Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Сапраўды, такі нечаканы паварот проста ашаламіў Лемяшэвіча, ён асекся на паўслове i разгублена змоўк, моргаючы вачамі.

Яна ўзнялася i наблізілася да яго. Ен баязліва адступіў за стол. Яна гучна i весела зарагатала.

— Колькі вам год, Лемяшэвіч? Вы, мабыць, гадоў дзесяць сабе прыпісалі? — І, не чакаючы, пакуль ён загаворыць зноў, сур'ёзна дадала: — А да размовы пра кватэру i пра мае адносіны з Арцёмам Захаравічам раю вам больш не вяртацца! Для вашай жа карысці… Будзьце здаровы, — i выйшла, горда падняўшы прыгожую галаву.

Лемяшэвіч хвіліну стаяў нерухома — слухаў яе крокі ў калідоры. Потым пагразіў на дзверы кулаком.

— Не! Я яшчэ вярнуся да гэтай размовы! Не на такога н атрапілі!

11

У райкоме толькі што скончылася кароткая парада ўпаўнаважаных. Бародка не любіў доўгіх пасяджэнняў.

Ён пачынаў ix заклікам: «Давайце, таварышы, параімся». Але гаварыў увесь час сам i канчаў катэгарычным загадам:

— Праз гадзіну каб ніводнага чалавека не бачыў у райцэнтры. Убачу — няхай наракае на сябе.

I ўсе ведалі, што гэта не проста словы, што крый Божа трапіць Арцёму Захаравічу цяпер на вочы: літасці не будзе нікому, нават другому i трэцяму сакратарам, нават Валатовічу, не кажучы ўжо аб загадчыках аддзелаў, інструктарах, інспектарах i іншых «малых сошках».

У кабінеце акрамя Бародкі засталіся Валатовіч i рэдактар газеты Піліп Жданко, малады хударлявы чалавек у акулярах з пазалочанай аправай.

Валатовіч перасеў з канапы каля акна за стол для членаў бюро, у кут паміж доўгім сталом i пісьмовым стадом сакратара, якія ўтваралі літару «Т». Узяў адну з шматлікіх дырэктыў, што ляжалі на стале, — цэлы стос — пошта з цэнтра. Бародка ўзяў паперу з другога стоса — дырэктывы райкома ўніз, у калгасы, — i пачаў падпісваць. Рэдактару, які сядзеў з краю стала каля самых дзвярэй i то зашпільваў, то расшпільваў сваю скураную папку, кінуў афіцыйна, даючы зразумець, што размова павінна быць кароткая:

— Слухаю вас, таварыш Жданко.

Той скінуў акуляры, пакруціў ix за дужку.

— Я прасіў вас, Арцём Захаравіч, не пасылаць мяне на раён, у мяне адказны нумар.

— Даручыце сакратару. Хлопец спрактыкаваны, два месяцы замяшчаў рэдактара.

— Але якая газета была!.. Сорамна чытаць…

— Я не бачу, каб яна палепшылася пасля вашага прыезду, — жорстка адказаў Бародка.

— Магчыма, — спакойна згадзіўся Жданко. — Але згадзіцеся, што пры такім стане, калі рэдактар ператвараецца ў штатнага ўпаўнаважанага, палепшыць яе…

— Таварыш Жданко, — перапыніў яго Бародка, — у нас зараз гарачы час: уборка, хлебапастаўкі i сяўба азімых. І па ўсіх кампаніях гэтых раён не на першым месцы. І ніякі самы звышвыдатны нумар газеты не паможа нам выйсці ў перадавыя.

— Вось як. — Рэдактар надзеў акуляры i пільна паглядзеў на сакратара. — A ўпаўнаважаныя памогуць?

— Мы павінны выкарыстаць усе сродкі, арганізацыйныя i прапагандысцкія, — хітра паправіў сваю памылку Бародка i, глянуўшы на ручны гадзіннік, зноў пачаў хутка падпісваць.

Жданко памаўчаў, потым узняўся i рашуча сказаў:

— Добра, я паеду. Але заяўляю вам: вы памыляецеся… І наогул… Не падабаецца мне стыль… нашай работы.

Безумоўна, ён хацеў сказаць «вашай», але не хапіла рашучасці i смеласці, i ён сказаў «нашай». Ён пачакаў, што адкажа Бародка, але той нават i не глянуў.

Гэтая абыякавасць, няўвага сакратара абразілі маладога рэдактара. І невядома, ці здолеў бы ён сябе стрымаць, каб не Валатовіч, які зірнуў на яго з ласкавай усмешкай старэйшага.

— Не шанцуе нам на рэдактараў. Інтэлігенцік! — сказаў Бародка, калі Жданко выйшаў.

Валатовіч зняў акуляры, палажыў ix на стол.

— А ведаеш, ён праўду кажа. Не падабаецца i мне стыль нашай работы… правільней кажучы, тваёй…

Бародка імкліва ўзняў галаву, бліснуў здзіўленым позіркам.

— Ты што?

— Бачыш, як цябе закранула, што я, старшыня райвыканкама, член бюро, раптам адважыўся сказаць табе пра гэта.

— Ды не, нічога… Крытыкуй, калі ласка… калi ў цябе з'явілася такое жаданне. — І Бародка зноў узяўся за пaперы.

Валатовіч хвіліну моўчкі разглядаў яго.

— Гняцеш ты, Арцём, сваім аўтарытэтам людзей, глушыш ix ініцыятыву.

Бародка энергічным рухам адсунуў паперы i адкінуўся на спінку крэсла, твар яго стаў суровы i непрыгожы: ад куткоў рота ляглі цяжкія складкі, i ад гэтага здавалася, што шчокі асунуліся ўніз.

— Так… так, стары, давай…

— На словах ты — за крытыку. Але па сутнасці ў раёне права на крытыку маеш адзін ты, ты захапіў манаполію на яе…

— Гм… Цікава…

— Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважваецца крытыкаваць цябе…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win