1. каталог Private-Bookers
  2. Детективы
  3. Книга "Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)"
Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Читать

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)

Стаут Рекс

Детективы

:

прочие детективы

.

Рэкс Стаўт

КРЫЛАТЫ РЭВАЛЬВЕР

Маладая жанчына вынула з рыдыкюля паперчыну ружовага колеру, устала з чырвонага скуранога крэсла, паклала яе на стол Нiра Вулфа i зноў села. Паколькi я лiчыў сваiм абавязкам быць у курсе спраў, ды i каб Вулф не нагiнаўся, бо да паперкi не так лёгка было дацягнуцца, я ўстаў, падышоў да стала i перадаў яе Вулфу, папярэдне прачытаўшы, што там было напiсана.

Гэта быў чэк на пяць тысяч даляраў, выпiсаны таго ж дня, чатырнаццатага жнiўня, на яго прозвiшча i падпiсаны Маргарэт Мiён. Вулф зiрнуў на чэк i кiнуў яго на стол.

– Я падумала, - сказала жанчына, - што, можа, гэта будзе найбольш зручны шлях пачаць размову.

Разглядаючы жанчыну з-за свайго стала, я пачаў паволi мяняць свае адносiны да яе. Калi яна патэлефанавала раней, у нядзелю адразу папалуднi, i папрасiла аб сустрэчы, я адшукаў у памяцi цьмяны ўспамiн пра яе фота, надрукаванае ў газеце некалькi тыдняў таму, i падумаў, што сустрэча з ёй не будзе ў радасць, але цяпер уяўленне аб ёй пачынала паступова мяняцца.

Знешнiя дадзеныя былi не самае галоўнае з таго, што яна мела, бо яны былi так сабе, важна - як яна iмi карысталася. Я не маю на ўвазе розныя там выкрутасы i хiтрыкi. Вусны не былi прывабныя, нават калi яна ўсмiхалася, а вось усмешка была прыгожая. Карычневыя вочы як вочы, нiчога незвычайнага, але я з асалодаю пазiраў, як яна пераводзiла iх з Вулфа на мяне, потым на мужчыну, што прыйшоў з ёю i цяпер сядзеў злева. На маю думку, трыццаць ёй будзе недзе гады праз тры.

– Цi не думаеш, - спытаўся ў яе мужчына, - што мы спачатку павiнны атрымаць адказ на некаторыя пытаннi?

Мужчына сказаў гэта напружаным i крыху суровым тонам, з адпаведным выразам твару. Ён быў устрывожаны i не хаваў гэтага. Глыбока пасаджаныя шэрыя вочы, моцны падбародак - у лепшы час яго можна было б прыняць за якога-небудзь лiдэра, але толькi не цяпер. Нешта яго мучыла. Калi мiсiс Мiён прадставiла яго як мiстэра Фрэдэрыка Ўэплера, я ўспомнiў, што гэта прозвiшча музычнага крытыка "Гэзэт", але не мог прыпомнiць, цi iшла аб iм гаворка ў iнфармацыi пра падзею, у сувязi з якой у газеце з'явiлася фатаграфiя мiсiс Мiён.

У адказ жанчына пакруцiла галавой, зрабiўшы гэта невыпадкова.

– Гэта не дапаможа, Фрэд, праўда. Нам трэба будзе ўсё расказаць i паслухаць, што ён скажа.
– Яна ўсмiхнулася, зiрнуўшы на Вулфа, - цi, можа, на самай справе гэта была не ўсмешка, а звычайны для яе рух вуснаў.
– Мiстэр Уэплер быў не зусiм упэўнены ў неабходнасцi звяртацца да вас, i мне прыйшлося яго ўгаворваць. Мужчыны асцеражнейшыя за жанчын, цi не так?

– Так, - пагадзiўся Вулф i дадаў: - Дзякуй Богу.

Яна кiўнула галавой, выказваючы згоду.

– Я думаю, што так, - i прадоўжыла гаворку, дапаўняючы яе жэстамi.
– Я прынесла чэк у доказ таго, што ставiмся да гэтага сур'ёзна. Мы трапiлi ў непрыемнае становiшча i хацелi б, каб вы дапамаглi з яго выбрацца. Мы хочам уступiць у шлюб, але не можам гэтага зрабiць. Прынамсi, калi гаварыць толькi за сябе, я хачу выйсцi за яго замуж.
– Яна зiрнула на Ўэплера, i цяпер на яе твары сапраўды была ўсмешка.
– Ты хочаш жанiцца са мной, Фрэд?

– Ага, - прамармытаў той. Потым нечакана крутануў падбародкам i задзiрлiва глянуў на Вулфа.
– Вы разумееце - справа далiкатная. I не хацелася б, каб у яе лезлi чужыя, але мы ўсё-такi прыйшлi да вас па дапамогу. Мне трыццаць чатыры гады, i першы раз у жыццi я...
– Ён змоўк. I праз хвiлiну зноў загаварыў здаўленым голасам: - Я закаханы ў мiсiс Мiён i больш за ўсё на свеце хачу, каб яна была маёй жонкай.
– Ён перавёў вочы на аб'ект кахання i прамармытаў нешта падобнае на заклiк: - Пегi!

– Лiчу гэта даказаным, - прабурчаў Вулф.
– Вы абое хочаце ўступiць у шлюб. Ну, дык у чым справа?

– Справа ў тым, што мы не можам, - сказала Пегi.
– Проста не можам гэтага зрабiць. I толькi таму, што... Вы, можа, памятаеце, што здарылася ў красавiку, чатыры месяцы назад, калi чыталi пра смерць Альберта Мiёна, опернага спевака?

– Нешта такое чытаў. Але вы лепш мне напомнiце.

– Ну, ён скончыў самагубствам.
– Гэты раз на яе твары не было нават падабенства на ўсмешку.
– Мы знайшлi яго з Фрэдам - мiстэрам Уэплерам. У сем гадзiн вечара, у адзiн з аўторкаў красавiка, у нашай кватэры на Iст-Энд-авеню. Якраз таго ж дня высветлiлася, што мы з Фрэдам кахаем адно аднаго, i...

– Пегi!
– раптам звярнуўся да яе Ўэплер.

Тая зiрнула на яго, потым зноў перавяла вочы на Вулфа.

– Вiдаць, я павiнна параiцца з вамi, мiстэр Вулф. Як лiчыць Фрэд, мы павiнны расказаць вам толькi тое, без чаго нельга зразумець праблему, а я лiчу, што вы не зразумееце сiтуацыi, калi мы не раскажам вам усяго. Як вы думаеце?

– Не магу нiчога сказаць, пакуль не раскажаце. Працягвайце. Калi з'явяцца пытаннi, тады пабачым.

Мiсiс Мiён кiўнула галавой.

– Думаю, што ў вас з'явiцца шмат пытанняў. Цi здаралася з вамi такое, што вы закахалiся, але хутчэй згадзiлiся б памерцi, чым паказаць iншым вашыя пачуццi?

– Нiколi, - з iмпэтам адказаў Вулф.

Мой твар застаўся нерухомы.

– Ну што ж, а са мною такое здарылася, i я ў гэтым прызнаюся. Нiхто пра гэта не ведаў, нават ён. Праўда, Фрэд?

– Так, гэта праўда, - таксама з iмпэтам адказаў Уэплер.

– Не ведаў да таго самага дня, - працягвала Пегi.
– Ён прыйшоў да нас на абед, а гэта здарылася якраз пасля абеду. Госцi разышлiся, i раптам нашы позiркi сустрэлiся, потым ён нешта сказаў, а можа, я загаварыла, дакладна не помню, хто першы пачаў гаворку.
– Яна ўмольна паглядзела на Ўэплера.
– Я ведаю, ты лiчыш, што гэта няёмка, Фрэд, але калi ён не будзе ведаць, як гэта ўсё адбывалася, то не зразумее, чаму ты пайшоў наверх да Альберта.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...

Без серии

Все дело в науке
За чертой
Горная кошка
Если он женится
Правосудие кончается дома
Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Как сделать детектив
Смерть демона (сборник)
Заглянуть вперед (Сборник)
Тройные хлопоты
Тройной риск

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win