1. каталог Private-Bookers
  2. Словари и Энциклопедии
  3. Книга "Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў"
Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў
Читать

Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў

Булыка Александр

Словари и Энциклопедии

:

словари

.

Аўтар-укладальнiк Аляксандар Булыка

Беларуска-расейскi слоўнiк

для школьнiкаў

Прадмова

Гэты беларуска-расейскi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на расейскую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў.

Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з расейскiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалi пашырэнне ў мастацкай лiтаратуры, i найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы.

Беларускiя загаловачныя словы размешчаны ў слоўнiку ў алфавiтным парадку i надрукаваны тлустымi (чорнымi) лiтарамi. Яны даюцца ў пачатковай форме: назоўнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку (за выключэннем слоў, якiя ўжываюцца толькi ў множным лiку), прыметнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку мужчынскага роду, дзеясловы ў неазначальнай форме.

Загаловачныя словы-амонiмы памячаюцца арабскiмi лiчбамi зверху справа: гасцiнец1 i гасцiнец2.

Загаловачнае слова перакладаецца адпаведным у сэнсавых адносiнах словам, сiнанiмiчным радам або апiсальна:

апёк ожог

беспадстаўны необоснованный, безосновательный, беспочвенный

вiтка привязь в виде жгута из прутьев

У мнагазначных словах розныя значэннi слова адзначаюцца ў радку арабскiмi лiчбамi i аддзяляюцца адно ад другога кропкай з коскай:

бацькаўшчына 1) отечество, отчизна; 2) родина; 3) отцовское наследство

Калi назоўнiк у адным са сваiх значэнняў страчвае форму адзiночнага лiку, пасля парадкавай лiчбы гэтага значэння ставiцца паметка мн.:

вага 1) вес; 2) мн. весы

Часам, каб зрабiць больш лёгкiм разуменне, у дужках даецца тлумачэнне:

бiскуп епископ (католической церкви)

закалец закал (сырой слой в хлебе)

З гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца i стылiстычныя паметы накшталт абл., спец., перан. i iнш.:

адбiтак 1) отпечаток; отображение; 2) палiгр. уттиск; 3) перан. след

З устойлiвых выразаў у слоўнiк уключаны толькi тыя, якiя перакладаюцца на расейскую мову не даслоўна. Яны змяшчаюцца пры апорных словах i аддзяляюцца ад iх кропкай з коскай:

вялiкi большуй; внушительный; объёмистый; з вялiкай ласкi по милости; з вялiкага грому малы дождж гора родила мышь

Калi загаловачнае слова сустракаецца толькi ў пэўным выразе, пасля такога слова ставiцца двукроп'е, потым iдзе гэты выраз з перакладам:

дыхт: даць дыхту задать жару, намылить холку

Калi загаловачнае слова ўжыта ва ўстойлiвым выразе ў пачатковай форме, то замест яго пiшацца першая лiтара з кропкай:

абяцанка посул; а. цацанка, а дурню радасць обещанного три года ждут

Знак нацiску пастаўлены ва ўсiх словах, за выключэннем аднаскладовых i слоў з нацiскной лiтарай ё.

У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiчных выданняў - "Слоўнiка беларускай мовы" (1987), "Беларуска-рускага слоўнiка" (1988-1989), "Русско-белорусского словаря" (1993). Выкарыстаны таксама "Слоўнiк iншамоўных слоў" А.Булыкi (1993), "Кароткi слоўнiк беларускай мовы" Г.Арашонкавай i В.Лемцюговай (1994), "Самабытнае слова" I.Шкраба (1994), "Тлумачальны слоўнiк беларускай лiтаратурнай мовы" (1996), i iншыя лексiкаграфiчныя працы, асабiстыя назiраннi складальнiка над мовай прэсы.

Спiс скарачэнняў

абл.
– абласное слова

ав.
– авiяцыя

анат.
– анатомiя

архiт.
– архiтэктура

астр.
– астраномiя

бат.
– батанiка

бiял.
– бiялогiя

бухг.
– бухгалтарскi тэрмiн

ваен.
– ваенная справа

геад.
– геадэзiя

геал.
– геалогiя

геагр.
– геаграфiя

гiст.
– гiстарызм

гл.
– глядзi

горн.
– горная справа

жыв.
– жывапiс

заал.
– заалогiя

збор.
– зборны назоўнiк

кнiжн.
– кнiжнае слова

крав.
– кравецкая справа

кул.
– кулiнарыя

лiнгв.
– лiнгвiстыка

лiт.
– лiтаратуразнаўства

мар.
– марская справа

мат.
– матэматыка

мед.
– медыцына

мiн.
– мiнералогiя

мн.
– множны лiк

палiгр.
– палiграфiя

палiт.
– палiтычны тэрмiн

паляўн.
– паляўнiцтвазнаўства

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...

Без серии

Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў
Расейска-беларускi слоўнiк для школьнiкаў

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win