1. каталог Private-Bookers
  2. Фантастика
  3. Книга "Дзед-кiёк (на белорусском языке)"
Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Читать

Дзед-кiёк (на белорусском языке)

Давидович Сергей

Фантастика

:

научная фантастика

.

Сяргей Давiдовiч

Дзед-кiёк

– Ну што ты мне туманiш пра свой горад?! Неба не вiдаць - адны дамы. Дарогi цi... вулiцы не бачна - адны патылiцы. Паветра няма - адзiн смурод. I гэта жыццё?.. Не-е, сынок! Не, не i не!..

– Тата... як табе яшчэ тлумачыць?.. Ну, састарэў ты... Ну, адзiн застаўся... А што далей?..

– Далей?.. Далей вунь таго пагорка нiчога не бывае, - i стары паказаў кiйком у бок кудлацiнкi дрэваў, пад якiмi векавалi вясковыя могiлкi i дзе чакала яго ўжо тры гады жонка.

– Зноў ты за сваё!
– абурыўся сын.
– У мяне ты забудзеш пра... пра могiлкi i пра...

– I пра мацi, - перабiў бацька сына.
– Я i бачу, што вы бываеце там толькi раз у год - на Радаўнiцу, i то са скрыпам ды дзеля людскога вока...

– Ты не так зразумеў...

– Пачакай!
– зноў перабiў стары.
– Я правiльна зразумеў, што той, хто забываецца пра могiлкi, той перастае быць чалавекам. Бачыў, на вясковых кладах колькi магiл, на якiх расце бур'ян? А ведаеш, у каго ператварылiся тыя адцуральнiкi? Не? У злодзеяў, п'янiц, прайдзiсветаў. А той, хто не спiўся, а нажыў сеё-тое - ваўкамi глядзяць на людзей... Вось што значыць забыцца пра продкаў сваiх!..

Стары працягнуў цiха, але з болем i крыўдай:

– А што за людзi ляжаць пад тым дзiрваном! Ведаеш?.. Дабрыня! Працавiтасць! Сцiпласць!

Сын крутнуў размову ў свой бок:

– Тата! Ну што ты распалiўся? У горадзе табе будзе добра... на ўсiм гатовым...

– Не крыўдзiся, сын, за жарт! У горадзе толькi адно добра - можна "шашка" пусцiць у натоўпе i нiхто не здагадаецца, адкуль ён... А за ўсё гатовае дзякуй! Але я лепей раз на дзень з'ем свайго, чым тры разы няхай сабе i сынавага цi нявестчынага...

Стары перавёў дух i працягваў:

– А што з хатай? З будынкамi?
– спытаўся хутчэй сам у сябе.
– А сабака? Куды яго, старога i амаль сляпога? Га?..

Сын падбадзёрыўся:

– Будынкi прададзiм! Пакупнiка я ўжо напытаў. А сабаку?.. Бяда яшчэ з сабакам такая - спусцiм, няхай гойсае!

Стары цяжка выдыхнуў:

– А цi ведаеш ты, сынок, што гэты сабака пасля смерцi тваёй мацi парваў ланцуг i збег. Два днi не было дома. Калi ж я на трэцi дзень пайшоў праведаць старую, ажно аслупянеў - спачатку пачуў жаласлiвае выццё, а потым убачыў нашага сабаку, якi сядзеў ля магiлы мацi i выў. Галодны, схуднелы, а не iшоў дамоў, клiкаў сваю гаспадыню... А ты кажаш - спусцiць i выгнаць... Не!..

Горкая думка мiжволi апалiла сэрца старога чалавека: "Бог ведае, магчыма, гэты сабака больш шчыра гараваў па гаспадынi, чым яе дзецi..."

Сын ускiпеў:

– Ведаеш, тата! Мне няма часу ездзiць да цябе! Ганяю машыну, палю бензiн, нервы!.. Дык што сказаць пакупнiку дома?

Стары падумаў i выдыхнуў:

– Скажы пакупнiку, што ў дома ёсць пакуль жывы гаспадар... I яшчэ скажы, што бацькi дзецям патрэбны з кубёлкам сала або з кiшэняй грошай, а паколькi ў мяне нi таго, нi другога няма - гаспадар застаецца ў сваёй хаце... I яшчэ скажы пакупнiку...

– Хопiць!
– цяпер ужо сын абарваў бацькавы словы.
– Хопiць! Прабач, але хутка не чакай! Я па вушы ў справах. Выпадзе - прыеду!

– I за гэта дзякуй, сынок, - сказаў стары сынавай спiне, бо сын рашуча даўся з хаты.
– Паробiш свае справы, прывязi ўнукаў, даўно не бачыў iх... дарослыя ўжо...

Але спiна сына хавалася ўжо ў машыну, i стары не зразумеў, пачула яна яго просьбу цi не...

Застаўшыся адзiн, стары доўга стаяў ля схiленага плота, абапёршыся на кiёк. Ён i сам нагадваў гэты сукаваты, скручаны кiй, быў высахлы, згорблены, зжаўцелы. Але i ў старога чалавека душа застаецца жывой, чулай, аголенай. Можа, нават болей аголенай, чым у маладых. Вось i гэты згасаючы дзед-кiёк насiў у сабе зраненую за доўгае жыццё, змучаную i здратаваную пакутамi i падзеямi, збалелую душу. Цяжар шчымлiвых успамiнаў i перажытага фiзiчнага болю робiцца ў старасцi нясцерпным, прымушае згорбiцца плечы, прыцiскае цела да зямлi, ад чаго старыя людзi ледзь перасоўваюць ногi...

Магчыма, стаяў бы дзед яшчэ доўга, але адчуў на сабе нечы погляд. Павярнуў галаву i сустрэў спачувальны позiрк змутнелых ад старасцi сабачых вачэй.

– Зараз, даражэнькi... Зараз...
– i пацiху паклыпаў у хату. Думка не пакiдала старога, непакоiла яго: трэба спусцiць сабаку... Трэба... Нельга iсцi супраць прыроды... Нельга...

Расцiснуўшы ў далонях некалькi вараных бульбiн, стары залiў iх у мiсцы вадой i панёс гэта да сабачай будкi. Крэкчучы i хукаючы, паставiў перад сабакам яго яду.

– Еш... Еш i прабач, што дужа пасцiмся...

Сабака ледзь крануў аблезлым хвастом, з разуменнем зiрнуў дзеду ў вочы i некалькi разоў языком сербануў ваду. Бульбу не зачапiў.

– Гэта ж трэба!
– скардзiцца дзед сабаку.
– Прыехаў i нават хлеба не прывёз. Кажа, забыўся. Не, не забыўся! Голадам хоча прымусiць мяне з'ехаць адсюль... А мы i без хлеба... мы i на бульбачцы пераседзiм... Колькi тут засталося... Паспее прадаць хату i пусцiць грошы на вецер...

Сабака, здавалася, каб падтрымаць старога, вылавiў кавалачак бульбiны i праглынуў яго...

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3

Без серии

Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)
Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Замалёўкi (на белорусском языке)
Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)
Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)
Планета прывiдаў (на белорусском языке)
Стрэл дуплетам (на белорусском языке)

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win