Шрифт:
Цяпер ён усё ўбачыў сам. Стала страшна. Ён папраеіў Бародку падтрымаць яго заяву аб вызваленні.
— Зусім здаю, Арцём Захаравіч. Штоноч сардэчныя прыступы. Пара на больш спакойную пасаду.
Заяву ён нікому не падаваў, але пагутарыў на ўсякі выпад ак.
— Што ж, падумаем, — спакойна згадзіўся сакратар. — Думаю, знойдзем, кім замяніць. І табе работа знойдзецца.
Гэта пакрыўдзіла i яшчэ больш спалохала Рашчэню: «Значыцца, сапраўды канец. У лепшым выпадку — загадчык якой-небудзь райбазы».
Камб(айны канчаткова выбілі яго з каляіны. Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер ён нічога не мог прыдумаць, не высунуў у дакладзе ніводнай канкрэтнай прапановы, нагаварыў агульных с. лоў. Ён гэта разумеў, адчуваў i сядзеў моўчкі, толькі зрэдку ўздыхаў i цвёрда (так здавалася яму) вырашыў: прасіцца, каб вызвалілі. Хіба можна яму, хвораму чалавеку, працаваць у такіх умовах? Людзі, кадры! Л дзе ix узяць, гэтыя кадры? І тыя, што былі падрыхтаваны, патроху разбягаюцца — хто куды: каго ў армію ўзялі, хто — на вучобу, а хто i ў калгас вярнуўся i спакойна жыве, не трэба хвалявацца з-за прастояў, з-за рамонту, запасных частак.
— Трэба гарантаваць людзям, што калгасы з першага ж абмалочанага хлеба цалкам разлічадца за мінулы год, i папрасіць вярнуцца ў МТС Аніскаўда i Плюшчая. Хоць часова, на перыяд уборкі,— гаварыла галоўны аграном, маладая энергічная жанчына. — Адкінуць усялякі гонар. Каб паехала начальства i папрасіла… Людзі зразумеюць.
— Вы, як заўсёды, ідэалістка, Вера Піліпаўна, — запярзчыў галоўбух Іван Берасцень. — Папрасіць можна. Але хто гарантыю дасць, што Махнач ці Грабаў разлічацца?
— Ды ёсць жа, нарэшце, закон. Могуць, нарэшце ж, прымусіць гэтага Махнача… Хіба ж можна па году не плаціць людзям за ix працу?
— Выходзіць, можна, — хмура адгукнуўся брыгадзір Мацвей Салодкі, які дагэтуль, як i заўсёды, не прамовіў ні слова.
«Трэба, мабыць, сапраўды аб'ехаць усіх, хто кінуў работу, зняць шапку i пакланіцца… Але ж абавязкова расхвалюешся», — уздыхаў Рашчэня.
Вось тады, на гэтым сходзе, Сяргей Касцянок сказаў, што ён падрыхтуе аднаго камбайнера — свайго брата Аляксея.
— Правільна! — узрадавана падтрымалі ўсе, хто ведаў Аляксея. — Алёша, лічы, гатовы механік, не горш за Сяргея Сцяпанавіча. Любы матор разбірае i збірае.
— Вадзіў камбайн?
— Я вучыў яго, калі яшчэ брыгадзірам быў.
— Нічога, павядзе.
Толькі галоўны механік Баранаў, чалавек нерашучы i баязлівы, спытаў:
— A калі «запора» машыну, хто будзе адказваць?
— Я буду адказваць! — узлаваўся заўсёды ціхі i спакойны Касцянок. — Заўсёды мы баімся: каб чаго не выйшла! Чалавек дзевяць класаў скончыў!
І Алёша Касцянок стаў працаваць на новым самаходным камбайне. Гэта была яго мара — самастойна вадзіць такую машыну. Недарма паэтыназываюць камбайн караблём. Алёша таксама лічыў, што больш паэтычнай, больш радаснай i ўдзячнай працы, як праца камбайнера, на свеце няма. Ён не стамляўся сядзець за штурвалам з раніцы да вечара, ад расы да расы, гадзін па пятнаццаць — шаснаццаць; камбайнераў не хапала, i памочніка ў яго не было. На капніцелі працаваў вучань ix класа Пятро Хмыз, хлопец маўклівы i старанны, i гэткая ж маўклівая, сарамлівая дзяўчына-калгасніца. A вучаніца ix класа Каця Гаманок адвозіла збожжа на ток.
Па некалькі разоў на дзень наведваўся Сяргей: аглядаў i рэгуляваў машыну. І камбайн працаваў добра. Алёшу проста хацелася спяваць, працуючы на ім. З вышыні мастка ён глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы i адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару. Прыемна назіраць, як кланяецца камбайну збажына, як планкі матавіла хапаюць сцябліны i яны, падрэзаныя, валяцца на транспарцёр. Далейшага працэсу не відаць, але Алёша надта добра яго ўяўляе: ён адчувае ўсёй істотай сваей работу кожнай часткі складанай i разумнай машыны. Не зусім рытмічна — у залежнасці ад порцыі збажыны — шархацяць шнэкі i транспарцёры. То звініць, то глуха грукоча барабан, гудзіць вентылятар, стукае саламатрзс. Няспынна сыплецца ў бункер збожжа — Алёша бачыць гэта цераз акенца i беепамылкова вызначае, дзе збажына менш, а дзе больш умалотная. Прыемна глянуць i назад: там рассцілаецца ржышча, ляжаць роўнымі радамі копы саломы. Асабліва прыемна акінуць позіркам зжатую плошчу ў канцы дня, вызначыць на вока — колькі гектараў? — i задаволена сказаць сябру: «Ну, брат, папрацавалі мы з табой сёння на славу. Маем права i адпачыць».
— Ого! Дзіва што маем! — заўсёды адно i тое ж адказвае Пятро.
Але ўсё-такі найвялікшую радасць i задавальнеине прыносіць сама праца. Калі камбайн узбіраецца на ўзгоркі, далека відаць наваколле: вёскі, луг ca стагамі сена, шлях, па якім адна за адной ідуць машыны з новым хлебам. Цёплы ветрык ласкава цалуе твар. Паліць сонца. Але ад сонца Алёшу засланяе вялікі белы парасон, i ён працуе без шапкі, у безрукаўцы, твар яго белы, a рукі чорныя ад загару.
Пад'язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн i любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы i вясёлы струмень збожжа. Каця кожны раз радасна вітае яго.
Прывет капітану! — крычыць яна i кідае яблык. — Алёшанька, лаві! За добрую праду!
А пасля сама ўзбіраецца на масток, ахае ад захаплення i ласкава просіць:
— Алёшанька, дай правяду. Пяць метраў!
— Ну, што ты! Бачыш, няроўна. Сапсуеш яшчэ.
— Заганарыўся ты, Алёша.
Ён больш за ўсё баяўся, каб не падумалі, што ён сапраўды заганарыўся. Таму даваў i Пятру i Каці правесці камбайн на роўным месцы, але сам ніколі не сходзіў з пляцоўкі i вачэй не адводзіў ад педаляў, якія націскалі няўмелыя ногі сяброў. Што ж, некалі i ён вось гэтак жа пачынаў пад кіраўніцтвам брата!