Аліса ў Цудакуце
вернуться

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– А я тут буду сядзець,- сказаў ён,- дзень за днём, дзень за днём...

– А мне што рабіць?- заыталася Аліса.

– Рабі што хочаш,- адказаў лёкай і пачаў свістаць..

– Людцы... З ім няма аб чым размаўляць,- у адчаі прамовіла Аліса,- ён скончаны ідыёт!

Яна рашуча адчыніла дзверы і ўвайшла.

Адразу ж за дзвярыма пачыналася велізарная кухня, уся засцеленая коўдраю дыму. Герцагіня сядзела ў самым яе цэнтры на трохногім табурэце і нянькалася з немаўлём. Кухарка стаяла ля пліты, памешваючы суп у вялікім катле.

– У гэтым супе замнога перцу,- моцна чхнуўшы вырашыла Аліса..

Нават паветра ў кухні было прапітана перцам. Герцагіня час ад часу чхала, а немаўля рабіла гэта амаль бесперапынна, чаргуючы свае чыхі з невыносным ровам. Адзінымі асобамі на кухні, якія нават не цёрлі носу, заставаліся кухарка і вялікі кот, які сядзеў на печы і ўсміхаўся ад вуха да вуха.

– А ці ж не маглі бы вы мне адказаць,- спыталася Аліса, крыху саромячыся, бо лічыла, што не надта шляхетна пачынаць размову са старэйшымі першай,- чаму ваш кот усміхаецца?

– Дык гэта ж Чашырскі Кот,- адказала Герцагіня,- зразумела? Свінё!

Апошняе слова яна сказала гучна і настолькі шалёна, што Аліса нават падскочыла і супакоілася, калі ўбачыла, што звярталася яна да дзіцяці, таму працягвала:

– Я нават не ведала, што Чашырскія Каты ўсміхаюцца. Больш таго, я не ведала, што каты ўвогуле МОГУЦЬ усміхацца.

– Умеюць,- адказала Герцагіня,- а большасць нават усміхаецца.

– Я напрыклад, аніразу такога не бачыла,- ветліва паведаміла Аліса, адчуваючы задаволенасць з таго, што мае магчымасць з кімсьці паразмаўляць..

– Ты яшчэ шмат чаго не ведаеш,- сказала Герцагіня,- і гэта факт!

Аліса не надта любіла падобныя заўвагі і вырашыла перавесці размову ў іншы бок. І толькі яна збіралася гэта зрабіць, як кухарка ўзняла кацёл з пліты і са ўсёй моцы кінула яго ў Герцагіню з немаўлём, а ў след за ім - вугальныя шчыпцы, а пасля пачала абстрэльваць іх каструлямі і талеркамі рознага памеру. Герцагіня не звяртала на гэта аніякай ўвагі, нават калі кухарцы ўдавалася трапіць у яе, а малы і так равеў не супыняючыся, таму не было зразумела, ці балюча яму.

– Аёй, КАЛІ ЛАСКА, што вы робіце!- закрычала Аліса, ажно падскочваючы ад жаху.-. Людцы... Вы ледзь не адарвалі яму носік

Велізарная каструля, праляцела ў міліметры ад немаўляці, і Аліса ледзь вытрымала гэта.

– Калі б кожны займаўся выключна сваімі справамі,- прамовіла хрыплым рыкам Герцагіня,- зямля б вярцелася хутчэй.

– З гэтага не было б аніякай карысці!- заўважыла Аліса, акая была задаволена, што можа пахваліцца сваімі ведамі.- Падумайце, тады б нашмат хутчэй змяняліся дзень з ноччу! Вы ж ведаеце, што Зямля робіць абарот вакол сваёй восі за 24 гадзіны!..

– А што наконт восі,- прамовіла Герцагіня,- хай лепш вакол сваёй восі робіць абароты твая адсечаная галава!

Аліса, спужаўшыся паглядзела на кухарку, але тая была занята супам і нічым больш не цікавілася, таму дзяўчо працягнула:

– Так, за 24 гадзіны, а можа і за 12...

– Вой, не чапай МЯНЕ,- казала Герцагіня,- я ніколі не сябравала з лічбамі!

І зноў прыняўшыся да нянькання свайго дзіцяці, пачала спяваць яму калыханку, хаця рабіла гэта даволі свойасабліва, апантана яго калыхаючы і падкідваючы пад столь пасля кожнага радка:

“Я буду лаяць немаўлё За чханне, біць няспынна: Ці з глузду ён мяне звядзёць - Капрызлівы хлапчына!”

Прыпеў (у выкананні кухаркі і малога):

“Гаў! Гаў! Гаў!”

Пад час выканання наступнага куплету, Герцагіня пачала кідаць дзіцяня яшчэ больш шалёна. І беднае малое раўло так, што Аліса ледзь чула словы:

“Пугой я буду сына біць, Страсу за чханне душу І моцна перац палюбіць У рэшце рэшт прымушу!”

Прыпеў:

“Гаў! Гаў! Гаў!”

– Гэй! Калі хочаш, можаш панянькацца з ім крыху!- крыкнула Герцагіня Алісе, кінуўшы немаўля ў яе бок.- А мне трэба рыхтавацца да кракету з Каралевай.

Пасля чаго паспяшалася з пакою. Кухарка кінула ёй у след патэльню, але паспела патрапіць толькі ў зачыненыя дзверы.

Аліса ледзь трымала дзяцё, паколькі яно было даволі дзіўнае, яго ручкі і ножкі тырчалі ва ўсе бакі, як у марской зоркі. Беднае немаўлятка ўвесь час пырхала, як паравы рухавік і бесперапынна выгіналася, так што першы час Аліса ледзве магла яго трымаць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win