Ягамосць
вернуться

Сыс Анатоль

Шрифт:

Песня пра сына

Жыццё — камень на баране, цягну і нешта сею, а лёс папругай б'е мяне, я ў полі і згібею. Мой сын загінуў на вайне, цягну і скруху сею, ён згінуў па маёй віне. Я ж ваяваць не ўмею — адправіў сына за сябе апошнім шляхам зрэбным, а сам застаўся на сяўбе. Каму мой хлеб патрэбны? Яго ні людзі не ядуць, ні коням на патраву, за сына ўсё мяне клянуць, што на вайну адправіў. Жана ёсць. Музаю завуць, з вайны нямая ходзіць, і толькі тыя са мной п'юць, хто сына не народзіць, бо, кажуць, будзе зноў вайна, таму сыны навошта, маўляў, у Сціксе сатана даўно сцягі палошча. А Муза змрочная маўчыць, а салаўі галосяць, а пад паэта закасіць — лягчэй чым сена косяць. Мой сын не згінуў на вайне, шчаслівы той, хто шчыры: хай Беларусь вайна міне. За вас! За сына! З мірам!
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win