Хто смяецца апошнім
вернуться

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Цёця Каця. Я пра сябе турбуюся, а не пра вашы ногі.

Зёлкін. Скажыце, Аляксандр Пятровіч прыйшоў?

Цёця Каця. Таго, які вам трэба, няма.

Зёлкін. А які ёсць?

Цёця Каця. Чарнавус.

Зёлкін. А хто яшчэ ёсць?

Цёця Каця. Усе ёсць.

Зёлкін. Варачка прыйшла?

Цёця Каця. Прыйшла.

Зёлкін. Мусіць, першая?

Цёця Каця. Першая.

Зёлкін. Сядзела на канапе і чакала Чарнавуса?

Цёця Каця. Сядзела і чакала.

Зёлкін (падміргвае). Ці не ўтрэскалася яна?

Цёця Каця. Вы лепш глядзіце, каб ваша жонка не ўтрэскалася.

Зёлкін. Вы за маю жонку не бойцеся, яна ў добрых руках.

Цёця Каця. У чыіх гэта?

Зёлкін. У маіх, вядома. Во, у гэтых.

Цёця Каця. Ха-ха-ха…

Зёлкін. Чаго вам смешна? Гэта нейкія непрыстойныя намёкі. Вы калі маеце што сказаць, дык кажыце проста.

Цёця Каця. Ніякіх намёкаў. Я з вашых рук смяюся, што яны такія малыя.

Зёлкін. Вы, можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала. I я прашу вас плётак не распускаць!

Цёця Каця. А я пра машыну і не казала вам.

Зёлкін. Адным словам, пакінем пра гэта гаварыць. Калі даведаецца пра вашу гаворку таварыш Гарлахвацкі, дык ён вас з работы прагоніць.

Цёця Каця. За што? Я ж нічога не кажу, гэта вы самі.

Зёлкін. А пра што яны гаварылі?

Цёця Каця. Што ж я ведаю? Машына толькі мігнулася.

Зёлкін. Ды я не пра тое. Вера з Чарнавусам што гаварылі?

Цёця Каця. Я не прыслухоўвалася.

Зёлкін. Нядобра так, цёця Каця. Мы ж з вамі заўсёды прыяцелямі былі.

Цёця Каця. Праўда, я добра не чула, што яны гаварылі.

Зёлкін. Пра дырэктара нічога не гаварылі?

Цёця Каця. Не.

Зёлкін. А пра мяне?

Цёця Каця. I пра вас нічога.

Зёлкін. Няўжо ж яны больш нічога і не гаварылі?

Цёця Каця. Кажу ж вам, што нічога. Толькі Туляга расказаў, як у яго на вуліцы нейкі чалавек запытаўся, ці не Падгаецкі яго прозвішча.

Зёлкін. Дык ён што? Спужаўся?

Цёця Каця. Страшэнна перапужаўся. Кажа, што быў дзянікінскі палкоўнік Падгаецкі, вельмі падобны на яго.

Зёлкін. А можа, ён і сапраўды які палкоўнік?

Цёця Каця. Хто?

Зёлкін. Туляга.

Цёця Каця. Ды кіньце вы! Я ж яго ведаю даўно, яшчэ да таго, як ён у Варонеж выехаў быў. Ён і ў войску не быў ніколі.

Зёлкін (заняты нейкімі сваімі думкамі). Цікава, цікава… Вы мне, цёця Каця, заўсёды расказвайце што-небудзь такое… свежанькае… Я вельмі люблю слухаць. (Адыходзіць.)

Цёця Каця (адна). Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі да выслухоўвай!

Уваходзіць Нічыпар.

Нічыпар. Ідзе.

Цёця Каця. Няхай ідзе.

Нічыпар. Я зайшоў, каб часамі беспарадку ў цябе якога не было.

Цёця Каця. А які ў мяне беспарадак можа быць? Падмецена, выцерта… Чаго яшчэ трэба?

Нічыпар. Ды ты баба спраўная. Ну, я пайшоў…

Уваходзіць Гарлахвацкі. Знімае паліто і капялюш і аддае цёці Каці.

Гарлахвацкі. Як жывём, цёця Каця?

Цёця Каця. Нічога, жывём памаленьку.

Гарлахвацкі. Чаму памаленьку?

Цёця Каця. Ну, так гаворыцца.

Гарлахвацкі. Трэба шпарка жыць.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win