Юстыцыя
вернуться

Дюрренматт Фридрих

Шрифт:
Рыхтуйся, браце ва Хрысце, настане Страшны Суд, і хто жыць будзе у брыдзе, той страшны душаблуд.

Начальнік трохі сумеўся. Ён збянтэжана пакасіўся на мой пісьмовы стол, завалены спісанымі аркушамі.

— Вы, мабыць, пісьменнікам намыслілі зрабіцца, — буркнуў ён.

— А чаму б і не, гер начальнік. Калі чалавеку ёсць што расказаць, — адказаў я.

— Падобна на пагрозу.

— Разумейце, як хочаце.

Заціснуўшы падпахай бутэльку, ён агледзеўся па баках. На жаль, на кушэтцы ў мяне ляжала дзяўчына, якое я зусім не ведаў, яна проста ўвязалася за мною, магчыма, гэта быў дарунак ад Луцкі, яна яўна ўжо раздзелася і легла, натхнёная фальшывым уяўленнем пра свае службовыя абавязкі. (Сумленныя адносіны да працы адчуваюцца ў нас абсалютна ва ўсім. Але што мне было да яе, я працаваў, я разбіраў свае запісы.)

— Апранайся, — загадаў начальнік, — а то прастудзішся. А мне трэба пагутарыць з адвакатам.

Ён паставіў бутэльку на стол.

— Каньяк, — сказаў ён, — «Адэ», рэдкая марка. Ад сябра з заходняй Швейцарыі. Давайце пасмакуем. А вы, Шпэт, прынясіце дзве чаркі. Яна сёння больш піць не будзе.

— Слухаюся, гер начальнік, — адказала дзяўчына.

— Ты пойдзеш дахаты. На сёння годзе.

— Слухаюся, гер начальнік.

Яна амаль паспела апрануцца за гэты час.

— Дабранач.

— Дабранач, гер начальнік.

І пайшла. Мы чулі, як яна збегла ўніз па лесвіцы.

— Вы яе ведаеце? — спытаўся я.

— Я яе ведаю, — адказаў начальнік.

Паверхам ніжэй сектанты ўсё яшчэ гарлалі свой харал.

І знікне сонца, і зямля, сваю забудзе цвердзь. Калі ж душа з табой твая, ты пераможаш смерць.

Начальнік наліў каньяк у чаркі

— Ваша здароўе.

— Ваша.

— У вас ёсць рэвальвер? — спытаў ён.

Аднеквацца не мела сэнсу. Я дастаў рэвальвер з пісьмовага стала. Ён уважліва агледзеў яго, пасля аддаў мне.

— Вы ўсё яшчэ лічыце, што вінаваты Колер?

— А вы хіба не?

— Магчыма, — адказаў ён і перасеў на канапу.

— Тады чаму ж вы не выходзіце з гульні? — спытаў я.

Ён глянуў на мяне.

— А вы ўсё яшчэ разлічваеце на выйгрыш?

— На свой лад.

Ён паглядзеў на рэвальвер. Я паставіў яго на засцерагальнік.

— Воля ваша, — сказаў ён і зноў наліў каньяку. — Як вам мой «Адэ»?

— Выдатны.

— Я пакіну вам бутэльку.

— Вельмі міла.

Знізу чулася ці тое казань, ці тое малітва.

— Бачыце, Шпэт, — загаварыў начальнік, — вы ўляпаліся ў кепскую гісторыю. Не хачу сказаць нічога благога пра шаноўнага гера Луцкі і тым больш пра гаротнае стварэнне, якое я ў вас застаў. У тым, што такія тыпы ёсць, іх віны ўвогуле няма, але вось чаго дасягняце вы як праваабаронца шлюх, — гэта ўжо іншае пытанне, пра тое, што калегія адвакатаў самым бліжэйшым часам павінна будзе прыняць меры, вы, як я мяркую, здагадваецеся. Калегія зусім не супраць хадайніка па справах шлюх, калі ён добра зарабляе, але рашуча супраць, калі той нічога не зарабляе. Тут ужо закрануты яе саслоўны гонар.

— Ну і што?

— Паслухайце, Шпэт, вось вы папыталіся ў мяне, чаму я не выйшаў з гульні, - сказаў начальнік, раскурваючы сваю тоўстую «Баянас», прычым рукі ў яго зусім не дрыжалі. — Вам я шчыра скажу, што таксама лічу старога Колера вінаватым, а ўсё, што здарылася, — фарсам, які я ахвотна прадухіліў бы. Але ў мяне няма доказаў. А вы пасунуліся наперад у сваім расследаванні?

— Не, — сказаў я.

— Што, сапраўды не? — перапытаў ён.

І я другі раз адказаў адмоўна.

— Вы не давяраеце мне? — спытаў ён.

— Я нікому не давяраю.

— Добра, — сказаў ён, — будзь яно па-вашаму. Для мяне гісторыя з Колерам закончана, і закончылася яна маёй паразай. Гэта ўжо не першы раз, калі я прайграю. Вельмі прыкра, але чалавеку маёй прафесіі даводзіцца перажываць і такое. Яно і ў вашай прафесіі, думаю, таксама. Вам трэба ўзяць сябе ў рукі, Шпэт. І пачаць усё нанава.

Калі ж бо пекла зноў самкне ў смуродзе, ў дыме пашчу, тады з грахамі сатане здасі сябе, прапашчы.

У мяне раптам узнікла падазрэнне.

— Вы нешта не дагаворваеце.

Ён зацягнуўся, глянуў на мяне, яшчэ раз зацягнуўся, устаў.

— Шкада, — сказаў, падаючы мне руку, — усяго вам добрага. Мне, магчыма, давядзецца выклікаць вас.

– І вам усяго добрага, гер начальнік, — адказаў я.

Пачатак кахання. Тут я зноў пачынаю спатыкацца. Я ведаю, што выкручвацца больш няма чаго. Я павінен нарэшце расказаць пра сваю першую сустрэчу з Элен. Я павінен прызнацца, што кахаў яе. І павінен дадаць таксама — з самага пачатку. Інакш кажучы: з нашай першай сустрэчы. Прызнанне — увогуле штука няпростая, я толькі цяпер на яго здольны. Але тое каханне не адбылося, і таму мне прыйдзецца расказваць пра каханне, якое я сам ад сябе ўтойваў у той час, калі яно яшчэ магло неяк адбыцца і якое цяпер адбыцца не можа. Задача нялёгкая. Цяпер мне, канечне, вядома, што Элен не была такая, якою мне здавалася. Толькі цяпер я бачу яе такую, якая яна ёсць. Яна саўдзельніца Колера. Увогуле, я яе разумею. Па-чалавечы можна зразумець, што яна пакрывае свайго нелюдзя-бацьку. Недарэчна патрабаваць ад яе, каб яна яго выдала. Толькі яе прызнанне магло б зваліць кантанальнага радцу. Але гэтага прызнання яна ніколі не зробіць. Я дастаткова прафесіянал, каб не патрабаваць яго ад яе. Мне выпадае ісці сваёй дарогай, а яна хай ідзе сваёй. І ўсё ж я не магу адмовіцца ад таго ўяўлення, якое аднойчы ў мяне склалася пра яе. У тым, што Элен не адпавядае майму ўяўленню і ніколі не адпавядала, яе віны няма. Я шкадую за свае грубыя словы. Я разумею, што паводзіўся, як немысель. А мае п'янкі, мае блядкі! Яна мае права быць такою, якая яна ёсць, а я прысвоіў сабе права рана ці позна забіць яе бацьку.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win