Крыніцы
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Што да Бародкі, дык пасля галасавання Арцём Захаравіч нарэшце адчуў: яго час прайшоў. Вельмі псіхалагічна дакладна перадае Іван Шамякін гэты момант. Калі паведамілі вынікі, Бародка, «неяк па-старэчы ссутуліўшыся, пайшоў за сцэну.

Малашэнка паклікаў:

— Арцём Захаравіч!

Бародка не аглянуўся».

«Гэты вобраз — найбольшая мастацкая ўдача» — так пісаў у свой час пра раман Алесь Адамовіч. Дарэчы, «Крыніцы» выклікалі шырокае абмеркаванне на старонках газеты «Літаратура i мастацтва». А пачатак гаворкі паклаў сваім артыкулам «Крыніцы б'юць з глыбінь» менавіта A. Адамовіч. Выступілі таксама Якаў Герцовіч, Дзмітрый Палітыка, Алесь Кучар, Уладзімір Жыжэнка… Не абышлося i без заўваг аўтару. Праўда, яны рабіліся, як кажуць, заднім ходам. Як не прыслухацца да меркавання наконт гэтага В. Каваленкі, які ўважліва разгледзеў раман «Крыніцы» параўнальна нядаўна, зірнуўшы на яго ўжо i як на частку гісторыі беларускай літаратуры: «Не зусім справядлівы папрок i за ілюстрацыйнасць. Крытыкі нібы забывался, — гэта было заўважана ў свой час Я. Казекам, — што ацэньвалі яны ра. ман пасля XX з'езда партыі, калі ў грамадскім жыцці прасвятліліся шмат якія праблемы, пастаўленыя ў творы, а раман жа быў задуманы i пісаўся пераважна да XX з'езда. Для таго часу нават пастаноўка важнай праблемы мела немалое значэнне i была бясспрэчнай заслугай пісьменніка».

Аднак гэта не значыць, што Іван Шамякін абмежаваўся наказам толькі грамадскіх, працоўных узаемаадносін людзей. У рамане не абыдзена ўвагай i асабістае жыццё персанажаў. На высокія пачуцці здатны, як правіла, тыя, хто хоча адчуваць сябе ва ўсім шчаслівым. Хоць гэта таксама не заўсёды даецца лёгка. Шукаючы сапраўднае шчасце, чалавек таксама многае пераасэнсоўвае. Падобнае адбываец-ца з вясковай доктаркай Наталляй Пятроўнай. Ёй падабаўся Сяргей Касцянок, але вось з'явіўся Лемяшэвіч… І ўвогуле, героям І. Шамякіна нішто чалавечае не чужое, a імкненне да шчасця ўспрымаецца як душэўная патрэба, І ў гэтым сэнсе аптымістычна гучыць апошйі абзац рамана.

У самых маладых герояў, Алёшы i Раі, як кажуць, усё яшчэ наперадзе.

«— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыстыя воды вечна жывыя крыніцы».

Дарэчы, па раману «Крыніцы» быў зняты аднайменны мастацкі фільм, i ў ім вельмі хораша i да месца гучыць песня пра гэтыя самыя крыніцы — чыстыя i незамутнёныя. Пра крыніцы, што бруяць ля Крыніц,

Калі раман «Крыніцы» стане для вас першымі подступамі да творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, дык ведайце, што пісьменнік адзін з самых прызнаных майстроў нацыянальнай прозы. З поспехам ён выступае ў самых розных жанрах — апавяданні, аповесці, п'есе, публіцыстыцы.

Усё ж перавагу аддае раману. Вось толькі некаторыя: «Глыбокая плынь», «У добры час», «Сэрца на далоні», «Атланты i карыятыды», «Вазьму твой боль», «Петраград — Брэст», «Зеніт», «Злая зорка»… Нядаўна ў часопісе «Маладосць» быў апублікаваны новы раман «Вялікая княгіня» — пра Алену, дачку вялікага князя маскоўскага Івана, жонку вялікага князя літоўскага Аляксандра, пра яе вернасць праваслаўю.

А спярша жадаю вам прыемнай сустрэчы з раманам «Крыніцы».

Алесь Марціновіч

Іван Шамякін

Крыніцы

1

Упоўдзень над вёскай прашумела навальніца. Хмара праляцела за некалькі хвілін, шугануўшы касым ліўнем. Але маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб, якому, як людзі казалі, было не менш за дзвесце гадоў, i кантузіла механіка Сяргея Касцянка. Вестка гэтая, як звычайна, перабольшаная, умомант абляцела вёску.

— Забіла Касцянка!

— Сяргея Касцянка забіла!

З усіх бакоў, не зважаючы на дождж, людзі беглі да МТС. Але Сяргея ўжо завезлі на ўрачэбны пункт. Даведаўшыся, што ён жывы, людзі супакоіліся і, прамоклыя, вярталіся назад у вёску. Радаваліся дажджу, хоць у разгары была ўборка i на полі там-сям, дзе ўбіралі жняяркамі, стаялі бабкі. Але дождж, вядома, прынясе больш карысці, чым шкоды: пасля амаль месячнай спякоты начала жоўкнуць бульба, вянуць гародніна. Цяпер была надзея, што ўсё гэта ажыве i дасць добры ўраджай.

Сядзіба апусцела ўжо, калі па сцежцы, што ішла па-за гародамі, не па гадах шпарка падышоў стары чалавек з кійком, у прамоклым парусінавым касцюме.

— Што з ім? — з трывогай за Сяргея спытаў ён кульгавага вартаўніка.

— Нічога. Жывы. У бальніцу павезлі.

Стары зняў саламяны капялюш, чыстай хусцінкай выцер твар, лысіну i тут жа сеў на ржавае трактарнае кола, якое ляжала каля дуба.

— Даніла Платонавіч, вы б пад страху або ў кантору зайшлі,— параіў вартаўнік і, як бы адчуўшы няёмкасць ад таго, што стары паважаны чалавек сядзіць на дажджы, а ён стаіць пад страхой, адышоў ад майстэрні. Бокам абышоў дуб, баязліва паглядаючы на яго, быдцам маланка ўсё яшчэ сядзела там, у свежай расколіне.

— Ды i ад дуба гэтага далей… Ліха ведае, чаго так часта ў яго б'е. І громаадводы навокал, i ўсё адно… — Ён кіўнуў на высокі шост, па якім да зямлі спускаўся дрот.

Даніла Платонавіч не адказаў. Ён сядзеў, нахіліўшыся, абапёршыся на свой ядлоўцавы сукаваты кій, i цяжка дыхаў.

— Сяргей Сцяпанавіч з машыны саскочыў i ў кантору бег, каб ад дажджу схавацца… Толькі ён — да дуба, а яно i трахнуло якраз. Бач, як развярнула… Стыхія!.. А Сяргей Сцяпанавіч неяк жартаваў, што самая вялікая маланка каштуе руб дваццаць капеек. — Вартаўнік засмяяўся. — Вось табе i руб дваццаць!

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win