1. каталог Private-Bookers
  2. Фантастика
  3. Книга "Мядовае знаёмства (на белорусском языке)"
Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Читать

Мядовае знаёмства (на белорусском языке)

Давидович Сергей

Фантастика

:

научная фантастика

.

Сяргей Давiдовiч

Мядовае знаёмства

Антось служыў у войску апошнi год. Нават не служыў - даслужваў, бо заставалiся лiчаныя днi. Што i казаць: дэмбель - на носе, салдат - на чамадане. Той, хто служыў, - ведае, што гэта за апошнiя днi i ночы. Здаецца, што час спынiўся i стаiць як укопаны. Душа - ужо дома, i толькi цела працягвае насiць салдацкую форму - даслужвае.

Калi сказаць, што Антося чакала дома штосьцi незвычайнае, - дык не! Бацькi, канешне, справа святая, але да бацькоў паспеецца - не маленькi, дзякуй Богу. Дзяўчыны, якая б сохла па iм, - да войска не займеў. Але сядзела ў салдацкай душы стрэмка, якая парола i калола i не давала яму спакою. Гэта стрэмка - незнаёмая дзяўчына, сястра яго аднапалчанiна Мiхася, якi i звёў праз пошту Антося з Алесяй. Антось паслаў ёй сваю фотакартку, яна яму - сваю, вось i ўся немудрагелiстая камбiнацыя. Але з такой немудрагелiстасцi часцяком вырастае такая закавыка, што i не прыснiш часам.

Мястэчка, дзе жыла тая знаёмая-незнаёмая Алеся, знаходзiлася ад Антосевай вёскi не дужа далёка - вёрстаў з дзесяць, таму Антось, нарэшце вярнуўшыся дамоў, прагнуў хутчэй дапяць туды i асабiста пазнаёмiцца. Адна справа фотакартка, на якой толькi галава вiдаць, другая - жывы чалавек. Можа, у яе, не дай Бог, ногi крывыя або зусiм толькi адна нага. Не-е! Трэба праверыць! Твар-то ў яе вельмi прыгожы, прыемны, а вось што там нiжэй?..

Антось не вытрымаў i расказаў мацi, што заўтра хоча махнуць на аўтобусе да той загадкавай Алесi. Мацi захвалявалася, замiтусiлася i "прышпiлiла" да гэтай хвалюючай весткi бацьку.

Бацька па-мужчынску ўзважыў сiтуацыю i кажа:

– Нягодна, сынок, першы раз ехаць да чужых людзей з пустымi рукамi. Вазьмi хоць нашага мёду, няхай ведаюць, што мы не гультаi - пчол маем!

Антось пачаў аднеквацца:

– Я ж не ў сваты еду! Толькi гляну на яе, пагутару крыху i - дамоў... Падумаюць яшчэ, што падкупляю...

Мацi заступiлася за бацьку:

– Вазьмi, сынок, мёд! Добрая гэта прыкмета - знаёмства пры мёдзе! Дасць Бог - жыццё будзе салодкiм!..

Антось не ўстаяў перад нацiскам бацькоў i згадзiўся:

– Добра! Рыхтуйце на ранiцу мёд!

Ноч прайшла марудна - не спалася хлопцу. Стрэмка ў душы напамiнала пра сябе.

"Няўжо я завочна закахаўся?!" - думаў Антось.

Пад ранiцу ўдалося прыдрамнуць, але з першымi сонечнымi промнямi Антось быў на нагах, як штык. Бацькi ўжо не спалi.

Хуценька паснедаўшы, Антось падняўся з-за стала:

– Давайце ваш мёд - пакачу да сваiх прыгод!

– Кацi! Кацi!
– у адзiн голас сказалi бацькi.

– А вось i мядок!
– i бацька паказаў на лаву, дзе стаяла эмалiраванае вядро, акуратна абвязанае прыгожым ручнiком.

– Вядро-о?
– не ўтрымаўся Антось.
– Цэлае вядро?.. Вы што?!.

– Нiчога! Нiчога!
– спакойна сказала мацi.
– Няхай не думаюць, што мы скнары!

Бацька дадаў:

– Не везцi ж табе паўлiтровы слоiк...

Антось падняў вядро:

– Ого! Яно ж мне рукi адарве!..

– Нiчога! Нiчога!
– у той жа танальнасцi працягвала мацi.
– Малады! Дужы! Аўтобус давязе да мястэчка, а там - з рукi ў руку - i данясеш.

Антось уздыхнуў, узяў вядро i пакрочыў да аўтобуса...

Быў цудоўны восеньскi дзень. Сонца прыгравала па-летняму. Настрой у Антося быў вясновы.

Аўтобус прабег дзесяць кiламетраў хутка, i Антось апынуўся на аўтавакзале, дзе сэрца яго затахкала мацней i часцей.

Спытаўшыся ў нейкага мужчыны, дзе патрэбная яму вулiца, Антось паджгаў у той бок, перакiдваючы з рукi ў руку цяжкое вядро.

Раптам праз вулiцу нехта крыкнуў:

– Антось? Ты?!

Антось зiрнуў у той бок. Да яго радасна бег Толiк, з якiм разам служылi ў адной роце.

– Толiк! Вось дык радасць!
– усклiкнуў Антось.

Салдацкае сяброўства i братэрства яшчэ моцна жыло ў душы нядаўнiх аднапалчан.

– Ты адкуль?!.

– А ты як?!.

– А я тут жыву!
– адказаў Толiк.
– Пакуль нiдзе не працую, балдзею пасля дэмбелю!

– I я балдзею!
– выпалiў Антось.

– А што ты з вядром?
– запытаўся ў Антося сябар.

Антось збянтэжыўся, шукаў, што адказаць...

– Ды што мы пра пустое?! Гэта ж трэба адзначыць! Дэмбель! Свабода!
– не ўнiмаўся Толiк.

Антось яшчэ больш збянтэжыўся: як бы адкруцiцца? Ён жа едзе да дзяўчыны... А з другога боку - такая сустрэча! Дэмбель! Свабода!

Антось адкiнуў сумненнi, запалiўся ўвесь:

– Давай! Грэх не адзначыць! Толькi дзе возьмем "палiва"?

– Ты што!
– усклiкнуў Толiк.
– Сёння гэта прадаецца на кожным вуглу! Вунь i крама!

Сябры зайшлi ў краму. Там, акрамя спiртнога, нiчога не было. Узяўшы кожны па бутэльцы гарэлкi, хлопцы выйшлi на вулiцу.

– А чым загрызём?
– спытаўся Антось.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3

Без серии

Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)
Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Замалёўкi (на белорусском языке)
Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)
Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)
Планета прывiдаў (на белорусском языке)
Стрэл дуплетам (на белорусском языке)

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win