Шрифт:
Іншая рэч — раман «Крыніцы». Toe, што трывожыла i непакоіла I. Шамякіна як пісьменніка, грамадзяніна i проста сумленнага чалавека, не магло не ўвасобіцца на паперы. А сказаць несумненна было што: «Безумоўна, у гэтыя гады многа перажыта, многа перадумана, бо i самі гады былі незвычайныя… Я назваў бы гэты час «ідэалагічнай рэвалюцыяй». Аднак у многіх, нават сярод тых, хто верыў у змены i горача падтрымліваў ix, не было ўпэўненасці, што тэта назаўсёды». Дарэчы, значна пазней, з прыхода-м да ўлады ў сярэдзіне 60-х гадоў Брэжнева, так i адбылося. Сапраўды ўжо: «гром» вярнуўся i літасці ад яго чакаць не даводзілася.
Але вернемся непасрэдна да «Крыніц»… Сюжэт твора шмат у чым падобны на многія творы тагачаснай літаратуры, найперщ беларускай. У вёсцы з'яўляецца новы чалавек — настаўнік Міхась Кірылавіч Лемяшэвіч. Не проста так сабе прыязджае, а яго прызначаюць дырэктарам школы. Як высвятляецца, ён па добрай волі памяняў горад на вёску. Перад гэтым Лемяшэвіч вучыўся ў аспірантуры, напісаў кандыдацкую дысертацыю. І нечакана адмовіўся яе абараняць, бо ўпэўнены, што пакуль гэта рабіць ранавата. Адна рэч — тэарэтычныя развагі. Яны хоць i правільныя, але далёкія ад паўсядзённага жыцця. Разумеючы, што яму не стае педагагічнай практыкі, Міхась Кірылавіч i рашыўся на такі крок.
Сюжэт у многім традыцыйны. Але гэтая традыцыйнасць «спра-цоўвае» толькі на ўзроўні з'яўлення Лемяшэвіча ў Крыніцах. Тут ён вельмі падобны на шмат каго, хто прыязджаў на вёску, каб зрабіць жыццё там шчаслівым i заможным. A ў астатнім Лемяшэвіч, безу-моўна, вылучаецца з шэрагу колішніх пасланцоў партыі. Найперш сва-ёй сумленнасцю, прынцыповасцю. І, як хутка высвятляецца, Міхась Кірылавіч для вёскі чалавек ніколькі не чужы, паколькі добра ведае сельскае жыццё. І нават разбіраецца ў тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
Навошта падобнае настаўніку, тым. больш дырэктару школы? А вы запытайцеся ў сваіх дзядуль i бабуль, асабліва калі яны самі ў свой час настаўнічалі на вёсцы. I ў даваенны, i ў пасляваенны час педагог лічыўся там па сутнасці інтэлігентам нумар адзін. Ён з'яўляўся на сяле i першым агітатарам, i першым прапагандыстам. На яго ўскладаліся абавязкі па выпуску розных «баявых лісткоў», насценных газет. У час сяўбы ён нязменна прысутнічаў у полі. Пачыналася жніво — таксама ішоў на палетак. І на ферме быў чалавекам зусім не чужым. Іншая рэч, што многія глядзелі на ўсё гэта як на «абязалаўку». Ды i ў тым, пра што гаварылі, што прапагандавалі, не вельмі разбіраліся.
І вось Лемяшэвіч… Як той «прамень святла ў цёмным царстве» двурушнасці, паказухі. Ці трэба гаварыць, як цяжка яму даводзіцца. Але Міхась Кірылавіч i адступаць не прывык, ды i на кампрамісы надта не ідзе. Таму i ўзнікаюць у яго канфлікты i ca старшынёй мясцовага калгаса Махначом, i з завучам школы Арэшкіным, чалавекам недалёкім… Ды ўсё гэта, як кажуць, паўбяды. Як кажуць, гарэлым запахла, калі Лемяшэвіч не спадабаўся першаму сакратару райкома партыі. А Арцём Захаравіч Бародка прывык, што яму ніхто не пярэчыць. I ўвогуле любіць ён…ламаць людзей. Каб кожны станавіўся такім, якім таго хоча бачыць Бародка. Інакш чалавеку нездабраваць!
У той жа «Аўтабіяграфіі» Іван Шамякін прызнаваўся: «Бародку я падгледзеў у жыцці». Сапраўды, падобнага чалавека i кіраўніка не так лёгка i прыдумаць. Іншая рэч, калі мець «пад рукой» прататыпа, куды прасцей выпісваць яго характар. А характар у Арцёма Захаравіча няпросты. Яшчэ які няпросты. Ды i сам ён пры ўсёй, здавалася б, прамалінейнасці паводзін ніяк не ўкладваецца ў схему, згодна якой можна засведчыць, што хто-хто, а тэты на нешта добрае няздатны.
Уся бяда (і складанасць) у тым, што людзі, падобныя Бародку, усё ж індывідуальнасці. Аднак з адмоўным патэнцыялам. Больш таго, пры неабходнасці яны могуць умела маскіравацца. Для прыкладу, Бародка любіць падкрэсліваць сваю ролю ў аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі: «Я прыехаў — паўраёна зямлянак было. А зараз ніводнай. Я вывеў людзей з зямлянак! Я пабудаваў райцэнтр, заводы!.. Палюбуйцеся, — велічным жэстам паказаў ён на акно». І на самой справе гэта так. Як i нельга сумнявацца ў тым, што яго рашучасць, нават ваяўнічасць неабходны тады, калі трэба прыняць канкрэтныя меры.
Але Бародка даўно прывык адчуваць сябе адзіным гаспадаром раёна (пра такіх сёння кажуць «чырвоны памешчык»), Яго слова — закон. Яго меркаванне — адзіна правільнае. Яго рашэнне — загад да дзеяння i выканання.
Праўда, у нечым з'яўляючыся псіхолагам, Арцём Захаравіч можа дазволіць сабе i такое: «Давайце, таварышы, параімся». Таму i дазваляе, бо ўпэўнены — ніхто не асмеліцца яго асабліва пакры-тыкаваць. Наконт гэтага, між іншым, прама ў вочы Бародку сказаў старшыня райвыканкома Валатовіч: «Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважыцца крытыкаваць цябе…»
Ды, як. кажуць, быў ужо i час не той, i людзі не тыя. Пісьменнік вельмі глыбока пранікае ў сэнс змен, што адбыліся ў жыцці грамадства ў пачатку 50-х гадоў. І тым самым выкрывае не толькі Бародку, a i саму «бародкаўшчыну» як сацыяльную з'яву. I ніколькі не ідзе насуперак жыццёвай праўдзе, калі паказвае, што на чарговай партыйнай канферэнцыі камуністы ўжо не маглі прагаласаваць, каб Бародка працягваў заставацца першым сакратаром райкома партыі. Але i тут аўтар не прыхільнік лёгкага развенчвання Арцёма Захаравіча. Супраць яго кандыдатуры было пададзена семдзесят восем галасоў. Гэта — большасць, але i не такая вялікая, калі прыняць над увагу, што за Бародку галасавалі шэсцьдзесят чатыры чалавекі. Значыць, было шмат тых, каму яго метады кіраўніцтва падабаліся. Яны спадзяваліся на Бародку як на таго, хто дазволіць i самім ім заставацца на сваіх месцах паўнапраўнымі гаспадарамі становішча. Яны жылі ў сваім часе, i ніяк ім не хацелася перамен.