Шрифт:
Я н к а. А я спачатку меркаваў іначай. Бо дзе ж там! Ён гэтак заусёды хоча сябе паказаць, як бы сам губарнатар.
Г а н у л я. Гэта, мабыць, ён наглядзеуся, бо служыў у губарнатарскай канцэлярыі за нейкага там рэ-гістратара.
Я н к а. Ах, вось яно што! Але гэта не бяда. Калі ён выйшау родам з сялян, то ніякай працы не павінен чурацца, асабліва павінна яго пацягнуць туды, адкуль прыйшоу, — на вёску, дзе столькі поля някратанага ляжыць. I мне здаецца, што яго туды пацягне.
Г а н у л я. Не цягне яго і туды, мой саколік, ой, не цягне! Стары згарусціў быў лішнюю сотню, маніўся кусочак зямлі з хатай купіць, але не успеў. А яму, свайму Мікітку, што я наталкавалася, каб з'ісціу бацькаву думку, — не паслухаў. Цяпер ні зямелькі з хатай, ні грошай… А мне ужо старасць на носе. Як падумаю, што бяда зноў прыцісне, што зноў прыйдзецца людзям бялізну мыць, дык аж рукі вянуць ад нейкага жалю горкага.
Я н к а. Э, цётачка! Не так ужо дрэнна, як вам здаец-ца. Устаткуецца ваш Мікітка з часам І пойдзе па розум да галавы. А цяпер ён жа яшчэ малады ў вас.
Г а н у л я. Ды, разумеецца, малады, яшчэ зусім малады! Яно ж і наракаць на яго роднай маці гэтак не выпадае, але падчас, як прыйдзе нешта нейкае, дык і гаворыш, і гаворыш; спачатку палягчэе на сэрцы, а пасля і шкадуеш. Ён жа мае родненькае дзіцё, ды адзін, як той васілёк у жыце.
Я н к а (набок). О, гэтакіх адных у нас многа, толькі ж яны не васількі, а праклятае зелле на нашай беднай зямлі! (Ходзіць па пакоі.)
З'ява II
Гануля, Янка, Мікіта.
М і к і т а. (уваходзіць з пакупкамі). О, меджду протчым, і профэсар у нас! Здрасціце!
Я н к а. Майму кватэрнаму гаспадару нізка кланяю-ся! Апрача гэтага пазвольце, Пане рэгістратар, павіншаваць вас з імянінамі! Жычу вам надзець шліфы калежскага асэсара.
М і к і т а. Дзякую, меджду протчым, дзякую! Шчыра мяне цешыць, што вы аб гэтым не забыліся. Жадаю, каб і праз год мы ў гэтай кватэры віншаваліся.
Я н к а. Аб гэтым трудна загадзя варажыць, бо я ўскорасці зусім выязджаю з Менску на вёску.
Г а н у л я. Як жа гэта, Пане настаўнік? Мы ўжо да вас так прывыклі, што мне здавалася, ніколі не разлучымся.
Я н к а. Там, на вёсцы, я патрэбней, чымся тут, а да таго — не люблю я гораду: вельмі ўжо ў ім цяжкае паветра.
М і к і т а. (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прышыкуйце закуску, бо незадоўга і госці збяруцца. (Стаўляе набок пляшку.)
Я н к а. Эгэ! I пляшку бачу. А кажуць, што няможна дастаць.
М і к і т а. Усе можна, толькі асцярожна.
Г а н у л я (збірае пакупкі). Вось тут селядцы, во цыбуля да іх, а вот сала, а тут… меджду протчым — кілечкі… пальцы госцікі абліжуць.
Гануля з пакупкамі выходзіць.
З'ява III
Янка, Мiкiта.
Я н к а. Гучны, як уважаю, баль у вас будзе.
М і к і т а. О, так! У нашым чыноўніцкім становішчы іначай няможна. Як чуць што зблышыў, дык i пачнуц-ца ўсялякія суды ды перасуды: адзін будзе казаць, што па службе атрымаў П а н.іжэнне, другі — што ў карты прагуляўся, а трэці — што скнэра, а гэта — найгорш, і так пайшла пісаць губэрня — не адцярэбішся. Станові-шча, меджду протчым, Пане мой, абавязвае.
Я н к а. А вы плюнулі б на тое, хто што кажа, ды жылі сваім адумам. Прытым якое тут чорта чыноўніцкае становішча, калі яно ўжо не стаіць, а ляжыць, ды як яшчэ ляжыць — як трухлявая калода!
М і к і т а. Меджду протчым, гэта яно ляжыць так сабе — да часу, а потым зварухнецца i падымецца.
Я н к а. Чакай, бабка, Пятра!.. Пакуль ваша гэта становішча уставе, то вас саміх чэрвІ паточаць. Ды скажэце, калі ласка, каму i нашто патрэбна гэта ваша з мёртвых паўстанне? Ды каму, якую тут карысць вы прыносілі, як яшчэ стаялі?
М i к i т а. Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага самаўладства і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчаскага засілля». Во яно што, меджду протчым!
Я н к а. Няма чаго казаць — баранілі! У лапці абува-лі, з торбамі пушчалі ды ў сібірскія катаргі вывозілі. Гзта называецца — баранілі!
М і к і т а. А што вы, наваспечаныя рэспубліканцы, хэ-хэ-хэ! беларусы ці як там… што вы маніцёся бара-ніць, бо дагэтуль, меджду протчым, вы яшчэ нічога не ўбаранілі!
Я н к а. Мы баронім саміх сябе ад вашай навалы.
М і к і т а. А, меджду протчым, нічога не выходзіць: вашы сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць. Хэ-хэ-хэ! раскідаюць — во, i ўсё тут.