Прарок для Айчыны
вернуться

Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч

Шрифт:

ХІІ

З успамінаў Скарыны

Валакаламскі манастыр. Манаская келля нечым падобная да Скарынавай вязніцы. Адрозніваецца ад яе хіба тым, што чэсаныя палаці прыкрытыя мешкавінаю, а на

покуці вісіць абраз. Перад ім пры святле свечкі моліцца Максім Грэк, адбіваючы нізкія паклоны. Колькі яму год - не скажаш, твар пад густой барадою. Ціха ўваходзіць Скарына ў манаскім адзенні.

М а к с і м Г р э к (адчуўшы, што нехта стаіць за плячыма, не паварочваючыся ). Хто ўзяў грэх на душу, перашкодзіўшы малітве?..

С к а р ы н а. Я, Максім... Я...

М а к с і м Г р э к (уздрыгнуўшы ад незнаёмага голасу, але не паварочваючыся ). Калі ты не прывід, то хто, грэшны?!.

С к а р ы н а (амаль шэптам ). Францыск, сын Скарынін, са слаўнага горада Полацка, у навуках вызваленых і лекарстве доктар...

Максім Грэк таропка, але цяжка паднімаецца з каленяў, Скарына спрабуе дапамагчы яму.

М а к с і м Г р э к (уважліва разглядае Скарыну, не пазнае, вагаецца). Гэтага не можа быць!..

С к а р ы н а. Як жа не можа, кали вось ён - я. А не верыш, патрымай за бараду.

Максім Грэк бярэ Скарыну за бараду. Яна застаецца ў яго руцэ. Дакранаецца да вусоў.

А вусы мае. (Смяецца, адкідае манаскі капюшон - пад ім доктарскі берэт.)

М а к с і м Г р э к (у жаху). Ты загубіў сябе, Францыск! (Хрысціцца.)

С к а р ы н а. Што-што, а да самагубства мне яшчэ далёка.

М а к с і м Г р э к. Да мяне яшчэ ніхто не заходзіў незаўважаным...

С к а р ы н а. У нас кажуць: чорт не выдасць, свіння не з'есці. Даруй за чорта ў святым месцы.

М а к с і м Г р э к. Якраз ад свінні і не ўратуешся!

С к а р ы н а. Не бойся, Максіме, мае сябры купілі свінню з усімі вантробамі. Будзе маўчаць і толькі рохкаць.

М а к с і м Г р э к. А яны адсюль далёка?..

С к а р ы н а. Лічы, за дзвярыма.

М а к с і м Г р э к (абдымае Скарыну). Францыск!!!

С к а р ы н а. Максім!!!

Разглядваюць адзін аднаго.

М а к с і м Г р э к. Колькі год! Колькі ж год?!.

С к а р ы н а. З 1512-га. Сустрэча ў Венецыі. Друкарня слаўнага кніжніка, настаўніка нашага Альда Мануцыя...

М а к с і м Г р э к (цытуе па памяці). Падуя. Універсітэт. Вышэйшая калегія. Прычына склікання Вашых дастойнасцей наступная: прыбыў нейкі вельмі вучоны малады чалавек , доктар мастацтваў, бедны, родам з надзвычай далёкіх краёў...

для таго , каб узвялічыць славу і бляск Падуі, а таксама красуючай супольнасці філосафаў гімназіі і святой нашай Калегіі. Ён звярнуўся да Калегіі з просьбай дазволіць яму ў якасці дару і асобай міласці падвергнуцца з ласкі Божай выпрабаванням у галіне медыцыны пры гэтай святой Калегіі».

С к а р ы н а. Што было, тое было. Лічы, мінула з тых шчаслівых часоў 18 гадоў без малога. Бяжыць час...

М а к с і м Г р э к. Не табе, Францыск, скардзіцца на час. Колькі зрабіў! У 22 гады - доктар, у 27 - перакладчык і друкар Бібліі!.. Я мог бы не менш... ( Як

стогн. ) Францыск, я мог бы не менш! ( Утыкаецца тварам у грудзі Скарыне, плечы яго ўздрыгваюць.)

С к а р ы н а (падводзіць сябра да палацяў і сам садзіцца). Як ты апынуўся ў Маскве?! Хто кінуў цябе ў гэтую цямніцу?

М а к с і м Г р э к. Было каму, а падставы знайшліся.

С к а р ы н а. Хоць колькі слоў, Максім! Я так мала пра цябе ведаю. А чуткі такія супярэчлівыя... Колькі разоў меў памкненні знайсці цябе, ды бясконцыя войны Масквы з Вялікім княствам перашкаджалі. Толькі цяпер з перамірнымі гарантыямі ды падарожным лістом канцлера Гаштольда рызыкнуў па дарозе ў Маскву збочыць да Валакаламскага манастыра.

М а к с і м Г р э к. А мая рызыка ўсяго майго лёсу каштавала. Тут так і кажуць: загінуў Максім - і Бог з ім... У хуткім часе пасля нашага развітання ў Венецыі звярнуўся ў Ватапедскі манастыр на Афон-гары вялікі князь маскоўскі Васілій Інанавіч з просьбаю прыслаць у Маскву часова старца Саву, перакладчыка. З прычыны старасці Савы брація рашыла адправіць мяне як знаўцу многіх моў,

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win