наталля Пятроўна i хутка збегла з ганка.

Яны выйшлі за ёй, пакінуўшы шклянкі з шампанскім, i глядзелі ўслед.

Яна ішла па вуліцы, i ад шпаркай хады адляталі назад pari яе стракатай касынкі, завязанай на шыі.

— У МТС пабегла, — сказаў Полаз i ўздыхнуў.

Лемяшэвічу раптам зрабілася страшна брыдка, непрыемна, зніклі лёгкасць i вясёласць i нішто не здавалася ўжо такім святочным i прывабным. У роце перасохла, прагоркла, балюча стукала ў скроні кроў. Яму брыдка было, ён праклінаў сябе ў гэтыя хвіліны. A калі ішоў да школы, то баяўся глянуць па баках, ступаў нібы па гарачым прысаку, каб, крый Божа, не пахіснуцца, не выдаць сябе. Яму здавалася, што з кожнага акна, з кожнага двара i завулка за ім сочаць цікаўныя, насцярожаиыя вочы дзяцей i дарослых. Што яго пацягнула ў гэтую краму? Што прымусіла яго піць ды яшчэ потым частаваць іншых? Ніколі раней яго ніхто не мог спакусіць — ні ў партизанах, ні ў інстытуце. Нават на выпускным вечары ён быў самы цвярозы. І вось — на табе! Быў чалавек як чалавек i раптам… Ды ў самым пачатку працы! Але самае страшнае — гэта яе позірк, гэтай дзіўнай жанчыны, пагардлівы, знішчальны позірк.

«Ты наша сумленне, Наташа… Каб мець аўгарытэт, трэба працаваць, як Груздовіч…»

Хто гэта гаварыў i каму? — ён ніяк не мог успомніць. Ці не яму часам гаварылі?

У кватэры было душна, яна выходзіла вокнамі на поўдзень i за дзень моцна награвалася, але ён не адважыўся пайсці ў сад, каб не сустрэцца з кім. Зачыніў дзверы i вокны i вырашыў нікому не адчыняць, калі хто пастукае. IIa канапе было немагчыма ляжаць — так душна, ён сцягнуў коўдру i лёг на падлозе. І зноў перад вачамі — Наталля Пятроўна, але глядзіць яна ўжо не зняважліва, a жаласліва, нібы ёй вельмі шкада яго, бездапаможнага, пакрыўджанага. Міхась узлаваўся:

«Чаго ты прычапілася да мяне? Я цябе ведаць не жадаю i знаёміцца не хачу».

«Ты наша сумленне, Наташа!» Якое ты мае сумленне? Мае сумленне ў мяне, я нікому не аддам яго… І больш піць не буду! Больш мяне не падманіце! Не! Вось i ўсё!»

Магчыма, суцешыўшы сябе гэтым, Лемяшэвіч нарэшце заснуў i сніў розныя непрыемнасці. Прачнуўся — на дварэ цёмна. Балела галава, i страшэнна хацелася піць, язык у роце — што бервягю, нельга павярнуць. Але ў яго халасцяцкай кватэры не знайшлося i кроплі вады, дарэмна ён шукаў яе. Не ўключаючы святла, ён выйшаў на двор. Ноч ядраная i ціхая. З аднаго боку, ад Снегірыхі, даляталі не надта меладычныя гукі піяніна, a ў другім канцы вуліцы два хлапецкія галасы «гарланілі» не зуеім цэнзурныя прыпеўкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win