Аліса ў Цудакуце
вернуться

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Па ўсёй працягласці залы знаходзіліся дзверы, але ўсе яны былі зачыненыя, і Аліса, праверыўшы кожныя з дзвярэй, села на падлогу і ўпершыню задалася пытаннем, якім чынам яна будзе адсюль выбірацца.

Раптамам яна звярнула ўвагу на невялічкі трохногі шкляны столік, на якім не было анічога, акрамя маленькага залатога ключыка. Аліса адразу зразумела, што зможа адчыніць ім адны з дзвярэй у зале, але ці то ключ быў замалы, ці тое замкі ў дзярэй завялікія, але адчыніць ані адны з дзвярэй у Алісы не атрымалася. Яна зноў паспрабавала адчыніць якіясь з іх і тут раптам заўважыла нейкі невялічкі завес, а за ім дзверцы даўжынёй каля сарака сантыметраў. Яна павярнула ключык у замку і ён адчыніўся!

Аліса ўбачыла калідорчык, памерам не больш за пацучыную норку, яна стала на калені і ўбачыла напрыканцы калідора самы прыгожы з садоў, якія яна толькі бачыла. Ёй адразу захацелася замест цёмнай залы апынуцца ў садку, сярод кветак і фантанаў, але яна нават не змагла прасунуць галаву праз дзверцы:

“А калі б і пралезла, - сумавала Аліса, - што б ёй было там рабіць без плячэй? Шкада, што я не магу скласціся, нібы тэлескоп! Канечне, можна было б паспрабаваць, але не ведаю як!”

Паколькі апошнім часам вакол здаралася шмат неверагоднага, Аліса палічыла, што гэта не было б такім ужо немагчымым.

Знаходжанне ля дзверак здалося Алісе бесcэнсоўным, яна зачыніла дзверкі і паклала ключык на месца, употай спадзеючыся, што зможа адшукаць якоесь выйсце са свайго становішча, магчыма падручнік, у якім напісана, як дзяўчынкам складаца быццам тэлескоп. Раптам яна заўважыла невялічкую бутэлечку.

“Раней яе тут не было”, - сказала Аліса.

На бутэльцы вісеў ярлык, на якім прыгожымі літарамі было напісана: “ВЫПІ МЯНЕ.”

Іншая б на яе месцы адразу б пакаштавала з бутэлечкі, але Аліса была разумнай дзяўчынкай і не збіралася рабіць ГЭТАГА не падумаўшы.

“Не, спачатку трэба праверыць,- вырашыла Аліса, - Ці не атрута гэта!”

Яна ведала колькі гісторый аб дзетках, якія рабілі штосьці не падумаўшы, і ў выніку альбо згаралі, альбо траплялі на сняданак дзікім жывёлам, альбо з імі здараліся іншыя не вельмі прыемныя здарэнні, а ўсё таму, што забываліся на самыя простыя правілы: калі распалённую качаргу ДОЎГА трымаць у руках, абавязкова апячэшся; калі вы ГЛЫБОКА разанёце нажом свой палец, з яго пойдзе кроў; а калі вы ВЫП’ЕЦЕ з бутэлечкі з надпісам “АТРУТА”, адразу моцна захварэеце. Пра апошняе з трох правіл Аліса аніколі не забывалася.

Але пра наяўнасць у бутэльцы атруты Аліса не знайшла анічога, таму рызыкнула з яе пакаштаваць. І якая там была смаката! Напой адначасова нагадваў сваім смакам вішнёвы пірог, заварны крэм, ананас, смажаніну, цукеркі і гарачыя грэнкі, намазаныя маслам. І Аліса нават не заўважыла, як хуценька выпіла ўсё да кропелькі.

“Якое дзіўнае адчуванне, - падумала Аліса, - я быццам бы складваюся, як тэлескоп!”

І гэта было добра, таму што яна паменшылася да такога памеру, што лёгка магла патрапіць у даўгачаканы садок.

Але напачатку яна некалькі хвілінак пачакала, каб крыху прызвычаіцца да новага памеру. “Трэба ж было зразумець, - казала потым Аліса, - ці не збіраюся я памяншацца далей, а раптам бы я знікла, як агеньчык у свечкі, як бы я сябе тады адчувала?”

І яна паспрабавала ўявіць, як выглядае полымя пасля таго, як свечку загасілі, бо нічога падобнага прыпомніць не змагла.

Упэўніўшыся, што памяншацца яна больш не збіраецца, Аліса пабегла да дзверцаў у сад, але!.. Калі яна падбегла да дзвярэй, яна зразумела, што забыла залаты ключык на стале. Аліса падляцела да століка, але не змагла дабрацца да ключыка, яго было бачна праз шкло, і гэта было падобна на здзек. Яна колькі разоў паспрабавала ўлезці па адной з ножак, але яны былі закоўзкімі. Знямоглая Аліса села і пачала плакаць.

“А ну, до равець, - крыкнула сама на сябе Аліса, - раю супыніцца зараз жа! Не тое..!”

Аліса ўвогуле любіла камандваць сама сабою (пры гэтым аніколі не слухацца), а часам яна так на сябе лаялася, што хутка на яе вочках з’яўляліся слёзкі. А аднойчы яна нават пыталася сябе адлупцаваць за тое, што мухлявала пад час гульні ў кракет сам-насам. Яна ўвогуле любіла рабіць выгляд, што яна не адзін, а два чалавекі.

“І нават гэта, - плакала Аліса, - цяпер не атрымаецца зрабіць, таму што мяне наўрадці хопіць і на АДНАГО чалавека!”

Тут яна заўважыла ля стала малюткі шкляны куфэрачак, а ў ім зусім невялічкі слодыч, на якім разынкамі было выкладзена :“З’ЕШ МЯНЕ”.

“Добра, - вырашыла Аліса, - з’ем, і калі стану больш, змагу дацягнуцца да ключыка; а калі менш, пралезу пад дзвярыма. У любым выпадку дасягну гэтага любага садку!”

Яна пакаштавала кавалачак і з непакоем зашаптала:

“Памяншаюся ці павялічваюся, памяншаюся ці павялічваюся?!”

Аліса нават падняла руку па-над галавой, каб зразумець, ці вырасла, але наколькі ж яна здзівілася, калі зразумела, што застаецца такога ж памеру, нібы слодыч быў самым звычайным. Але Алісу такі вынік не задаволіў.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win