Аліса ў Цудакуце
вернуться

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Таму яна неадкладна даела слодыч да крошачкі.

Глава II

Слёзнае мора

“Дзівасенька ды цікавісенька!
– усклікнула Аліса (крыху здзівіўшыся, што так хутка забыла родную мову), - “Цяпер я раскладваюся, як самы велізарны тэлескоп! Бывайце, ножачкі мае!”

Яна глядзела на свае ногі, якія ўсё аддаляліся і аддаляліся, пакуль зусім не згубіла іх з вачэй

“Мае ж вы бедненькія маленькія ножачкі! І хто ж апране на вас, любенькія, шкарпэткі і боцікі? Мне гэтага, нажаль, не зрабіць! Я ж буду вельмі далёка, каб даглядаць вас, і цяпер вам прыйдзецца рабіць усё самастойна! Але ж мы павінны застацца сябрамі,- падумала Аліса, - ці аднойчы яны пайдуць анітуды, куды мне патрэбна! Во! Падарую ім на Каляды новыя чаравікі!”

І яна пачала прыдумляць, як будзе гэта рабіць.

“Дашлю іх поштаю,- вырашыла Аліса,- пэўна гэта будзе вельмі цікава, рабіць падарункі ўласным нагам! А як дзіўна будзе выглядаць адрас!

АЛІСІНАЙ ПРАВАЙ НАЗЕ.

ДЫВАНОК

ЛЯ КАМІНА,

(З ЛЮБОЎЮ АД АЛІСЫ).

Ратуйце! Якую ж лухцень я нясу!”

І ў тое ж імгненне яе галава дзюбнулася аб столь: цяпер яе рост быў каля трох метраў, і яна з лёгкасцю ўзяла залаты ключык і паспяшалася да дзверак ў жаданы садочак.

Бедная Аліса! Цяпер на сад яна магла паглядзець толькі адным вокам, і тое, дзеля гэтага ёй прыйшлося легчы на падлогу. Цяпер яе мара была яшчэ далей, чым колісь. Яна села і зноў пачала плакаць.

“Ай-яй-яй-яй-яй! Табе павінна быць сорамна,- сказала сабе Аліса,- ты ж ужо вялікая дзяўчынка!”

(І яна насамрэч стала даволі ВЯЛІКАЙ!)

“А плачаш, як немаўлятка горкае! Зараз жа супыніся, я каму кажу!”

Але ўсё роўна працягвала плакаць рэкамі слёз, так што хуценька на падлозе ля яе стварыўся не благі вадаём, сантыметраў дзесяць глыбінёй, які разліўся на палову залы.

Праз колькі часу яна пачула грукатанне чыіхсьці ножак і хуценька выцерла вочы, каб бачыць, хто ідзе. Гэта вяртаўся Белы Трус, бліскуча апрануты, з параю белых пальчатачак і велізарным веерам у лапах. Ён бег, не разбіраючы дарогі, мармычучы сабе пад нос:

“Вой! Герцагіня, герцагіня! Божачкі! Як жа ж яна раззлуецца, калі я прымушу сябе чакаць!”

Аліса была ў такім адчаі, што магла прасіць дапамогі ў каго заўгодна. І калі Трус наблізіўся, яна прамовіла ціхім, пакорлівым голасам:

“Прабачце, калі ласка, сэр!”

Трус войкнуў і прыпусціўся кудысьці ў цямрэчу так хутка, як толькі мог, кінуўшы веер з пальчаткамі.

Аліса падняла іх і, паколькі ў зале было надта спякотна, яна пачала імі абмахвацца, працягваючы размову:

“Ёй-ёё-ёёй! Наколькі ж сёння ўсё дзіўна! А яшчэ ўчора ўсё было такім звычайным!

Немагчыма, каб я так змянілася за ноч? Так! Трэба паразважаць? Ці была я сама сабою сёння з раніцы? Думаю, ўсё ж я была крышачку іншай. Але, калі я гэта не Я, то на каго я ператварылася? Вось ужо загадка, дык загадка!”

І яна пачала прыпамінаць ўсіх дзяўчаткаў свайго ўзросту, якіх ведала, ці не магла яна ператварыцца на кагось з іх.

“Ну ўжо ніяк не Ада,- вырашыла яна,- ў яе такія цудоўныя кучэркі, а мае воласы звычайныя, прамыя. І не ў якім выпадку не Мэйбл, таму што я ведаю столькі ўсяго, а яна амаль нічога! Да таго ж ЯНА - гэта яна, а Я гэта - я, і - барані, Божа - як ўсё гэта складана! О! Каб быць упэўненай - праверу свае веды. Пачнем: 4х5=12, 4х6=13, 4х7. Матулечка даражэнькая! Я так ніколі не дабяруся да дваццаці! Ну, табліцца множання не самае галоўнае. А што з геаграфіяй? Лондан - сталіца Парыжу, а Парыж - сталіца Рыму, а Рым - ой, не, зусім не тое! Пэўна ўсё ж такі я - Мэйбл! Паспрабую прачытаць вершык аб “Працавітай пчолцы”. І Аліса, быццам на ўроку, артыстычна склаўшы рукі, пачала чытаць, але нечакана яе галасок зрабіўся хрыплым і дзіўным, тое ж самае адбылося са словамі знаёмага з маленства вершыка:

“Як ганарова ў свеце быць Маленькім кракадзілам, І працай лапак ды хваста Усхвальваць воды Ніла. І як цудоўна апасля Штодзённае турботы, У госці рыбак запрашаць У свой зубасты роцік.”

“Не! Гэта зусім не верныя словы,- сказала бедная Аліса, і яе вочкі зноў запўніліся слязьмі,- Я насамрэч ператварылася на Мэйбл і цяпер павінна жыць у яе старой маленькай хатцы, дзе нават няма аніводнай цацкі ды... толькі і рабіць, што вучыцца! Не! Не хачу, калі я ў самрэч зрабілася Мэйбл, я застануся жыць тут! І няхай хто заўгодна спускаецца да мяне і кліча: "Хадзі да нас, сонейка!" А я адкажу: "Не пайду, пакуль не адкажыце, хто Я? І калі мне спадабаецца ваш адказ, выйду. Інакш я застануся тут, пакуль зноўку не зраблюся сабой!" – але, Аёйку!- яшчэ горш пачала плакаць Аліса,- Як жа я ХАЧУ, каб за мною прыйшлі! Я ВЕЛЬМІ стомлена сваёй самотай!”

Раптам Аліса зірнула на свае рукі і са здзіўленнем убачыла, што апранула адну з пальчатачак Труса.

“Як у мяне гэта атрымалася,- падумала яна,- Няўжо я зноўку змяншаюся?”

Яна падыйшла да століка, каб вымерыць свой рост. Ён быў не болей за 60 сантыметраў, і працягваў хутка змяншацца. Аліса здагадалася, што ў гэтым вінаваты веер, якім яна працягвала абмахвацца. Як мага хутчэй Аліса адкінула яго ад сябе.

“Толькі па шчасці я пазбегла канчатковага знікнення!- з палёгкаю вырашыла Аліса, яе напалохаў гэткі лёс, і яна была задаволена тым, што яшчэ існуе,- А цяпер у садок!”

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win