Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Урэшце аднойчы, калі было ўжо цёпла i хадзілі без паліто, Лемяшэвіч выйшаў разам з інстытута i жартаўліва папрасіў дазволу правесці яе.

— Калі ласка, Міхась… — яна забылася яго імя па бацьку i збянтэжылася: — Прабачце…

Першыя хвіліны яна была залішне сур'ёзнай i афіцыйнай — як i належыць студэнтцы ў размове з выкладчыкам пры выпадковай сустрэчы. І гэтая яе афіцыйнасць скоўвала Міхася Кірылавіча, ён ніколі не вызначаўся красамоўнасцю ў прысутнасці незнаемых ці малазнаёмых людзей, тым больш — жанчын, i зараз гаварыў пустыя i шаблонныя словы, разумеў, што выглядае недарэчна, i губляўся яшчэ больш. Дар'я Сцяпанаўна, відаць, адчула гэта i неяк умела i хітра перавяла размову да простых жартаў, якія не патрабуюць асаблівай дасціпнасці.

— Не ўздумайце толькі закахацца ў мяне, — сказала яна, калі Лемяшэвіч трохі асвоіўся i таксама пачаў жартаваць. — Расчаруецеся.

— Чаму?

— Старая я. Кажуць, самая старая студэнтка ў рэспубліцы.

— Вы набіваецеся на кампліменты.

— А старым прыемна слухаць кампліменты.

Яны падышлі да вялікага новага дома на праепекце, i гэта чамусьці канчаткова пераканала Лемяшэвіча, што Дар'я Сцяпанаўна — жанчына замужняя. Ён пажартаваў:

— Скажыце, дзе вы жывеце, i я скажу, хто вы, так, здаецца?

— Устарэла.

— Не, не зусім… Як вядома, у такіх дамах жыве начальства. A калі вы жывеце на другім ці трэцім паверсе — то i размовы не можа быць: муж ваш не ніжэй намесніка міністра… Дзе ваша акно?

— Паміж другім i шостым, — таксама жартам адказала жанчына.

— Скажыце сур'ёзна: вы працуеце? — спытаў Лемяшэвіч.

— Працую.

— У школе? — Яму захацелася раптам, каб яна ripaцавала настаўніцай i жыла адна.

— Не, дома.

— Дома?!

— Хіба мала ў жанчыны, асабліва маці, спраў дома?

— Хто ваш муж?

Дар'я Сцяпанаўна засмяялася па-дзявочаму весела i задорна.

— Не адчуваеце, рыцар, што гэта падобна на допыт? — І яна такім жа, як ён, тонам спытала: — Хто ваша жонка? Колькі ў вас дзяцей? Колькі вам год? Вось гэта, я разумею, практычнае знаёмства!

Больш Лемяшэвіч не спрабаваў дапытвацца пра яе сямейнае становішча, нават высакародна адмовіўся ад думкі даведацца пра гэта іншым шляхам — у студэнтак яе курса ці ў дэкана. Якое гэта мае значэнне — яе становішча, сямейнае i ўсялякае іншае? Дар'я Сцяпанаўна ўсё больш надабалася яму як чалавек, з якім можна было цікава пагутарыць. Праўда, сустрэчы ix былі кароткія — паўгадзіны хады ад інстытута да яе дома.

На трэці ці чацвёрты дзень ён расказаў ёй пра свае сумненні наконт дысертацыі i свайго навуковага прызвання. Яна выслухала яго сур'ёзна, уважліва i пасля сказала:

— Я разумею вас. Відаць, i сама я на вашым месцы адчувала б нешта падобнае. Але параіць вам… Што я магу параіць? Я дрэнна разбіраюся ў гэтых справах… Для мяне, напрыклад, гэтая ж педагогіка — цёмны лес, хоць я i здаю на «пяць». Мабыць, без практыкі сапраўды ўсе гэтыя разважанні мёртвыя. Але вам не трэба спяшацца з вывадам i рашэннем. Трэба параіцца з людзьмі вопытнымі… Хочаце, я вас пазнаёмлю з адным чалавекам? Ён таксама кандыдат…

Праз дзён колькі ў халодны i дажджлівы вечар, калі яны дайшлі да дома, Дар'я Сцяпанаўна нечакана запрасіла:

— Хадзем да нас. Я вас чаем з малінавым варэннем напаю, а то вы кашляеце.

Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем: моцна білася сэрца i гарэлі вушы.

На пляцоўцы трэцяга паверха Дар'я Сцяпанаўна пазваніла — два кароткія званкі. І адразу за дзвярамі пачуліся радасныя дзіцячыя галасы:

— Ма-ма!

— Ма-ма прыйшла!

Дзверы адчыніліся — i дзяўчынка год шасці павісла на шыі ў маці, а хлопчык год чатырох, убачыўшы чужога дзядзьку, адступіў i нездаволена нахмурыўся.

Лемяшэвіч, адчуўшы раптам, што ад яго хвалявання не засталося i следу, весела засмяяўся. Гаспадыня, мабыць, зразумела прычыну яго смеху i таксама засмяялася.

— Вось вам… Маці вывучае педагогіку, a дзеці да адзінаццаці гадзін не спяць. Раман! — крыкнула яна ў пакой, Зноў ты ix не паклаў спаць.

— Паспрабуй ix укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. — З пакоя выглянуў высокі поўны мужчына ў піжаме i жартаўліва крыкнуў на дзяцей: — Гэць, шпачаняты, спаць!

— Знаёмся, Раман, гэта — Лемяшэвіч, — сказала Дар'я Сцяпанаўна, распранаючыся.

— А-а, твой верны рыцар. — Ён моцна паціснуў руку, каротка i выразна сказаў сваё прозвішча: — Жураўскі.

Распранайцеся — будзеце госцем. Мая жонка расказвала пра вас.

Дар'я Сцяпанаўна занялася дзецьмі:

— Чаму ж вы не спіцё, начнікі вы гэтакія?

— А мы цябе чакалі, мамачка. Чаго ты так доўга была?

— Елі?

— Я, мама, усё з'еў: i яешню, i малако, i кашу… A Ніна яешню не ела.

— Хлусіць, мамачка, ён сам кашу не еў, яго тата з лыжкі карміў.

— А ты кубачак разбіла, ara! — пераможна абвясціў хлопчык.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win