Купала Янка
Шрифт:
Усе адыходзяць.
Нявестка (на выхадзе)
Не забыць каб зноў даёнкі.Дзяўчынка (і хлопчык з ёй — абое ўжо заплакаўшыся)
Дзе ж той тата збег сягоння?Хлопчык
Мамка ёсць, але вон гоне.Дзяўчынка
Мамку маем і не маем.(Ідуць далей, разглядаючыся.)
Падростак (дурвапаты, ведучы сляпую бабу, каторая, баючыся, ступае)
Зараз, зараз свет пазнаем…Сляпая
Ці не збіўся ты з дарогі? — Дзе ступлю, пячэцца ў ногі.Падростак
Ціха, баба, пойдзе гладка; Не спячэшся, як аладка; Як ні бойся — не ўбаішся: Ўсе сягоння падпякліся. (Убачыўшы ламаццё.) А, начовачкі і столік!Сляпая
Дзе ж мы гэта, мой саколік?Падростак
А пад грушай на узмежку; Сядзь пад ёй во, як пад дзежкай. I глядзі на дым чырвоны Здаля, як з-пад парасона.Сляпая
А вагонь жа не дастане?Падростак
Ці ж аслепла, ясне пані? — Тут і чорт цябе не чэпіць.Сляпая
А мо далей пойдзем лепей?Падростак
Ну, садзіся, будзь спакойна: Далей, бліжай — усё роўна.Сляпая
Усё роўна, мае дзеткі, Мне ўжо: сонца, ночка, кветкі.Падростак (углядаючыся на грушу)
А… Ці бачыце, бабуля, Як зраслі на йгрушы дулі: Хвастач, скрыпка і вяночак?Сляпая
Кпі сабе, мой галубочак!Падростак
Даліпан-то не жартую… (Становіцца на стале і хоча дастаць скрыпку.) Вось так зараз запілую.Старая (выходзіць з ламаццём; з ёй стары і нявестка)
Ты чаго на стол узбіўся?Падростак (саскакваючы са стала)
Ціха, цётка, не сварыся — Мірам кончым гэту справу: Я — наўцёкі, ты — пад лаву.(Саскаквае са стала і адбягае ўбок.)
Стары
Такі воласць абароняць.Нявестка
Дзе ж? усіх к ратунку гоняць: Мяне з дзіцем — то хацелі.Старая
3 двара з помпай прыляцелі: Людзі ім ваду цягаюць, Яны кішкаю пускаюць На закоты, на застрэшкі…Стары
Ну, ідзём, не ўзялі дзежкі.(Адыходзяць.)
Падростак (выбегшы з укрыцця)
А цяпер мая ўжо скрыпка, Толькі лоўка, толькі шыбка. (Дастае скрыпку і прабуе струн.) Вось зайграю ва ўсе плечы Ад запечка ды да печы. Ад парога да парога…Выбягае кабета-вар'ятка, сышоўшая з розуму праз пажар, — у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана; на левай руцэ ў яе — як дзіцянё — абкручана анучамі галавешка, а ў правай — сціскае ў жмені нож; як выбегла — хлопец адскочыў убок.
Вар'ятка (размахваючы нажом)
Дай гасцінец, дай дарогу!.. Жыў ніхто тут не залежа: Ўсіх пазводжу, ўсіх парэжу! Вось так жніва, вось пакоша! Дзе мой муж, дзе мой харошы? Няма мужа — і так дужа: Ўсюды пойдзе крыві лужа. (Углядаецца на сляпую пад грушай.) Ты са мной яго жаніла, Ты яго мне і спаліла… Давай горла, бо іначай Свету боскага не ўбача Твой паглёд, змяя, вужача.