Аліса ў Цудакуце
вернуться

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Знайшоў чым займацца!- сярдзіта заўважыў Трус.- Кінь дурное і бяжы да мяне на дапамогу! (І зноў пачуўся звон шкла)

– А цяпер, адкажы мне, Пат, што ты бачыш у вакне?

– Пэўна, чыясь рука, васпане! (Апошнія словы ён вымавіў разам і атрымалася “рукспане”.)

– Рука, кажаш, ёлупень! Ты калі-небудзь бачыў руку такога памеру? Яна ж ледзь праз вакно пралезла!

– Праўду васпан кажа, але ж гэта нічога іншага, як рука.

– Ёй няма, што там рабіць, ідзі і прыбяры яе!

Пасля, даволі доўга было ціха, і толькі час ад часу Аліса чула нейкія перашэптванні кшталту:

– Вой, не ўмею я лазіць па сценах, васпане, нават не прасіце, не палезу!

– Рабі, як я кажу, баязліўца кусок!

Аліса пару разоў паварушыла рукою ў паветры. Адчуліся адразу два енкі і звон бітага шкла.

“Цікава, колькі ў іх яшчэ засталося парнікоў,- падумала Аліса,- і што яны будуць рабіць далей? Шкада толькі, што выцягнуць мяне з вакна ім не ўдасца! Як жа ж мне надакучыла тут сядзець!”

Зноў на працяглы час настала цішыня, а потым раздаўся грукат калёс і спрэчка некалькіх галасоў. Аліса разабрала наступнае:

– Дзе шчэ драбіны?!

– Чаму я вінен несці ўсё адзін, другія драбіны ў Біла!

– Біл, хлопча, хуценька сюды з драбінамі!

– Стаў іх сюды, на вугал!

– Спачатку звяжыце іх!

– Навошта, яны і так даволі высокія!

– Ты ўпэўнены?!

– Так, Біл! Трымай, хлопча, гэтую вяроўку!

– А дах вытрымае?!

– Асцярожна, там дахавіна слабая ёсць!

– Падае! Хавайце галовы! (дзынь)

– Хто гэта зрабіў?

– Гэта ўсё Біла справы!

– Хтось вінен залезці ў хату праз камін?

– Я не палезу! Не прасіце!

– А каму лезці?! Мне?!

– Хай Біл лезе! Біл, хлопча, васпан хоча, каб ты палез у камін!

“Ага! Біла пасылаюць лезці ў камін,- здагадалася Аліса,- Усю адказнасць на яго спіхнулі! Не хацела б я быць на яго месцы. Камін, канечне, вузкаваты, АЛЕ Ж Я паспрабую добранька пхнуць яго!”

Яна падцягнула нагу колькі змагла і чакала, калі ў каміне хто-небудзь з’явіцца (хто дакладна, яна не магла ўявіць). Урэшце яна пачула чыісьці драпкі ў каміне. Здагадаўшыся, што гэта Біл, яна, як мага моцна, пхнула і стала чакаць наступстваў.

Першае, што яна пачула, гэта хор галасоў:

– Глядзіце! Біл паляцеў!- казаў голас Труса.- Гэй там, ля загароджы, лавіце яго!

Потым на кароткі час цішыня, і зноў балбатанне:

– Трымайце яму галаву!

– Цяпер брэндзі!

– Не душыце яго!

– Што там было, хлопча?! Што з табой здарылася?! Расказвай!

Затым, чыйсьці голас (“Пэўна Біла!”- вырашыла Аліса) запішчаў:

– Я нават не зразумеў! Больш не трэба, дзякуй! Мне ўжо лепей! Вох! Я так перахваляваўся, не ведаю, што і казаць! Усё што памятаю: спачатку лез сабе, а потым мяне ЯК КІНУЛА ў паветра, як тую ракету!

– Вой жа ж, хлопча, як сапраўдную ракету!- згадзіліся астатнія.

– Трэба спаліць дом!- пачула Аліса голас Труса і абураная гэткай прапановай закрычала:

– Толькі паспрабуйце! Я на вас Дзіну спушчу!

Адразу узнікла мёртвая цішыня, і Аліса падумала: “Цікава! Што яны будут рабіць цяпер?! Думаю, калі б здагадаліся, то знялі б дах!”

Мінула хвіліна ці дзве, і Аліса зноў адчула нейкае варушэнне звонку, а голас Труса сказаў:

– На першы час адной каляскі будзе даволі!

“Каляскі ЧАГО?!”- падумала Аліса, але доўга гадаць не прыйшлося. У наступны момант у Алісу праз вакно паляцела залева з маленькіх каменьчыкаў, а некаторыя з іх нават траплялі ёй у твар.

– Трэба пакласці гэтаму канец!- сказала яна сабе, а ўголас крыкнула,- Не трэба так болей рабіць!

Гэты яе вокліч нарадзіў новую хвалю мёртвай цішыні.

У наступны момант Аліса крышачку здзівілася, ўбачыўшы, што каменьчыкі, прызямляючыся на падлогу, ператвараюцца ў маленечкае печыва. У яе галаве адразу ж з’явілася яскравая ідэя:

“А калі пакаштаваць адно з гэтых печывак?- падумала яна.- Упэўнена, гэта паўплывае на мае памеры. І паколькі павялічвацца мне няма ўжо куды, я павінна зменшыцца.”

Аліса праглынула адно печыва і з захапленнем заўважыла, што пачынае памяншацца. Як толькі яна стала дастаткова маленькай, каб пралезці ў дзверы, яна вылецела з хаты. Звонку Аліса ўбачыла натоўп невялічкіх звяроў і птушак. Пасярод яна ўбачыла Біла (маленечкую яшчарку), яго трымалі дзве марскія свінкі, якія паілі яго з бутэлькі. Як толькі зверы ўбачылі Алісу, яны кінуліся на яе, але дзяўчынка паспела хуценька збегчы і схавацца ў густым лесе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win