Шляхам жыцьця
вернуться

Купала Янка

Шрифт:

Мая доля

Што дасі заўтра, доля зьмянлівая, Спадзяюся пацехі я мала; Адно знаю, што ўсё нешчасьлівае Ты мне толькі дагэтуль давала. Сіратой па чужых кутах кідала І нудою мне грудзі сушыла; Ня раз так мне была ты абрыдала, Што ўсьміхалася шчасьцем магіла. Ты калі мне ў вачох разьясьнялася, Сэрца білася верай, надзеяй, Хоць нязванаю зьнекуль зьяўлялася, І тады адны сьлёзы я сеяў. Ты шумела мне песьні магільныя, Як мяцеліца дзікая ў полі; Ты нясла мне усё непрыхільнае… Эх, ня знаць бы цябе мне ніколі! Мусіць, доля, ты ў цернях радзілася, А зіма і слата гадавалі, Ад няволі ты мучыць наўчылася, А пасьля мне багі цябе далі…

Прыстаў я жыць…

Прыстаў я жыць на белым сьвеце, Хоць столькі ўвокала жыцьця; Завялі думкі на расьцьвеце, Душа жадае небыцьця. Нуда гняце з днём кожным болей, Быт спавівае чарнатой, — Як сухавей у чыстым полі Гуляе зь зернем-сіратой. Пытаньня злога не пазбыцца, Як мара бледная, стаіць: Куды ісьці? за што ўчапіцца? Якім багам паклоны біць? Мінуў, загінуў час вяселы, Калі зрываўся з усіх сіл Ад родных ніў, ад родных сёлаў, Ад апаганеных магіл. Туды, туды, ўсё далей, далей, Да недасягнутых вышынь, Каб, апынуўшыся ў крышталі Шчасьлівых сонечных іскрын, Самое сонца ўзяць у рукі I як з паходняй, зь ім ісьці, Сьвятлом ніштожыць нашы мукі, Увесь плач роднае зямлі. Ўзьнімаць патоптаныя душы, Людскім названьнем акрыляць, К жыцьцю падняць з магільнай сушы Усіх, што толькі яшчэ сьпяць. Служыць, служыць жадаў народу, Сваім закованым братом… I сіл ня стала зь непагодай Вясьці вайну, вясьці з жыцьцём. Чырвонай зданьню ў цёмных сенцах Наш рок сьляпы снуе, цьвіце; Зьмяіны рогат адшчапенцаў Жывыя грудзі рве, гняце. На ніве роднай зброд прадажны Скрозь гаспадарку распрасьцёр, Чужацкай песьняю прыказнай Калыша здаўлены прастор. І шумна чаркі напаўняе Крывёй асьлепленых рабоў… Гульню так чорную спраўляе Паміж крыжоў, паміж грабоў. Ваякі лепшыя за славу, За славу роднай стараны, Або ляглі ў бітве крывавай, Або у путах — і яны Ярмо валочаць паніжэньня, Ў кляцьбе бясьсільнай гоняць век… Глядзіш… пытаеш свайго ценю: Дзе тут зьвер, дзе чалавек? У жудкім, чорным беспрасьвіцьці Бушуе выпасьвены кат… Любіць… Каго, за што любіці? I ненавідзець сіл няхват. О Божа праведны, ты сілу Сваю вяліку акажы: Ня згінуць з Бацькаўшчынай мілай Свайму слузе дапамажы. Сашлі мне сьветлую падмогу Астаткі сіл сваім аддаць I — не зрабіўшы брату злога — Пад крыжам бацькавым сканаць.

Дзе?.

Дзе ты, хатка, дзе сялібка, Родны мой куточак, Што мне даў бы скаратаці Рэшту дзён і ночак? Дзе загон зямелькі чорнай, Дарагая ніва, Што дала б мне нацяшацца З залатога жніва? Дзе ты, конік мой, буланчык Хто цябе дзе спасьціў, Што павёз бы, што памчаў бы Ў сьвет, за лес, па шчасьце? Дзе прыяцелі, дружочкі, Родныя, чужыя, Што мне б крыўдай не сушылі Леты маладыя? Дзе ты, любая дзяўчынка, Роўная цьвяточку, Што мне зачыніла б вочы У апошню ночку?.. Што было, што не — сплыло ўсё Як вадзіца ў мора, Засталіся толькі думкі На бяду, на гора. Засталіся толькі песьні, Ды што зь імі будзе: Доля смуткам аплятае, Сьмехам бэсьцяць людзі.

К моладасьці

Ты скажы, скажы, Мая моладасьць, Што дала ты мне, Сыну хамскаму? Ой дала ты мне Скарб нязьмераны: Сілу моцную, Неўгамонную. За труды мяне Не адхвалюцца, З мазалёў, крыві Не аддзівюцца. Дзе мой капне пот,— Дзірван, пасека Шуміць коласам, Урадлівасьцяй. Сенажаць-трава Ляжэ покатам, Стогне зелен бор Пад рукой маей, Дый услужнасьцей I пакорнасьцей Надарыла ты Мяне, моладасьць. Адно, доля дзе, Скажы, моладасьць? Чаму волю даць Ты забылася?

Чэлавеку

Ці ты чуеш, як стогне віхура, Як старой хаткі сьцены дрыжаць, Як у коміне вые панура, Як сукі ў боры цёмным трашчаць?.. Ці ты бачыш, як хмара за хмарай, Як дым, небам плывуць чарадой, Як кусты, сенажаці, папары Заліліся магільнай імглой?.. Ці ты бачыш ноч гэту над намі, Ноч асеньнюю, дзікую ноч, Засьцілае што сьвет цемнатамі Непраглядна, хоць ў процьму ты скоч?.. Ці паняў, што мрок гэты гавора, Што аддалены шле яго шум, Як у гэта бязьмежнае мора Ты глядзіш, гэтых слухаеш дум?.. О, дрыжыш перад шэптамі чараў Цёмнай ночы, магутны цар дня, I прыходзіцца ўцяміць няздары, Што мудрэйша ёсьць моц, як твая. Дарма розумам цэлыя годы Ў жыцьця дзівы, як мог, заглядаў: Чарадзейную кнігу прыроды Не пытаў, адчытаў, скарыстаў. Што зямля б на сьвет жыць не пусьціла, Ты паняў да канца з урада; Табе пара каня адмяніла, Цябе слухае вецер, вада. Ты і неба ўсе скрыткі падгледзеў: Зьлічыў, колькі зор, што ёсьць на іх; I нічому, здаецца, ўжо недзе Ад вачэй скрыцца зоркіх тваіх. Ты і ў прышласьць рад глянуць зараньня, Зьмёў бы пыл забыцьця з прошлых дней, Ўсё ж бязьсілен твой розум і знаньне Перад голасам духу начэй. Ты дрыжыш перад нечымсь, як глянеш Ў гэту цем, падслухаеш яе; Як дзіцё, як матыль, слабым станеш… А ноч тайна а дзівах пяе. Мае сьвет неадкрытыя сілы, Што людское ўсё знаньне прайшлі Гэтых сіл не пазнаць да магілы Табе, думнаму цару зямлі.

Згнаньнік

Выгналі з хаты, выгналі людзі, Выгналі косьці жывыя; Сівер са сьнегам рынуўся ў грудзі, Рынуўся зьверам на шыю. Месяц загінуў, выгасьлі зоры, Даль залягла беспрасьветам; Хмары глухія, хмары — як горы, Ходзяць, сапуць непрыветам. Смольлю, заломам сьцежка-дарога, Ведзьма-мяцеліца стогне, Жудкія думы шэпча трывога, Сэрца то змоўкне, то дрогне. Горбяцца плечы, кволыя плечы, Як бы цягнулі каменьне, Рукі мароз і сячэ, і калеча, Корчацца ногі ў каленьню. Годзе змагацца з доляй паганай, Сонца шукаць сярод ночы, Блудам блудзіць па мёртвых палянах, Сьлёзьмі крывавіці вочы. Сыпся, кружыся, бел-сьнег, навокал, Мяккай кладзіся пасьцеляй!.. Ляжам, як ляжа ранены сокал, Знойдзем, нарэшце, прысельле. Лес мой, жывая пушча-старуха, Мы не загінем з табою… Шумам пальеш мне казкі да вуха, Важна ўкалышаш спакоем. Дзе-нідзе вогнік глянуў сквапліва, Братняя блізка хаціна: Гэта з праглядам выбрыў на ніву Воўк — як і ты — сіраціна. Голас пачуўся, быццам хто кліча, Штось у душы затраслося: Гэта ў галінах вецер скавыча, Воклік магільны разносе. З дальняга неба зоркі міргнулі… Як бы ня так ужо цёмна… Зоркі сьвяціці ўсім не мінулі, Толькі… мінулі бяздольных. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Полаг гатовы белы, пуховы; Ляж, не глядзі, не ўслухайся! Сну у магіле яснай, сьняговай, Вечнага сну не пужайся. Прыйдзе вясна, распусьцяцца лозы… Ты ўжо ў пасьцелі зялёнай… Сьпі, мой гаротнік, годзе ліць сьлёзы, Біці нягодам паклоны…

С песень жыцьця

Час быў вясеньні. На скібіны дно Пала, ўзышло, зарунела зярно. Ў курную хату, на яве ці ў сьне, Доля-нядоля прынесла мяне.
*
Лета настала. Ўжо колас глядзеў. Рос, красаваў, наліваўся, — дасьпеў. Шчасьця, пацехі ня знаўшы ў жыцьцю, Вырас і я на нядолю сваю.
*
Восень на сьвеце. Бор стогне, шуміць; Колас нязжаты на полі стаіць. Нудна у сэрцы, дзе вокам ні кінь, I я, як той колас, бядую адзін…
*
Зімка прыйшла; белы вываліў сьнег; Колас у гурбе знайшоў свой начлег. З доляй змагацца зь сіл выбіўся я, Эх ты, магілка, эх, дзе ты, мая?..

Хмары і думы

Чорныя хмары па небе плывуць, — Чорныя думы заснуць не даюць: Хмары хацінай, а думкі душой Рады затрэсьці, заціснуць сабой. Валіцца з хмараў то сьнег, то вада, — Чорныя думы прыносіць бяда; Так і ваюе бядак-чалавек З хмарамі, з думамі цэлы свой век…

Зваеваным

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win