1. каталог Private-Bookers
  2. Фантастика
  3. Книга "Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)"
Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)
Читать

Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)

Давидович Сергей

Фантастика

:

научная фантастика

.

Сяргей Давiдовiч

Несапраўдны архiрэй

Адчынiлiся дзверы, i ў хату да Дануты ўвайшла яе сяброўка Хаўрося. Прывiтаўшыся, Хаўрося запыталася:

– Ну як, да Вялiкадня рыхтуешся?

– А як жа!
– адказала Данута.
– Усё перамыла, усё паператрэсла. Нацiснула на Сцяпана, той нават печ пабялiў...

– I сапраўды, у хаце павесялела, - азiрнулася Хаўрося.

Слова за словам - i пацякла звычайная жаночая гаворка пра тое, што ўжо не раз гаворана-перагаворана. Не абмiнулi яны i гаркотную тэму пра сваiх мужыкоў, якiя колiсь так пiлi гарэлку, ажно гай шумеў.

Ляцiць, бывала, Данута да Хаўросi: забяры свайго Язэпа, ляжыць у нас пад сталом, як нежывы. Назаўтра - Хаўрося да Дануты: Сцяпан твой з нашага ганка звалiўся ў крапiву i толькi бурбалкi пускае з носа... I гэтак мiтусiлiся адна да другой штодня...

Час ляцiць хутка i непрыкметна. Гэтыя дзве сям'i пасталелi i пачалi пацiху старэць. Надзiва сваiм жонкам i ўсiм аднавяскоўцам, Сцяпан з Язэпам раптоўна i рашуча "завязалi"- кiнулi пiць. Цi здароўе iх прыцiснула, цi пад старасць за розум узялiся, а можа, i тое i другое разам. Але мала таго што адмовiлiся ад атрутнага зелля, дык яшчэ адзiн з iх, Язэп, зрабiўся набожным. Ранiцай молiцца, вечарам молiцца, у нядзелю i на святы бяжыць у царкву. У дадатак да ўсяго - адпусцiў бараду, хоць з яго iкону пiшы.

Сцяпан жартуе: "Язэп! Цi не вальтануўся ты? Пiў да адурэння, а кiнуўся ў маленне!"

Язэп спакойна адказваў: "На ўсё воля боская!.."

Наблiжаўся Вялiкдзень. Вернiкi чакалi яго з нецярпеннем i рыхтавалiся да свята. Рыхтаваўся ў царкве i святы айцец Мiкалай. Хваляваўся! На службу ў царкву манiлася прыехаць раённае начальства - цяпер гэта модна. Сёння амаль усе кiраўнiкi, хоць не вераць нi ў бога, нi ў чорта, а ў царкву сунуцца трэба ж паказаць электарату, што ў Бога ўсе роўныя: i авечкi, з якiх садралi сем шкураў, i ваўкi-шкуралупы ў авечых шкурах.

Вось i мiтусiцца айцец Мiкалай, i прадумвае ўсё да драбнiц.

Рыхтаваўся да свята i Язэп. Пасцiўся, паўтараў пацеры ды бараду пачэсваў.

Сцяпан пры сустрэчы не злазiў са свайго конiка: "Лепей бы ты, Язэп, пiў у меру, чым з барадой улез у веру!"

Язэп цiхмяна адказваў: "На ўсё воля боская!"

I вось свята падышло, як кажуць, пад самыя вокны. Заўтра Вялiкдзень! Язэп збiраўся на ўсяночную, але, адчуўшы ламату ў нагах, перахрысцiўся i лёг раней спаць, каб ранiцай устаць бадзёрым i днём насалодзiць душу богаслужэннем.

Зранку, яшчэ было прыцемна, нехта настойлiва загрукацеў у акно. Язэп устаў, падцягнуў кальсоны i адчынiў дзверы. На ганку стаяў Васiль Шэршань з суседняй вёскi, у якой знаходзiлася царква.

"Хрыстос уваскрос, Язэпка, браток!
– неяк спуджана крыкнуў Шэршань.
– Айца Мiкалая скруцiла пасля ўсяночнай, як перавясла! Мусiць, перастаяў ноччу... Ляжыць, крануцца не можа - палена паленам..."

Язэп здзiвiўся: "А я што?.. Я пры чым тут?.. Ах, прабач, сапраўды ўваскрос!"

"Браточак!
– ледзь не плача Шэршань.
– Айцец клiча цябе да сябе! Хутчэй!"

Язэп яшчэ больш здзiвiўся: "Дык я ж не доктар! У самiх карова жвачку перастала жваць, а тут святы чалавек... Гэта мудрэй каровы!"

Шэршань тлумачыць: "Я так зразумеў, што айцец хоча, каб ты яго сёння падмянiў. Ты ж у нас самы набожны!"

Язэп зрабiў крок назад: "Я!.. Ды ў айца Мiкалая, пэўна, гарачка! Я ж нi бэ нi мэ..."

"Ты нi бэ нi мэ?!
– строга спыталася Хаўрося, якая стаяла за спiнай мужа i ўсё чула.
– Ты ж мне ўсе вушы прадзёўб сваiмi малiтвамi! Табе што, цяжка ў царкве перад людзьмi пачытаць iх?"

Язэп узмалiўся: "Адна справа - дома, другая - у царкве, прынародна! Я баюся! Ба-ю-ся!"

Хаўрося запэўнiла: "Калi што - я дапамагу, падкажу з натоўпу. Хутчэй апранайся i едзь да святога айца - там i вырашыце".

"Яно-то з'ездзiць можна...
– з неахвотай згадзiўся Язэп, - там заадно i на свята застануся... А калi ж я разгавеюся?!"

Хаўрося ўзарвалася: "Не нагавеўся за жыццё?! На сто чалавек хапiла б тваiх гавенняў! Едзь ды падмянi святога айца, можа, Бог i даруе твае п'яныя выкаблукi!"

Язэп у хваляваннi хуценька апрануўся, выйшаў з хаты i сеў на падводу.

"Прыпынiся вунь ля той хаты!
– папрасiў Васiля.
– Гукну Сцяпана, можа, для смеласцi паедзе са мной..."

Сцяпан ужо прачнуўся i вельмi здзiвiўся просьбе сябра.

"Язэпе! Я, каб ведаў, бараду адпусцiў бы ды пацеры вывучыў", - смяецца ён.

Язэп прапусцiў мiма вушэй сябраў жарт: "Сцяпанка! Сцёпачка! Паехалi са мною! А што, калi i на самой справе прыйдзецца падмянiць айца? З табой мне зручней! Смялей! Ты ж хоць падтрымаеш маральна".

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Без серии

Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)
Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Замалёўкi (на белорусском языке)
Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)
Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)
Планета прывiдаў (на белорусском языке)
Стрэл дуплетам (на белорусском языке)

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win